ЦЫЦЭРО́Н (Cicero) Марк Тулій (3.1.106 да н.э., Арпінум — 7.12.43 да н.э.),
старажытнарымскі дзярж. і паліт. дзеяч, прамоўца, філосаф-асветнік, пісьменнік. З саслоўя коннікаў. З 63 да н.э. консул, пасля выкрыцця ім змовы Катыліны лідзіраваў у сенаце. У 58—57 да н.э. ў выгнанні. Пасля забойства Цэзара (44 да н.э.) зноў пачаў актыўную паліт. дзейнасць. Загінуў учас рэпрэсій М.Антонія і Актавіяна Аўгуста. Філас. погляды Ц. склаліся пад уплывам ідэй розных філас.сістэм. Сваёй мэтай лічыў філас. асветніцтва рымлян: знаёміў грамадзян з рознымі вучэннямі і школамі, прывіваў ім любоў і павагу да мудрасці. Шмат увагі аддаваў тэарэт. распрацоўцы праблем маралі і маральнага ўдасканалення асобы («Аб межах дабра і зла», «Аб лёсе», «Аб абавязках», «Аб дружбе»), Абвяргаў вучэнні аб т.зв. вышэйшых дабрачыннасцях і рэкамендаваў кіравацца самой прыродай; крытычна ставіўся да прымхаў і ў той жа час абгрунтоўваў «чыста філасофскую» рэлігію («Аб прыродзе багоў»), Паліт. ідэал Ц. — дзяржава, якая спалучае ў сабе элементы манархіі, арыстакратыі і дэмакратыі, узорам якой ён лічыў Рым. рэспубліку 3 — пач. 2 ст. да н.э. Вядомы таксама як тэарэтык маст. слова, адзін з заснавальнікаў рыторыкіяк навукі. Яго творы — узор класічнай польскай мовы. Яго гуманіст. ідэі паўплывалі на развіццё еўрап. грамадскай і паліт. думкі ў перыяд Адраджэння і ў эпоху Асветніцтва, у т. л. на светапогляд Ф.Скарыны, С.Буднага, А.Волана і інш. Сугучны ідэям Ц. і некаторыя ідэі Статутаў ВКЛ. На Беларусі творы Ц. сталі папулярнымі з 16 ст. Яны знаходзіліся ў б-ках ВКЛ на мове арыгінала і ў перакладзе на польскую мову, актыўна вывучаліся ў школах.
Тв.:
Рус.пер. — Философские трактаты. М.,1985;
О старости. О дружбе. Об обязанностях. 2 изд. М.,1993;
Диалоги. 2 изд. М., 1994;
Три трактата об ораторском искусстве. 2 изд. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прак: ад траку веку ’здаўна, спрадвечна’ (ТСБМ, Ян.), про‑ кувеку ’спрадвеку’ (круп., Сл. ПЗБ), пракавётны ’вельмі стары, векавечны’ (ТСБМ, Некр., Мат. Гом., Ян.), пракаветаускі ’спрадвечны’ (светлаг., SOr, 39, 356), пракаваны ’тс’ (бяроз., Сл. ПЗБ), ст.-бел.прокь ’астатак, рэшта’; параўн. укр.прік ’рэшта’, рус.прок ’перад; продкі; будучае; карысць, запас’; дыял.папрок ’на будучы год’; прочий ’іншы’, прочны ’моцны’, ст.-рус.прокь ’рэшта’, вьпрокь ’назаўсёды’, ст.-польск.prokny ’кожны’, польск.oprócz ’акрамя’, ст.-чэш.prokni ’кожны’, ст.-слав. прокъ ’рэшта’. Прасл.*proкь утворана ад прыназоўніка *pro‑ (гл. пра-) шляхам пашырэння з дапамогай элемента ‑ко‑ (параўн. пёрак), якулац.гесіргосш ’той, які накіраваны наперад і назад’ (*гесо‑ 4’ proco‑), ст.-лац.procum ’знянацку, той жа час’. Першапачатковая форма ўзнаўляецца як*prokos ’той, хто (што) знаходзіцца наперадзе’ (гл. Фасмер, 3, 373; там жа і інш. літ-pa). Зыходзячы з формы *proкь, зыходнай для бел. слова трэба прызнаць форму прыметніка: пракавечны (ад *прокавечпы з прок і век), адкуль быў выабстрагаваны назоўнік прах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
УЛАДЗІСЛА́Ў IVВаза
(9.6.1565, в. Лобзаў каля Кракава, Польшча — 20.5.1648),
