алігахе́ты
(ад аліга- + гр. chaite = шчацінка)
клас кольчатых чарвей, якія жывуць у глебе і часткова ў вадаёмах; малашчацінкавыя чэрві.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
чарвя́к, ‑а; мн. чэрві, чарвей і чарвякі, ‑оў; м.
1. Беспазваночны жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы. Выходжу на луг, на Свіслач шыбую — Ды з вудамі, з хлебам, з чарвямі і босы. Колас. Сям-там відны былі аратыя, чорныя гракі хадзілі за імі, падбіраючы чар вякоў. Чарнышэвіч.
2. перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека. [Насця:] — Дык гэта ты прадаў Андрэя? Чарвяк ты няшчасны! Погань ты! Шамякін.
3. перан.; чаго. Пра пачуццё або стан, які працяглы час турбуе, назаляе, падрывае маральныя сілы чалавека. Чарвяк цікаўнасці не даваў.. [жонцы] спакою. Дамашэвіч.
4. Спец. Зубчастае кола ў выглядзе шрубы.
•••
Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.
Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.
Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.
Замарыць чарвяка гл. замарыць.
Карміць чарвей гл. карміць.
Трапілася чарвяку на вяку гл. трапіцца.
Чарвяк есць (смокча) каго — пра душэўныя пакуты, сумненні, якія церпіць хто‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНАБІЁЗ (ад ана... + ...біёз),
стан арганізма, пры якім жыццёвыя працэсы (абмены рэчываў і інш.) часова спыняюцца або настолькі запавольваюцца, што адсутнічаюць усе бачныя прыкметы жыцця. З’яўляецца эвалюцыйна выпрацаваным фізіял. прыстасаваннем арганізмаў да ўздзеяння адмоўных фактараў асяроддзя (нізкія або высокія т-ры, адсутнасць вільгаці, корму і інш.). Пры спрыяльных умовах нармальныя функцыі жыццёвых працэсаў аднаўляюцца. Назіраецца ў мікраарганізмаў (спораўтваральныя бактэрыі, мікраскапічныя грыбы), раслін і жывёл. Уваходзіць у нармальны цыкл развіцця многіх арганізмаў (насенне, споры, цысты). Беспазваночныя (гідры, чэрві, некаторыя ракападобныя, насякомыя, малюскі) і пазваночныя (земнаводныя і паўзуны) пры анабіёзе здольны страчваць да 3/4 вады з тканак. З’яву анабіёзу выкарыстоўваюць пры прыгатаванні сухіх жывых вакцын, кансерваванні донарскай крыві і тканак для трансплантацыі, спермы жывёл і інш.
т. 1, с. 331
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧКАВА́ННЕ,
адзін са спосабаў вегетатыўнага размнажэння. Адбываецца ўтварэннем на мацярынскім арганізме почкі (нарасці), з якой развіваецца новая асобіна. Уласціва некат. грыбам, імхам, беспазваночным жывёлам. У жывёл (губкі, кішачнаполасцевыя, некат. чэрві і інш.) П. бывае вонкавае і ўнутранае. Пры вонкавым почкі ўтвараюцца на целе маці або на сталонах (некат. кішачнаполасцевыя, абалоннікі). Пры ўнутр. П. новая асобіна развіваецца з адасобленага ўнутр. ўчастка цела маці. Напр., у губак і імшанак такія ўтварэнні маюць ахоўныя абалонкі і здольныя перажываць зімовыя або засушлівыя ўмовы, калі мацярынскі арганізм гіне. У шэрагу жывёл П. не адбываецца канчаткова — маладыя асобіны застаюцца злучанымі з мацярынскім арганізмам і ўтвараюць калоніі. Штучнае П. можна выклікаць неспрыяльным уздзеяннем на мацярынскі арганізм (напр., апёкам, парэзам).
т. 12, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЕ́ЖКАВЫЯ ГАСПАДАРЫ́ паразітаў,
арганізмы, у якіх паразіт жыве ў лічынкавым стане, размнажаецца бясполым шляхам ці партэнагенетычна; абавязковае звяно ў цыкле развіцця многіх паразітаў. У адрозненне ад П.г. дэфінітыўнымі гаспадарамі з’яўляюцца арганізмы, у якіх паразіт дасягае палавой спеласці і размнажаецца палавым шляхам. П.г. насяляюць агульны з дэфінітыўнымі гаспадарамі біятоп ці маюць з імі харч. сувязі. П.г. могуць быць малюскі, чэрві, ракападобныя, кляшчы, насякомыя, рыбы, земнаводныя, паўзуны, млекакормячыя і чалавек.
Кожная група П.г. спецыфічная для пэўных груп паразітаў. Напр., малюскі — для смактуноў; ракападобныя — для стужачных чарвей, скрэбняў; млекакормячыя жывёлы — для стужачных чарвей (мышападобныя грызуны — для альвеакока; авечкі, козы, свінні — для эхінакока, буйн. раг. жывёла — для бычынага цэпеня). Чалавек — П.г. для эхінакока, плазмодыяў.
т. 12, с. 554
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
амідасто́мы
(ад аміды + гр. stoma = губы)
чэрві, якія паразітуюць у падслізістай абалонцы страўніка гусей, часам качак, галубоў і некаторых іншых птушак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
паразіты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паразіта; які з’яўляецца паразітам (у 1 знач.). Паразітычныя чэрві.
2. Які жыве з чужой працы; які мае дачыненне да паразіта (у 2 знач.). Паразітычныя класы капіталістычнага грамадства. // Які мае адносіны да паразітызму, характарызуецца паразітызмам (у 2 знач.). Упершыню сустрэўшыся ў былой Заходняй Беларусі са старым паразітычным светам, убачыўшы на ўласныя вочы яго красамоўныя «ілюстрацыі да палітграматы» — галечу і абрабаванасць народных мас, .. [Панчанка] дае сабе клятву. Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.
Разм.
1. Адчуванне сухасці дзе‑н.; сухасць. Сухата і радасць, слёзы і песня — вось чым спрадвеку быў для жанчыны лён. Палтаран. Жыта было наспелае, ужо растапырвала каласкі, каб выплакацца зернем, шасцела сухатою гарачай, саломы, прасілася пад серп. Лобан.
2. Гарачая сухая пагода; суш. Такой сухатой чэрві стачылі дзічкі, як разакі дрэва; дзічкі сыпаліся зверху на мяжу, як з кошыка. Пташнікаў.
3. Клопат, турбота; туга. [Эма:] — Некалі і я вучылася — Цяжка. Адна сухата... Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нематгельмі́нты
(н.-лац. nemathelminthes)
тып скалецыдаў, які аб’ядноўвае класы гастратрыхаў, нематодаў, кінарынхаў, валаснёвых, калаўроткаў, акантацэфалаў пашыраны ў морах, прэсных вадаёмах, глебе; першаснаполасцевыя чэрві.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
перыфіто́н
(ад перы- + гр. phyton = расліна)
сукупнасць арганізмаў, якія пасяляюцца на падводных прадметах і раслінах (напр. прасцейшыя, чэрві, малюскі, губкі і інш.); абрастанне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)