род рыб атр. панцырных шчупакоў. 4 віды. Пашыраны ў прэсных водах Паўн. і Цэнтр. Амерыкі.
Даўж. да 4 м (зрэдку да 6 м), маса каля 150 кг. Характэрнавял. ўзроставая зменлівасць.
Цела ўкрыта моцным панцырам з неналягаючай рыбападобнай ганоіднай лускі. Рыла падоўжанае, нагадвае морду кракадзіла-каймана (адсюль назва). Кормяцца рыбай, падпільноўваюць здабычу з укрыцця. Зімуюць у ямах. Маюць прамысл. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШЫКу батаніцы,
простае батрычнае суквецце з пашыранай галоўнай воссю ў выглядзе канічнай ці сподкападобнай пляцоўкі, на якой шчыльна размешчаны дробныя кветкі. Абкружана шматлістай абгорткай. Характэрна для раслін пераважна сям. складана-кветных, некат. парасонавых і званочкавых.
Такая будова суквецця спрыяе апыленню кветак. Для прадухілення самаапылення выпрацаваліся розныя біял. прыстасаванні (напр., паступовае раскрыццё кветак, розны тэрмін развіцця тычынак ці песцікаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́СА (франц. mollasse ад лац. mollis мяккі),
комплекс асадкавых горных парод (кангламератаў, пясчанікаў, мергеляў, глін і інш.), які назапашваўся ў краявых прагінах і міжгорных прагінах. Магутнасць да некалькіх тысяч метраў. Характэрна для заключных (арагенных) стадый развіцця геасінкліналяў пры ўтварэнні складкавых паясоў ва ўмовах сціскання буйных літасферных пліт (паводле гіпотэзы мабілізму). З М. звязаны радовішчы вуглёў, нафты, газу, медзістых пясчанікаў, солей і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЧЭ́ННЕглеб і грунтоў,
падняцце (успучванне) глеб і грунтоў у выніку іх расшырэння пры прамярзанні, набраканні і выцісканні. Характэрна для абласцей з суровым кантынентальным кліматам і наяўнасцю шматгадовамёрзлых горных парод. Трапляецца таксама ў арыдных умовах на засоленых глебах, дзе абумоўлена разбуханнем солей пры ўвільгатненні. Улічваецца пры буд-ве і эксплуатацыі прамысл. прадпрыемстваў, аўтадарог і чыгунак, нафта- і газаправодаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
холабазідыяміцэ́ты
(н.-лац. holobasidiomycetidae)
падклас базідыяміцэтаў, для якога характэрна наяўнасць цэласнай, аднаклетачнай, цыліндрычнай або булавападобнай базідыі; пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНГІЛЕ́ЙКА Фёдар, бел. гравёр па дрэве канца 17 — пач. 18 ст. Прадстаўнік Магілёўскай школы гравюры. Аўтар гравюр у кн. «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна (1700), «Часослов сиречь Последованию службы» (1703), выдадзеных у друкарні М.Вашчанкі (Магілёў). Гравюрам Ангілейкі характэрна прастата тэхн. прыёмаў і нескладанасць кампазіцыі, што збліжае іх з творамі нар. мастацтва.
Ф.Ангілейка. «Успенне Багародзіцы». Гравюра на дрэве ў кнізе «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна. Магілёў. 1700.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЁМ (англ. biome),
сукупнасць відаў раслін, жывёл і асяроддзя іх пражывання ў пэўнай ландшафтна-геагр. зоне. У склад біёму ўваходзяць біягеацэнозы, якія цесна ўзаемазвязаны патокамі энергіі і рэчываў. Для кожнага біёму (стэп, тайга, тундра, пустыня, горы, лясы і інш.) характэрна пэўная форма кліматычнай расліннасці. Тэрмін ужываецца пераважна ў замежнай л-ры. У прыродаахоўнай л-ры біём — сінонім паняцця «біятычная супольнасць». Блізкі да тэрміна біёта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНАЕ ЎЗМАЦНЕ́ННЕ, біямагніфікацыя,
канцэнтраванне, назапашванне (да 10—20-кратнага) шэрагу хім. рэчываў (напр., пестыцыдаў, радыенуклідаў) у трафічных ланцугах. Некаторыя забруджвальнікі, якія не разбураюцца, назапашваюцца і біялагічна ўзмацняюцца пры праходжанні па харч. ланцугах і біял. цыклах. Аб’ядноўваючыся з інш. рэчывамі навакольнага асяроддзя, яны могуць утвараць новыя рэчывы з атрутнымі уласцівасцямі. Прадухіляецца біялагічнае ўзмацненне толькі выключэннем забруджвальнікаў з сістэмы жыццезабеспячэння. Найб.характэрна біялагічнае ўзмацненне для хлорарган. пестыцыдаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРАТАФІ́Р (ад грэч. keras
(keratos) рог + парфір),
альбітафір эфузіўная або жыльная магматычная горная парода з парфіравымі вылучэннямі шчолачнага палявога шпату (пераважна альбіту) і каляровых мінералаў (звычайна біятыту). Асн. маса шчыльная, складаецца пераважна з ізаметрычных або падоўжаных мікралітаў альбіту. Колер буры ці ружаваты. Шчыльн. 2610—2670 кг/м³. Характэрна генетычная сувязь са спілітамі. На Беларусі трапляецца на ПдУ у комплексе вулканічных парод дэвонскага асадкавага чахла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПАРЫ́Т (назва ад месца першай знаходкі — Ліпарскія астравы),
эфузіўная горная парода, якая паводле хім. саставу адпавядае граніту. Вылучаюць рознасці расшклаваныя, схаванакрышталічныя, радзей сфералітавыя. Часта з парфіравымі ўкрапінамі кварцу, палявых шпатаў, слюд і інш.Характэрна флюідальная тэкстура пароды (патокаўтваральныя палосы). Звычайна багаты вулканічным шклом (50—100%), кварцам (больш за 73%). Колер ружовы, шэры, буры. Выкарыстоўваецца для атрымання друзу і абліцовачнага каменю. Пашыраны ў вулканічных абласцях.