кароль польскі і вял. князь ВКЛ [1632—48], тытулярны цар маскоўскі і ўсяе Русі [1610—34], тытулярны кароль шведскі [1632—48]. Сын караля польскага і вял. князя ВКЛЖыгімонта III Вазы. У пачатку вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18учас распаду Тушынскага лагера і ўцёкаў Ілжэдзмітрыя II баяры і дваране тушынцы 14.2.1610 заключылі з Жыгімонтам III дагавор пра абранне яго сына царом. 2-і падобны дагавор заключыла ў жн. 1610 «сямібаяршчына». Жыгімонт III не адпусціў у Маскву сына, а ў 1612 той бы фармальна дэтранізаваны. У 1617—18 У. IV узначаліў няўдалы паход на Маскву. Удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай з Турцыяй (1621) і Швецыяй (1626—29). Пасля смерці Жыгімонта III на элекцыйным сойме 8.11.1632 У. IV абраны каралём польскім і вял. князем ВКЛ. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 паводле Палянаўскага міру 1634У. IV адмовіўся ад тытула цара. У. IV праводзіў талерантную палітыку ў дачыненні да правасл. царквы Рэчы Паспалітай. У 1632 легалізаваў правасл. іерархію на чале з кіеўскім мітрапалітам. Казацкія паўстанні на Украіне жорстка падаўляліся. У. IV, як і бацька, імкнуўся завалодаць шведскім тронам, таму ў часТрыццацігадовай вайны 1618—48 падтрымліваў непапулярны сярод шляхты саюз з герм. імператарам: Смерць У. IV супала з пачаткам антыфеад. і нац.-вызв. вайны на Украіне.
Літ.:
Czaplińnski W. Władyslaw IV jego czasy. 2 wyd. Warszawa, 1976;
Wisner H. Władyslaw IV Waza. Wroclaw etc., 1995.
А.П.Грыцкевіч.
Уладзіслаў IV. Гравюра П.Понціуса з партрэта П.Рубенса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСТЭРНАЛІ́ЗМ,
плынь у гістарыяграфіі, філасофіі і сацыялогіі навукі. Узнік у Англіі ў 1930-я г.як пэўная сума тэарэт. поглядаў на навуку, яе гісторыю і месца ў грамадстве ў процівагу пазітывісцкаму і эмпірычнаму падыходам. Гал. яго прадстаўнікі — Дж.Д.Бернал, Р.К.Мертан, Дж.Холдэйн і інш. Аснова Э. — сцвярджэнне, што існуе сістэма заканамерных сувязей паміж развіццём навукі і грамадства, таму навука не замыкаецца ў сваёй сферы, а выступае арган. часткай грамадства і выконвае ролю аднаго з сац. ін-таў. Сутнасць навукі, яе змест і характар, задачы і функцыі, структура і арганізацыя, формы ўзаемадзеяння з вытв-сцю, місія вучоных і іх адказнасць перад грамадствам выводзяцца непасрэдна з сац. умоў. Канкрэтны вобраз навукі вызначаецца на падставе такіх навук.-гіст. арыенціраў, яксац. заказ, сац.-эканам. ўмовы, сац.-культ. фактары і г.д.У межах Э. распрацоўваецца праблема «эгаса навукі», якая ўключае сістэму нарматыўных рэгулятываў навук. дзейнасці: універсалізм, калектывізм, бескарыслівасць, арганізаваны скептыцызм, нейтральнасць. Значная ўвага аддаецца суб’ектыўным момантам дзейнасці вучоных — матывацыі, прызнанню, ацэнцы ўкладу ў навуку і інш. Паводле Э., гал.сац. функцыя вучонага — атрыманне новых ведаў, якія характарызуюць яго асабісты ўклад у навуку і ў той жа час выступаюць яе агульным здабыткам. Э. паслужыў тэарэт. перадумовай шэрагу ідэй і выступленняў супраць выкарыстання навукі ў мілітарысцкіх і інш. антыгуманных мэтах. Процілегласць Э. — інтэрналізм.
