аб’яднанне тэатр. дзеячаў г. Мінска ў 1919—20. Пачало дзейнасць 14.8.1919 спектаклем «Паўлінка» Я.Купалы ў памяшканні «Беларускай хаткі». Складалася з удзельнікаў Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, Беларускага савецкага тэатра і інш. Арганізатар і кіраўнік У.Фальскі. Ставіліся пераважна творы бел. драматургіі: «Бязродны» і «Праменьчык шчасця» У.Галубка, «Мікітаў лапаць» і «Жаніх без шлюбу» М.Чарота. У спектаклях удзельнічаў хор У.Тэраўскага. Сярод акцёраў Б.Бусел, П.Валасевіч, Галубок, М.Зароская, М.Кудзелька (М.Чарот).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШО́ШЧЫЦ Мікалай Іосіфавіч (24.5.1918, с. Гальчынцы Цеафіпальскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 21.12.1996),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, педагог. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Брэсцкае муз. вучылішча (1955). У 1954—86 (з перапынкам) выкладаў у Брэсцкім пед. ін-це, адначасова ў 1954—74 арганізатар і маст. кіраўнік Брэсцкай нар.хар. капэлы Дома культуры чыгуначнікаў. З 1986 узначальваў хор ветэранаў вайны і працы (з 1989 нар.) Брэсцкага гар. Дома культуры. У сваёй дзейнасці асаблівую ўвагу аддаваў гіст.-патрыят. тэматыцы і бел. песеннаму фальклору.
в. чыю́-не́будзь во́лю — вы́полнить (испо́лнить) чью-л. во́лю;
в. збожжанарыхто́ўкі — вы́полнить хлебозагото́вки;
заду́манае трэ́ба в. — заду́манное ну́жно вы́полнить (соверши́ть);
3. (обязанности и т.п.) испо́лнить, вы́полнить;
4. (правила, законы) вы́полнить, соблюсти́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фестыва́ль, ‑ю, м.
Грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам якога‑н. віду мастацтва. Фестываль мастацкіх фільмаў. □ У нядзелю раніцай да Шаманскага зайшоў Наварка, каб дагаварыцца, як аформіць калгасны хор, які меўся выступаць на раённым фестывалі калгаснай самадзейнасці.Дуброўскі./уіран.ужыв.— Бабкі, бабкі!.. Цішэй там, фес[ты]валь устроілі.Пташнікаў.
[Фр. festival — урачыстасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛА́НСКІ САБО́Р, сабор Нотр-Дам,
помнік архітэктуры франц. готыкі 12—13 ст. у г. Лан. Пабудаваны ў 1150—1215 на месцы сабора, што згарэў у 1111. Крыжападобная ў плане 3-нефавая базіліка ўключае гал. неф з галерэяй і трыфорыем, трансепт, фланкіраваны 4 вежамі (2 не скончаны), хор без апсіды, квадратную ў плане вежу-ліхтар над сяродкрыжжам. Зах. фасад з 3 парталамі і традыц. акном-ружай фланкіраваны 2 вежамі з фігурамі быкоў. У інтэр’еры вітражы (у хорах — 13 ст.), рашотка хораў 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУ́Б З ТЫКО́ЦІНА (Jakub z Tykocina),
бел. жывапісец 17 ст. Паходзіў з Польшчы. У 1647 яму заказана размаляваць і пазалаціць алтары і хор у Дабравешчанскім касцёле кляштара брыгітак у Гродне. Яму прыпісваюць цыкл карцін (у парапеце хору гэтага касцёла) са сцэнамі з жыцця Хрыста: «Нараджэнне Хрыстова», «Пакланенне пастухоў», «Пакланенне вешчуноў», «Стрэчанне», «Абразанне», «Уцёкі ў Егіпет», «Хрыстос, Марыя, Іосіф ідуць у Іерусалім», «Хрыстос у Іерусалімскім храме».
Літ.:
Высоцкая Н.Ф. Жывапіс барока Беларусі. Мн., 2003. С. 48—55.
А.Лугаваене.
Якуб з Тыкоціна. Хрыстос, Марыя, Іосіф ідуць у Іерусалім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца зводкай чаго‑н.; які аб’ядноўвае, падсумоўвае якія‑н. даныя. Зводная справаздача. Зводны бюджэт. Зводная тэатральная афіша.
2. Сфарміраваны з некалькіх самастойных частак, адзінак. Зводны аркестр. Зводны хор. Зводны батальён.
3. Які даводзіцца каму‑н. братам або сястрой па мачасе або айчыму. Зводны брат. Зводная сястра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНСА́МБЛЬ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА РАСІ́ЙСКАЙ А́РМІІімя А.В.Аляксандрава,
вялікі армейскі мастацкі калектыў; даў пачатак развіццю новага віду масавага мастацтва — ансамбля песні і танца. Створаны ў 1928 пры Цэнтр. Доме Чырв. Арміі, з 1978 акадэмічны. Арганізатар і першы маст. кіраўнік А.В.Аляксандраў, у 1946—86 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Б.А.Аляксандраў.
У рэпертуары творы рас. кампазітараў пераважна ваен.-патрыят. тэматыкі, нар. песні і танцы, творы рус. і замежнай класікі. Найб. папулярнасць у выкананні ансамбля набылі песні «Свяшчэнная вайна» А.В.Аляксандрава і «Калінка» ў яго апрацоўцы. У складзе ансамбля мужчынскі хор, аркестр і танц. група.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ СЕ́КЦЫЯ ПРЫ ВІ́ЦЕБСКІМ ГУБЕ́РНСКІМ АДДЗЕ́ЛЕ НАРО́ДНАЙ АСВЕ́ТЫ.
Існавала з 29.10.1921 да вясны 1924. Падпарадкоўвалася Беларускаму цэнтральнаму бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР у Маскве. Задачы: арганізацыя на тэр. Віцебскай губ. сеткі нац. школ і культ.-асв. устаноў для бел. насельніцтва. Арганізавала бел. тэатр і хор у Віцебску і Полацку, дзіцячую тэатр. трупу ў Полацку. Садзейнічала ўвядзенню ў навуч. план Віцебскага пед. ін-та ў 1923/24 навуч.г. курса беларусазнаўства. Супрацьдзеянне парт. і сав. кіраўніцтва, адмова ў фінансаванні прывялі да фактычнага спынення дзейнасці секцыі. Скасавана ў сувязі з далучэннем Віцебскай губ. да БССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАХО́ДНЯ»,
гісторыка-культурнае таварыства ў г. Гродна. Засн. 12.3.1986 як клуб па ініцыятыве супрацоўнікаў Ін-та біяхіміі АНБССР, з пач. 1991 — т-ва. Асн. задачы: вывучэнне гіст. падзей, жыцця і творчасці выдатных прадстаўнікоў мінулага Гродзеншчыны, помнікаў архітэктуры краю, удзел у паходах па выдатных мясцінах Беларусі, арганізацыя сустрэч са знакамітымі суайчыннікамі, прапаганда бел. звычаяў і традыцый, музыкі, л-ры, фальклору, бел. мовы. Члены т-ва ўдзельнічаюць у археал. раскопках, суботніках па аднаўленні і добраўпарадкаванні гіст. мясцін горада і вобласці і інш. У 1990 пры «П.» створана скаўцкая суполка, у 1991 — хорцарк. песні «Бацькаўшчына».