1.Электрычная машына з ручным прыводам для атрымання пераменнага току. Тэлефонны індуктар.
2. Электрамагніт, які ўтварае магнітнае поле ў генератары пастаяннага току.
[Лац. induktor — пабуджальнік, узбуджальнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
метрапалітэ́н
(фр. métropolitain, ад гр. metropolis = галоўны горад, сталіца)
гарадская падземная электрычная чыгунка.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
разрадзі́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.
1. Стаць разраджаным (пра агнястрэльную зброю).
2. Страціць электрычны зарад.
Электрычная батарэя разрадзілася.
3.перан. Пра адносіны, абстаноўку: перастаць быць напружаным, стаць спакайнейшым.
Абстаноўка разрадзілася.
|| незак.разраджа́цца, -а́ецца.
|| наз.разра́д, -у, М -дзе, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВЫСОКАЧАСТО́ТНАЯ ПЕЧ,
індукцыйная электрычная печ, якая сілкуецца ад генератара высокай (больш за 104Гц) частаты. У высокачастотнай печы плавяць і спякаюць розныя матэрыялы, награюць загатоўкі для коўкі, штампоўкі і інш.тэхнал. аперацый.
Індукцыйная высокачастотная печ (стрэлкамі паказаны ўваход і выхад ахаладжальнай вады).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КАВАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ,
электрычная станцыя, усе агрэгаты якой або частка іх кароткі час працуюць толькі ў перыяд найб. (пікавай) нагрузкі ў энергасістэме. Пікавымі могуць служыць гідраэлектрычныя станцыі з вадасховішчамі, кандэнсацыйныя і газатурбінныя электрастанцыі, гідраакумулюючыя электрастанцыі і прыліўныя электрастанцыі. П.э. выраўноўваюць рэжым работы асн. электрастанцый, паляпшаюць энергазабеспячэнне спажыўцоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
электраво́рыва, ‑а, н.
Узорванне глебы сельскагаспадарчымі прыладамі, якія рухаюцца сілай электраэнергіі. Электрычная энергія пачынае шырока ўжывацца і ў паляводстве: злектраворыва, малацьба, абвадненне палёў у засушлівых раёнах.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электры́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Разм.
1.Электрычная чыгунка.
2. Поезд такой чыгункі. Спазніцца на электрычку. □ Да перона, нібы віхор, падляцела электрычка.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сегнетаэле́ктрыкі
[ад сегнета(вы) + электрык]
цвёрдыя целы, электрычнаяпалярызацыя якіх можа існаваць і без знешняга ўплыву.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДУ́ПЛЕКС-ПРАЦЭ́Су металургіі,
працэс вытворчасці сталі або чыгуну паслядоўна ў двух агрэгатах. У сталеплавільнай вытв-сці выкарыстоўваюць Д.-п.мартэнаўская печ — дугавая печ, канвертар — электрычная печ, індукцыйная вакуумная печ — дугавая вакуумная печ і інш., у чыгуналіцейнай вытв-сці вагранка — эл. печ. Пры Д.-п. выкарыстоўваюцца перавагі кожнага з плавільных агрэгатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ЎСПРЫІ́МЛІВАСЦЬ,
велічыня, якая характарызуе палярызацыю дыэлектрыка пад уздзеяннем эл. поля. Колькасна Д.ў. — безразмерны каэф. прапарцыянальнасці x у формуле
, дзе — электрычная пастаянная, — напружанасць эл. поля, — палярызаванасць дыэлектрыка. Звязана з дыэлектрычнай пранікальнасцю суадносінамі: ε = x + 1 і мае з ёй аднолькавыя ўласцівасці.