Літ.:
Бернал Дж. Наука и общество: Пер. с англ.М., 1953;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІВУ́Д, Халівуд (Hollywood),
прыгарад г.Лос-Анджэлес, на ПдЗ ЗША, штат Каліфорнія. Знаходзіцца за 30 км ад узбярэжжа Ціхага ак., у раёне з разнастайнымі ландшафтамі (горы, паўпустынныя раўнінныя ўчасткі, лясныя масівы).
Цэнтр амер. кінамастацтва. Першая студыя засн. ў 1911. Расшырэнне вытв-сці абумовіла фарміраванне ў Галівудзе на аснове паўсаматужных груп буйных кампаній, частка якіх існуе і цяпер. У 1920-я г. ў Галівудзе была створана самая перадавая на тойчас матэрыяльна-тэхн. база кінавытворчасці, якая пастаянна ўдасканальвалася, падрыхтаваны прафесійныя кадры. Тады зарадзілася сістэма «зорак» — акцёраў, адно імя якіх збірала ў кінатэатры натоўпы гледачоў. Была наладжана паточная вытв-сць сцэнарыяў і фільмаў у рамках устойлівай сістэмы жанраў. Галівуд як «фабрыка мрояў» прыцягваў да сябе пільную ўвагу масавай аўдыторыі не толькі фільмамі, але і самім ладам жыцця, які шырока рэкламаваўся сродкамі інфармацыі. У 1927 у Галівудзе засн.Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук. У 2-й пал. 1930-х г. аб’ём кінавытворчасці 8 найб. фірмаў Галівуда («Метро-Голдвін-Маер», «20 стагоддзе-Фокс», «Уорнер бразерс», «РКО-Радыё», «Парамаўнт», «Юнайтэд артыстс», «Каламбія Пікчэрс», «Юніверсал інтэрнэшанал») складаў больш чым 500 фільмаў за год. У 1950—60-я г. Галівуд перажываў эканам. цяжкасці, але выстаяў у канкурэнцыі з тэлебачаннем і незалежнымі прадзюсерамі. Галівуд — своеасаблівы міф, сімвал амер. кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
даручэ́нне, ‑я, н.
1. Справа, даручаная каму‑н. для выканання; заданне. Партыйнае даручэнне. □ У больш тонкія пачуцці .. [шафёр] не ўваходзіў, а ведаў адно: узяў баец даручэнне, павінен выканаць.Кулакоўскі.Было яшчэ даручэнне райкома праверыць суседні калгас «Бальшавік».Дуброўскі.
