Таласа́ ’дробныя хвалі на вадзе, зыб’ (слаўг., Яшкін, Слоўнік), ’дробныя зморшчыш, хвалі на вадзе’ (Ласт.), тало́сіцца ’злёгку хвалявацца, зыбацца (пра ваду)’, таласі́ць ’мігацець, мітусіцца (у вачах)’ (Ласт.). Нягледзечы на наяўнасць у гаворках некаторых міжземнаморскіх тэрмінаў (параўн. трымуктан, гл.), наўрад ці звязана з балканскім тэрмінам, параўн. макед.талас ’хваля, вал’, серб.-харв.та̏лас ’вал’, што ўзыходзіць да грэч.θάλασσα ’мора’ праз тур.talaz/talas/tales ’хваля, вал’, параўн. таксама харв.talàsati ’пералівацца (пра ваду, збожжа на полі)’, гл. Скок, 3, 438; Зайкоўскі, Слов. етим., 183; спец. пра грэчаскае слова гл. Ньюман, Arctos (Helsinki), 14, 51–78. Хутчэй звязана з наступным словам, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АПТЫ́ЧНЫ РЭЗАНА́ТАР,
сістэма люстраных адбівальных паверхняў, у якой узбуджаюцца і падтрымліваюцца стаячыя ці бягучыя электрамагнітныя хвалі аптычнага дыяпазону. У адрозненне ад аб’ёмнага рэзанатара аптычны з’яўляецца адкрытым (няма бакавых сценак). Аптычны рэзанатар — адзін з важнейшых элементаў лазера. Асн. характарыстыка аптычнага рэзанатара — дыхтоўнасць (вызначае страты светлавой энергіі і характарызуе рэзанансныя ўласцівасці).
Прасцейшы аптычны рэзанатар — інтэрферометр Фабры—Перо, які складаецца з 2 плоскіх строга паралельных люстэркаў, што знаходзяцца на адлегласці L, значна большай за даўжыню хвалі λ. Калі паміж люстэркамі ўздоўж восі рэзанатара распаўсюджваецца плоская светлавая хваля, то ў выніку адбіцця ад люстэркаў і інтэрферэнцыі адбітых хваляў утвараецца стаячая хваля. Умова рэзанансу: L = q∙λ/2. дзе q — падоўжны індэкс ваганняў (колькасць паўхваляў, што ўкладаюцца ўздоўж восі аптычнага рэзанатара). У лазернай тэхніцы выкарыстоўваюцца канфакальныя рэзанатары, утвораныя сферычнымі люстэркамі, якія разнесены на адлегласць, роўную радыусу іх крывізны, а таксама кальцавыя аптычныя рэзанатары, што складаюцца з 3 і болей плоскіх або сферычных люстэркаў. У аптычным рэзанатары са сферычнымі люстэркамі ўзбуджаюцца таксама незалежныя бягучыя насустрач адна адной хвалі.
Літ.:
Ананьев Ю.А. Оптические резонаторы и проблема расходимости лазерного излучения. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МПУЛЬС НЕРВО́ВЫ,
хваля ўзбуджэння, якая распаўсюджваецца па нервовым валакне. У аснове І.н. ляжаць электрахім. рэакцыі. Узнікае пры раздражненні рэцэптараў, нерв. валакна ці цела нерв. клеткі (нейрона).
Забяспечвае перадачу інфармацыі ад перыферычных чуллівых нерв. канчаткаў да нерв. цэнтраў унутры ц. н. с. і ад яе да выканаўчых органаў — шкілетнай мускулатуры, гладкіх мышцаў унутр. органаў, сасудаў, залоз знешняй і ўнутр. сакрэцыі. Распаўсюджваецца са скорасцю ад 0,5 да 120 м/сек. Галоўнае праяўленне І.н. патэнцыял дзеяння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wave
[weɪv]1.
n.
1) хва́ляf.
2) Phys.хва́ля, вібра́цыя f.
