ФУРУНЖЫ́ЕЎ Рэшат Ібраімавіч (н. 31.7.1938, г. Сімферопаль, Украіна),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1974). Брат Рызы Фурунжыева. Скончыў Фрунзенскі політэхн.ін-т (1960). З 1962 у Бел.нац.тэхн. ун-це (у 1976—89 заг. кафедры). Навук. працы па камп’ютэрным мадэліраванні, аптымальным праектаванні, адаптыўным кіраванні, інфарм. тэхналогіях, стат. аптымізацыі і ідэнтыфікацыі шматмерных сістэм вібрааховы і стабілізацыі.
Тв.:
Вычислительные машины и программирование. Мн., 1981;
Вычислительная техника и ее применение. 3 изд. Мн., 1984;
Применение математических методов и ЭВМ: Программное моделирование систем. Мн., 1991 (разам з М.М.Гурскім, Р.І.Фурунжыевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНДО́ГІН Міхаіл Сцяпанавіч (н. 2.4.1938, в. Арлоўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электронікі. Канд.тэхн.н. (1979), дацэнт (1980). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1988). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1960). З 1964 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1985 прарэктар, у 1998—2002 заг. кафедры). Навук. працы па фіз. электроніцы, распрацоўцы і даследаванні цвердацельных прыбораў ЗВЧ дыяпазону, праблемах удасканалення вышэйшай інж. адукацыі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Распространение пространственных волн в усилительных диодах Ганна // Радиотехника и электроника. Мн., 1982. Вып. 11;
Электроника и микросхемотехника. Мн., 2000 (разам з В.С.Валенка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАМІ́СІНАВА Людміла Дзмітрыеўна (н. 20.12.1947, г. Ленінск-Кузнецкі Кемераўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкіД-ртэхн.н. (2001). Скончыла Томскі ун-т (1971). З 1972 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па аўтаматызацыі лагічнага праектавання дыскрэтных кіравальных прыстасаванняў у машынабудаванні і мікраэлектроніцы. Распрацавала мадэлі, метады, алгарытмы апаратнай і праграмнай рэалізацыі прылад лагічнага кіравання ў сучасных мікраэлектронных базісах.
Тв.:
Использование факторизации при синтезе многоуровневых сетей на программируемых логических интегральных схемах // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 2000. № 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РКАС Леанід Антонавіч (н. 1.1.1937, в. Доктаравічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1988). Скончыў БДУ (1959). З 1964 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1969—71 і 1981—98 заг. кафедры). Навук. працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўн., тэорыі нелінейных ваганняў перыяд.сістэм. Распрацаваў алг. метады даследавання лімітавых цыклаў двухмерных аўтаномных сістэм.
Тв.:
Условия центра для одного уравнения Льенара // Дифференциальные уравнения. 1976. Т. 12, № 2;
Методы оценки числа предельных циклов автономных систем // Там жа. 1977. Т. 13, № 5;
Функция Дюлака полиномиальных автономных систем на плоскости // Там жа. 1997. Т. 33, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАЗЦО́Ў Мікалай Сяргеевіч (н. 8.7.1946, Мінск),
бел. вучоны ў галіне канструявання радыёэлектроннай апаратуры. Канд.тэхн.н. (1982), праф. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1970). З 1975 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па ахове радыёэлектроннай апаратуры ад уздзеяння эл.-магн. імпульсаў вял. магутнасці, распрацоўцы выпрабавальнага стандарту на ўстойлівасць да імпульсных сігналаў для вырабаў электроннай тэхнікі.