2. Дакумент, які дае каму‑н. права дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго; даверанасць. Пакідаючы Закуцце, Ігар напісаў гаспадару даручэнне, каб той атрымаў у канторы саўгаса, як прыйдзе на гэта час, Ігараву зарплату.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wenncj
1) калі́, у вы́падку калі́;
~ der Sómmer begínnt калі́ пачына́ецца ле́та
2) калі́, утойчасяк;
~ du Zeit hast, komm zu mir калі́ ты ма́еш час, то прыхо́дзь да мяне́;
~ auch! ну калі́ на́ват так!; ну хоць бы і так!;
Sie müssen es tun, und ~ es noch so schwer wäre Вы паві́нны гэ́та зрабі́ць, як бы ця́жка яно́ ні было́;
~ doch калі́ б;
~ doch wénigstens, ~ doch nur хоць бы;
~ nur то́лькі б
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
alscj
1) калі́, утойчасяк;
er fuhr erst auf Úrlaub, ~ séine Árbeit beéndet war ён пае́хаў у адпачы́нак то́лькі тады́, як зако́нчыў сваю́ пра́цу
французскі кампазітар, дырыжор, муз. крытык; прадстаўнік муз. рамантызму. Чл. Ін-та Францыі (1856). Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1830). На час заканчэння кансерваторыі напісаў шэраг сталых твораў, у т. л. «Фантастычную сімфонію, або Эпізод з жыцця артыста», якая стала маст. абагульненнем ідэйна-эстэт. імкненняў эпохі, маніфестам франц. рамантызму ў музыцы. Яго светапогляд сфарміраваўся пад уплывам класічнай і рамант. л-ры, творчасці К.В.Глюка, Л.Бетховена, У.Шэкспіра, І.В.Гётэ. У творах 1830—40-х г. экзальтацыя пачуццяў, схільнасць да медытацыі, пачуццё адзіноцтва і ў той жа часграмадз.-рэв. парывы: сімфонія «Гарольд у Італіі», опера «Бенвенута Чэліні», драм. сімфонія для аркестра, салістаў-спевакоў і хору «Рамэо і Джульета», «Жалобная трыумфальная сімфонія», драм. легенда «Асуджэнне Фауста» (паводле Гётэ). З 1842 гастраліраваў як дырыжор у многіх краінах, з найб. поспехам у Расіі. У творах 1850—60-х г. адышоў ад вострых праблем сучаснасці, застаючыся верным ідэалам гуманіст. мастацтва: араторыя «Дзяцінства Хрыста» на ўласныя тэксты, оперная дылогія «Траянцы» паводле Вергілія. Апошні яго твор — вытанчаная, поўная гумару опера «Беатрычэ і Бенядзікт» (паводле «Многа шуму з нічога» Шэкспіра, 1862). Берліёз пераўтвараў традыц. жанры, смела сінтэзаваў элементы оперы, араторыі, сімфоніі. Як кампазітар-наватар, ён апіраўся на нац.муз. традыцыі. Адсюль манументальнасць, маляўнічасць, тэатральнасць яго музыкі. Шмат новага ўнёс у вучэнне аб муз. форме, голасавядзенні, гармоніі, рытме; зрабіў адкрыцці ў галіне аркестроўкі, развіў прынцып тэмбравай драматургіі і інш. Разам з Р.Вагнерам заклаў асновы сучаснай школы дырыжыравання. Аўтар артыкулаў, прысвечаных муз.-эстэт. праблемам і з’явам, творчасці Бетховена, Глюка, Г.Спанціні, К.М.Вебера, Вагнера, Н.Паганіні, Ф.Ліста, М.Глінкі і інш.
Літ. тв.: Oeuvres littéraires. Vol. 1—2. Paris, 1968—69; Рус.пер. — Дирижер оркестра. М., 1912; Избр. статьи. М., 1956; Мемуары. 2 изд. М., 1967; Большой трактат о современной инструментовке и оркестровке. Ч. 1—2. М., 1972; Избр. письма. Кн. 1—2. 2 изд. Л., 1984—85.
Літ.:
Хохловкина А. Берлиоз. 2 изд. М., 1966;
Dömling W. H.Berlioz und seine Zeit. Laaber, 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чараўні́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з чараўніцтвам; чарадзейны. Утойчас .. [Скарына] не мог вызваліцца ад рэлігійных уяўленняў аб прыродзе, аб сутнасці самога чалавека, аб духах, чараўнічых сілах і г. д.Алексютовіч.Гаспадыня паспешна накрыла на стол, на ім, як па ўзмаху чараўнічай палачкі, з’явіліся талеркі з мясам, белым хлебам.Пятніцкі.На другі дзень цар устаў, паглядзеў у сваю чараўнічую кнігу.Якімовіч.
2.перан. Які зачароўвае, захапляе, прыносіць асалоду; чароўны. Усё гэта чараўнічае і любае людскому слыху шматгалоссе зліваецца ў адну мелодыю, у нейкі своеасаблівы ўрачысты гімн працы.Мыслівец.Але той, хто наведаў хоць раз Чараўнічыя нашы мясціны, Не забудзе ніколі ён нас — Край блакітны і нашу гасціннасць.Пруднікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)