Разм. Тое, што і адубець. [Прыборны:] — Дадумаўся, ліха на цябе, у лістападзе Днепр пераплываць. Зусім адубянець мог на сярэдзіне.Шамякін.Васіль Ціханавіч.. стаяў.. і думаў, як адважыцца сказаць пра смерць Дзяніса. Гэта трэба зрабіць сёння — для гэтага ж ён і прыйшоў сюды, але адчуваў, што язык нібы адубянеў.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самава́р, ‑а, м.
Металічны прыбор для кіпячэння вады з награвальнай трубой усярэдзіне. — Уставай, мама, самавар стаў, бацька едзе з пасажырскім.Лынькоў.[Марыя Карпаўна] несла медны начышчаны да бляску самавар, які дыхаў парай.Гурскі.// Пра піццё чаю, чаяпіцце. Па некалькі разоў на дзень заказвалі самавар.Гартны.[Турсевіч:] — Ну, вось што, Лабуня! Зараз закамандую гаспадыні самавар.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпаклява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.
Замазваць спецыяльным саставам шчыліны і няроўнасці на якой‑н. паверхні, падрыхтоўваючы яе для наступнай апрацоўкі (паліроўкі, фарбавання і пад.). Усярэдзіне школы яшчэ стукалі сантэхмантажнікі, маляры шпаклявалі дзверы.Грахоўскі.Пакуль дзед шпаклюе дно лодкі, я пераціраю трайнікі і гляджу на возера, залітае водбліскам вячэрняй зары.Шашкоў.
[Ад ням. spachteln.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
багама́з, ‑а, м.
Разм.уст. Іканапісец. Куча народу. Усярэдзіне важна сядзіць багамаз, разлажыўшы сваіх багоў.Колас.//Разм.іран. Пра мастака. Партрэт славутага рускага паэта дзядзька Антось купіў у Нясвіжы гэтай восенню ў нейкага багамаза.С. Александровіч.//Разм.жарт. Пра мурзатага, запэцканага чалавека. [Аляксей:] Ды не, Коля, ну куды я такім багамазам прыпёрся? Проста з цэха, не мыты, не рыты!Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маёўка, ‑і, ДМ маёўцы; Рмн. маёвак; ж.
1. Нелегальны сход рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі ў дзень 1‑га Мая (звычайна за горадам). На сярэдзіне маёўкі прыбег вартаўнік шляху і сказаў, што ўперадзе відаць поўна сялянскіх фурманак.Мурашка.
2. Вясенняя загарадная прагулка, гулянне на ўлонні прыроды. Кожны год у дзень Перамогі ўвесь калектыў завода выязджаў на маёўку на паўвостраў Самшытавы.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спадзява́цца ‘мець надзею’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Касп., Федар. 4, Ласт., Растарг., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сподзева́цца ‘тс’ (ТС), сподзе́цца ‘тс’ (там жа), спадзява́нне, спадзе́я ‘надзея’ (Нас., Ласт.). З польск.spodziewać się ‘тс’, якое з s‑po‑dziewać; аб корані гл. надзея. Карскі (1, 339) меркаваў пра ўстаўку ‑в‑усярэдзіне слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЫ́ХАЎСКАЯ СІНАГО́ГА,
помнік архітэктуры позняга рэнесансу. Пабудавана ў сярэдзіне 17 ст. з цэглы ў г. Быхаў (Магілёўская вобл.). Цэнтрычная мураваная пабудова (20 × 21 му плане) з элементамі абарончага дойлідства: круглая баявая вежа на паўн.-зах. рагу, дэкар.-абарончы атык (байніцы пазней замураваны). Накрыта пакатым 4-схільным дахам. Дэкаравана простымі карнізамі, неглыбокімі прамавугольнымі нішамі. У інтэр’еры квадратная зала падзелена 4 слупамі на 9 роўных частак, перакрытых скляпеннямі. Паміж сабой слупы ў сярэдзіне злучаны аркамі на 2 узроўнях. Цэнтр. месца займае 2-ярусная трыбуна-біма. У цэнтры ўсх. сцяны алтар-ніша, акаймаваная стукавай лепкай.
Пракалоць чым‑н. наскрозь. Гэты [зубр], здаецца, немалады. Але рогі па-маладому вострыя. Такі рог праткне наскрозь.Шамякін.Знятую трубку кары Коля перагнуў на сярэдзіне, зверху праткнуў пруцікам.Жычка.
•••
Пальца не праткнуць — пра вялікі, цесны натоўп. У магазіне было бітком пабіта людзей — пальца не праткнеш.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТАШЭ́ЎСКІ Антон, бел. жывапісец 18 ст. Лічыцца аўтарам фрэсак у Мінскім кафедральным касцёле (канец 18 ст.; пазней адноўлены Валасевічам, усярэдзіне 19 ст. — Таргонскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬША́НСКАЕ КНЯ́СТВА,
феадальная вотчына князёў Гальшанскіху канцы 13 — сярэдзіне 16 ст. Цэнтр — Гальшаны. Займала першапачаткова тэр. міжрэчча Віліі і Нёмана, у 15 ст. распасціралася з Пн на Пд ад Вількаміра (цяпер г. Укмерге, Літва) і Паставаў да Глуска і Турава, з У на З ад Мінска да Мастоў. Упершыню ўпамінаецца ў крыніцах каля 1280, калі Гольша «замак сталічны княства свайго заснаваў на рэчцы Карабель». Князі Гальшанскія доўгі час займалі высокія пасады ў ВКЛ, у 1440 і 1492 у Гальшанах адбыліся нарады для выбараў кандыдатаў на велікакняжацкі прастол. Усярэдзіне 16 ст. большасць радавых уладанняў Гальшанскіх перайшла да Сапегаў.