Ава́рыя (БРС). Запазычанне XX ст. праз рускую мову, дзе ў XVIII ст. з італ. avaria, Шанскі, 1, А, 27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акварэ́ль. Новае запазычанне з рус. акварель (Крукоўскі, Уплыў, 85), якое з франц. aquarelle (XIX ст.) (Шанскі, 1, А, 58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акушэ́р. Новае запазычанне з рус. акушер (Крукоўскі, Уплыў, 88), якое з франц. accoucheur (XVIII ст.) (Шанскі, 1, А, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імперыялі́зм. Крыніцай можа быць польская ці руская мова, дзе ў XIX ст. з англ. imperialism (Шанскі, 2, I, 58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буке́т. Рус. буке́т, укр. буке́т. Запазычанне з ням. Bukett або франц. bouquet ’тс’. Фасмер, 1, 236; Шанскі, 1, Б, 219.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бі́знес. Рус. би́знес, укр. бі́знес. Запазычанне новага часу з англ. business ’справа, заняткі’ (busu̯ ’заняты’). Параўн. Шанскі, 1, Б, 117.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́за (БРС). Праз польск. з ням. Vase або франц. vase (Фасмер, 1, 266; Шанскі, 1, В, 5; Рудніцкі, 1, 293).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальфра́м ’рэдкі метал’ (КТС). Праз рус. вольфрам (Крукоўскі, Уплыў, 89) з ням. Wolfram (Шанскі, 1, В, 156; Рудніцкі, 1, 474).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варыя́нт. Рус. вариа́нт, укр. варіа́нт. Мабыць, запазычанне з рус. мовы, дзе з франц. variant. Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарні́ст ’гарніст’ (БРС). Рус. горни́ст, укр. горні́ст. Першакрыніцай з’яўляецца ням. Hornist ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 442; Шанскі, 1, Г, 137.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)