Зайсці, заехаць на кароткі час; наведацца, заглянуць. У мястэчку .. [Мікола Цябут] паяўляецца даволі часта і не прамінае выпадку завітаць да сяброў.Навуменка.Вера Іванаўна.. пачала асцярожна выведваць, з якімі памерамі завітаў Анатоль.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
case1[keɪs]n.
1. вы́падак; абста́віны;
an individual case адзі́нкавы вы́падак;
a special case асаблі́вы вы́падак
2. до́вад, аргуме́нт;
have a case мець што сказа́ць у сваё апраўда́нне;
the case (for, against) аргуме́нт (на кары́сць, су́праць)
3. (судовая) спра́ва;
dismiss the case спыні́ць спра́ву (у судзе);
hush up the case замя́ць спра́ву
4. хво́ры, пацые́нт; той, хто знахо́дзіцца пад нагля́дам (урача, выхавальнікаў, паліцыі і да т.п.)
5.ling. склон
♦
as the case may beу зале́жнасці ад абста́він;
as the case stands пры да́дзеных абста́вінах;
in any case ва ўся́кім ра́зе/вы́падку; пры любы́х абста́вінах;
in case (of)увы́падку, калі́; калі́ зда́рыцца так, што;
in no case ні ў я́кім ра́зе;
in such a caseу такі́м ра́зе/вы́падку
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НЕКРАЛО́Г (ад грэч. nekros мёртвы + logos слова),
артыкул або нататка з выпадку смерці каго-небудзь, спосаб ушанавання памяці нябожчыка. Змяшчае асн. факты біяграфіі, прац. здабыткаў, адзначае заслугі памерлага перад грамадствам. У розных Н. выступаюць на першы план розныя грані жыцця і дзейнасці, духоўнага аблічча нябожчыка. Да Н. паводле жанру прымыкаюць вершы, напісаныя з выпадку смерці блізкіх аўтару людзей: «Над магілай друга» Я.Коласа (на смерць Я.Купалы), «Памяці Б.В.Платонава» Г.Бураўкіна, «Смугою зажурыліся палі» С.Грахоўскага (на смерць І.Мележа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аказіяналі́зм, ‑у і ‑а, м.
Спец.
1.‑у. Ідэалістычны погляд у еўрапейскай філасофіі 17 ст., які адмаўляў натуральную сувязь душы і цела, узаемадзеянне псіхічных і фізічных з’яў без непасрэднага ўмяшання бога.
2.‑а. Слова, пабудаванае па законах дадзенай мовы, але ўжытае адзін раз, для дадзенага выпадку.
[Лац. occasionalis — выпадковы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАБА́Т (араб. барабанны бой),
1) сігнал трывогі з выпадку якога-н. бедства, які падаецца пры дапамозе звона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скале́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Атрымаць цяжкае калецтва; знявечыць сябе. Кірэйка як скокнуў на дол, дык і скалечыўся.Марціновіч.У лепшым выпадку можна сарвацца і запэцкацца ў гразь, а то можна ўпасці ў яму.. і скалечыцца.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Grénzfallm -(e)s, -fälle
1) паграні́чны інцыдэ́нт
2) кра́йні вы́падак;
im ~у кра́йнім вы́падку
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ostateczność
ostatecznoś|ć
ж. крайнасць, неабходнасць;
w ~ci — у крайнім выпадку; увыпадку крайняй неабходнасці;
wpadać z jednej ~ci w drugą — пераходзіць з адной крайнасці ў іншую;
doprowadzić kogo do ~ci — давесці каго да крайнасці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пара́метр, ‑а, м.
Спец.
1.У матэматыцы — велічыня, якая ўваходзіць у матэматычную формулу і захоўвае пастаяннае значэнне толькі для дадзенага выпадку.
2.У тэхніцы — велічыня, якая характарызуе якую‑н. істотную ўласцівасць прадмета або з’явы (напрыклад, электраправоднасць цела і г. д.).
3.У фізіка-хімічным аналізе — велічыня, якая характарызуе стан сістэмы.
[Ад грэч. parametrōn — які адмервае, супастаўляе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«САЮ́З ТРОХ ІМПЕРА́ТАРАЎ»,
сукупнасць пагадненняў паміж Расіяй, Германіяй і Аўстра-Венгрыяй у 1873—84. Пачаты пагадненнем Аўстра-Венгрыі і Расіі, падпісаным 6.6.1873 Аляксандрам II і Францам Іосіфам I; 23.10.1873 да яго далучылася Германія. Пагадненне прадугледжвала агульнасць палітыкі, кансультацыі ў выпадку ўскладнення міжнар. становішча. Імператары абавязваліся сілай падтрымліваць мір у Еўропе. Уступленнем у саюз Расія імкнулася не дапусціць змовы Аўстрыі і Германіі за кошт яе інтарэсаў на Балканах, захаваць землі, набытыя ў Сярэдняй Азіі ў выпадку абвастрэння супярэчнасцей з Англіяй; Германія — перашкодзіць збліжэнню Францыі і Расіі. Саюз не быў трывалым і не ліквідаваў супярэчнасцей паміж саюзнікамі. Калі руска-герм. адносіны пагоршалі, Германія і Аўстрыя ў 1879 заключылі тайны дагавор, накіраваны супраць Расіі. Баючыся далейшага збліжэння Германіі і Аўстра-Венгрыі, Расія згадзілася аднавіць саюз, і ў 1881 быў заключаны руска-аўстрыйска-герм. дагавор, які абавязваў гэтыя дзяржавы трымацца нейтралітэту ў выпадку вайны адной з іх з інш. дзяржавай. Бакі абавязваліся лічыцца з інтарэсамі адзін аднаго на Балканах і не дапускаць змены граніц Турцыі. У 1884 дагавор прадоўжаны на 3 гады. У 1887 заменены рус.-герм. дагаворам.
Літ.:
Сказкин С.Д. Конец австро-русско-германского союза. М., 1974.