Тв.:
Формирование высоковольтных импульсов с помощью быстродействующих силовых приборов (разам з А.І.Пінаевым, С.Ю.Макарэвічам) // Изв. Бел. инженер. акад. 2000. № 1;
Основы конструирования изделий радиоэлектроники. Мн., 2001 (разам з Ж.С.Вараб’ёвай, І.М.Цыральчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛСУН Аляксандр Іванавіч (н. 4.11.1935, г. Чачэрск Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Канд. фізіка-матэм.н. (1967). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1959). У 1962—67 у Ін-це фізікі АН Беларусі, у 1967—71 і з 1993 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя», адначасова з 1995 праф.Бел. ун-та інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц. Аўтар першага на бел. мове «Слоўніка фізічных і астранамічных тэрмінаў» (з Я.Н.Рапановічам, 1979), «Кароткага слоўніка фізічных тэрмінаў» (1979, 2-е выд. 1986), вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Тв.:
Методы математической физики. Мн., 1988 (разам з В.К.Гронскім, А.А.Бейдам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСОКАТЭМПЕРАТУ́РНАЯ ЗВЫШПРАВО́ДНАСЦЬ,
звышправоднасць з высокай крытычнай тэмпературай пераходу (TK) у звышправодны стан. Адкрыта ў 1986—87. Назіраецца ў аксідных злучэннях, якія атрымліваюцца керамічнай тэхналогіяй ці гарачым прасаваннем. Іх уласцівасці залежаць ад умоў адпалу, ступені замяшчэння катыёнаў, кіслародных дэфектаў і інш. умоў. Напр., аксідныя злучэнні, атрыманыя на аснове ітрыю, вісмуту, талію і ртуці, маюць TK, вышэйшую за тэмпературу кіпення вадкага азоту (110—133 К). На Беларусі высокатэмпературная звышправоднасць даследуецца ў Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў і Фізікатэхн. ін-це АН Беларусі, БДУ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Літ.:
Физические свойства высокотемпературных сверхпроводников: Пер. с англ.М., 1990;
Электронная структура и физико-химические свойства высокотемпературных сверхпроводников. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЭ́ЙШЫ КАЛЕ́ДЖ СУ́ВЯЗІМіністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь.
Засн. 1.7.1993 у Мінску на базе Мінскага і Віцебскага электратэхнікумаў сувязі, Мінскага філіяла Усесаюзнага завочнага электратэхн. ін-та сувязі і Рэсп. цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў сувязі. Навучанне вядзецца паводле прынцыпу шматузроўневай бесперапыннай прафес. падрыхтоўкі як адзіны навуч. працэс, што дазваляе скараціць тэрмін навучання на наступных узроўнях. З 1994 — 2 узроўні падрыхтоўкі: 1-ы, або ўзровень каледжа, дае сярэднюю спец. адукацыю, 2-і — вышэйшую без звання бакалаўра (1-я ступень універсітэцкай вышэйшай адукацыі). У 1996/97 навуч.г. ф-ты: электрасувязі; эканомікі і пошты; падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. Мае філіял у Віцебску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т СУЧА́СНЫХ ВЕ́ДАЎ.
Недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Засн. ў 1990 у Мінску пры БДУ. З 1993 самаст.ін-т. У 1997/98 навуч.г. ф-ты: эканам., фін., камерцыйнай дзейнасці, камерцыйнае права, інфарматыкі, гуманіт., прадзюсерскі, педагогікі і псіхалогіі, мастацтва, падрыхтоўкі замежных грамадзян. На ўсіх ф-тах вядзецца паглыбленае вывучэнне замежнай мовы, псіхалогіі і персанальных ЭВМ. Навучанне дзённае і завочнае, платнае. Аспірантура з 1996. Мае інфарм.-выліч. цэнтр і навуч. цэнтр падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў, н.-д. і рэдакцыйна-выдавецкі аддзелы. Выдае падручнікі, метадычныя распрацоўкі, з 1997 час. «Пегас». У ін-це працуе чл.кар.Нац.АН Беларусі А.М.Шырокаў (рэктар з 1990). Філіялы ў Брэсце, Віцебску, Гродне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУКАЗНА́ЎСТВА,
комплекс навук. дысцыплін, якія даследуюць і абагульняюць заканамернасці функцыянавання навукі як сістэмы ведаў і сац. ін-та, ажыццяўляюць сістэмны аналіз арганізац.-эканам. і сац.-кіраўніцкіх умоў павышэння эфектыўнасці працэсаў навук. дзейнасці. Узнікла ў 1930-я г., у самаст. галіну ведаў аформілася ў пач. 1960-х г. Уключае розныя галіны ведаў: логіку навукі, сацыялогію навукі, эканоміку і метадалогію навукі, псіхалогію навук. творчасці, тэорыю арганізацыі навукі, навук.-тэхн. прагназаванне і інш. Прадметам іх даследавання з’яўляюцца сац.паліт., эканам., псіхал., прававыя і інш. аспекты н.-д. дзейнасці, структура навук. устаноў і іх сувязь з размеркаваннем навук. кадраў, сістэма камунікацый паміж вучонымі і інш. У Н. выкарыстоўваюцца ідэі і метады інфарматыкі, сістэмных даследаванняў інш. галін ведаў, навукаметрыя і інш.