1. Спрасці ўсё, многае. [Жанкі:] — А што тая Сымоніха з ільном зробіць! Калі яна яго папрадзе?Чарнышэвіч.
2.чаго і без дап. Прасці некаторы час. Бабка Наста ўздыхнула. — Чаму ж, можна і папрасці.Колас.[Настасся:] — Ой, Андрэй! Хоцьбы лёну добрага папрасці... У нас жа такі малы, такі кароценькі, а слабы-слабы...Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прашыць у строчку. Прастрачыць каўнер у сарочцы.
2. і без дап. Зрабіць серыю выстралаў, даць чаргу (пра аўтаматычную зброю). У апошні раз прастрачыў аўтамат, гулка ўдарыла вінтоўка, і.. адразу запанавала глыбокая цішыня.Курто.Хоцьбы прастрачыў хто з аўтамата Здрадлівую ціш такой начы...Аўрамчык.
3. і без дап. Страчыць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звяць, звяну, звянеш, звяне; зак.
1. Стаць вялым, бляклым; завяць. Кветкі звялі ад спякоты. Трава звяла.//перан. Страціць свежасць; змарнець. Хоць Барташэвічу і было больш за шэсцьдзесят год, усё ж ён яшчэ быў пругкім чалавекам, а жонка ў зорак пяць год звяла, як кветка ў спёку.Гурскі.
2.перан. Зрабіцца вялым, млявым. Цягавіты стары, каб прыйшлося, перамог бы яшчэ сваю ўтому пасля цяжкай дарогі і прайшоў бы яшчэ адным махам з пяцьдзесят кіламетраў, але тут задушыла яго трывога: ён зусім звяў.Чорны.І ногі і рукі ў Івана звялі.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Той ці іншы, любы з падобных. [Зёлкін:] А хіба ў вас сакрэты якія-небудзь з Чарнавусам?Крапіва.Намеціўшы сабе якую-небудзь мэту, Булай не мог спыніцца на паўдарозе.Шыцік.
2. Не варты ўвагі; нязначны, нікчэмны. — Машына — гэта ж вам не які-небудзь аблезлы конь.Пальчэўскі.
3. Які набліжаецца да пэўнай колькасці, не перавышае пэўную колькасць. Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць мінут. Да вёскі заставалася якіх-небудзь 2 кіламетры.
•••
Хоць які-небудзь — хоцьбы самы нязначны, самы маленькі, самы дрэнны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аніга́дкі, прысл.
Разм.
1. Адпавядае выразу: «хоцьбы што». Нашкодзіў і анігадкі. □ Іменна, галубок, драч. Мы яго дзеркачом завём, — разгаварыўся дзед Мікалай. — Кажуць, птушка тая пехатой шыбуе з самой Афрыкі. Ідзе і ідзе сабе і анігадкі.Даніленка.
2. Спакойна, са спакойнай душой. Было ўсё прадугледжана для таго, каб за пагодаю схапіць сена, скідаць яго ў стагі і быць анігадкі на ўсю зіму.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паклы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пайсці павольна, стомленай хадою, хістаючыся, кульгаючы. Як бы там ні было, я, хоць і неахвотна, але ўзяў са стала .. гладышку, поўную да беражкоў малака, і, у чым стаяў, паволі паклыпаў разораю цераз поле на сцежку.Сачанка.Ступаючы на здаровую нагу і абапіраючыся па сукаватую палку, як на мыліцу, я павольна паклыпаў па паляне.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разо́к, ‑зка іра́зік, ‑а, м.
Разм.Памянш.-ласк.да раз (у 1, 2 знач.). Страх як бы адступіў, і зноў з’явіліся адчайная смеласць, азарт паляўнічага на страшнага звера, жаданне рызыкнуць яшчэ разок.Шамякін.Мікітку Адамавага яна ўжо разок бачыла. Радкі два было тады яму.Ракітны.Шапнуў ён: «Мілая, ну, глянь, хоць разік глянь!» Яму з дакорам я прамовіла: «Адстань!»Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утрэ́сціся, утрасецца; зак.
1. Паменшыцца ў аб’ёме, ушчыльніцца ад трасення (пра што‑н. сыпкае, дробнае).
2.перан.Разм. Уладзіцца, прыйсці да ўдачнага канца. — Чым ты зараз мяркуеш заняцца, Максім? — перапыніла яго думкі Галіна Макараўна.. — У абедзенны перапынак даведаюся ў гаспадыні, ці не можа яна пусціць цябе субкватарантам хоцьбы часова, пакуль падвернецца што‑н. лепшае.. — Дзякуй, Галіна Макараўна, неяк утрасецца ўсё гэта.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаймо́ры, ‑аў; адз.няма.
Абл. Перамёрзлая бульба, якая праляжала ў зямлі ўсю зіму. А каб выжыць, Мы з братам удвух Усю весну Шайморы збіралі. І была даражэй серабра Тая бульба гнілая на полі.Карызна.Успомнім хоцьбы словы Н. Гілевіча пра шайморы — перамёрзлую бульбу з адталага бульбянішча, якая ў першую пасляваенную вясну здавалася малалеткам найлепшым прысмакам (паэма «Сто вузлоў памяці»).Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
best
1.a найле́пшы;
beim ~en Wíllenхоцьбы і мо́цна захаце́ць, пры ўсім жада́нні;
der érste béste пе́ршы сустрэ́чны
2.adv:
am ~en лепш за ўсё; як мага́ лепш, як найле́пш;
aufs Béste як не́льга лепш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)