3) Figur.хва́ляf., наплы́ў -ву m.
a wave of enthusiasm — хва́ля ўзды́му
a cold wave — хало́дная хва́ля, хва́ля хало́днага паве́тра
4) маха́ньне n.
a wave of the hand — маха́ньне, знак руко́ю
5) ку́дзер -а ло́кан -а m.
2.
v.i.
1) хвалява́цца, калыха́цца
The reeds waved in the breeze — чаро́т хвалява́ўся ад паве́ваў ве́трыку
2) кучара́віцца
Her hair waves naturally — Ейныя валасы́ натура́льна кучара́выя
3.
v.t.
1) накру́чваць, завіва́ць
to wave hair — заві́ць валасы́
2) махаць, дава́ць знак (руко́ю)
to wave a car to halt — спыні́ць а́ўта ма́хам рукі
to wave a good-by — маха́ць руко́ю на разьвіта́ньне
She waved him away — Яна́ адпра́віла яго́ ма́хам рукі́
3) пагража́льна маха́ць
He waved the stick at them — Ён пагразі́ў ім кі́ем
•
- make waves
- wave aside
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гворХваля, якая, б'ючыся аб бераг, стварае працяжны шум (Панямонне).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ПАВЕТРАЗАБО́РНІКу авіяцыі,
частка сілавой устаноўкі лятальнага апарата для падводу атм. паветра да рухавіка. П. падзяляюцца на рэгулявальныя і нерэгулявальныя, паводле скорасці палёту — дагукавыя і звышгукавыя. Асн. прызначэнне П. паветрана-рэактыўнага рухавіка — сцісканне паветра тармажэннем сустрэчнага патоку (таму яны маюць форму дыфузара). У звышгукавых П. сцісканне ажыццяўляецца ў сістэме скачкоў ушчыльнення (гл.Ударная хваля). Такія П. бываюць са знешнім, унутраным ці камбінаваным сцісканнем патоку.
Схема звышгукавога паветразаборніка са знешнім сцісканнем: 1 — скачкі ўшчыльнення; 2 — абечак; 3 — цэнтральны конус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ПАРНА-ЛЮСТРА́НАЯ АНТЭ́НА накіраваная антэна ў выглядзе спалучэння рупара з адным ці больш люстэркамі. Сферычная хваля, узбуджаная на вяршыні рупара, пераўтвараецца ў плоскую хвалю пасля адбіцця люстэркамі. Найб. пашырана рупарна-парабалічная антэна, дзе рупар аб’яднаны з парабалічным люстэркам, у фокусе якога размешчана вяршыня рупара. Такія антэны выкарыстоўваюцца ў радыёрэлейных лініях сувязі, для сувязі з ШСЗ і інш.
Рупарна-люстраная антэна: 1 — рупарны апрамяняльнік; 2 — фронт хвалі, што падае на люстэрка; 3 — фронт адбітай хвалі; 4 — люстэрка; F — фокус люстэрка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каёмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
Памянш.да кайма; вузкая кайма. Вока Алеся ледзь заўважыла супроцьлеглы бераг з сіняй каёмкай сасновага лесу.Броўка.Калі набягае хваля, зграбныя птушкі спрытна адскокваюць ад каёмкі белай пены.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зры́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Нечакана, з шумам упасці, зваліцца. Адплыў [Стась] далёка-далёка ад вогненнага берага, і там на яго зрынулася вялізная, з дом, хваля.Сабаленка.//перан. Зваліцца, абрушыцца на каго‑н. (пра гора, няшчасце). Гора зрынулася на чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспакайне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць спакойным, спакайнейшым; супакоіцца. Выпіўшы кроплі, Гаховіч крыху паспакайнеў.Паслядовіч.На захадзе пачало святлець, вецер паспакайнеў, паміж хмарамі паказаўся блакіт.Новікаў./убезас.ужыв.Ваенная хваля адышла на захад, і ў горадзе паспакайнела.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)