«ДУДА́РЫКІ»,
бел. сцэнічны мужчынскі танец. Створаны ў 1960-я г. балетмайстрам І.Серыкавым з выкарыстаннем элементаў традыц. нар. лексікі. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Мае гумарыстычны характар, выконваецца любой колькасцю ўдзельнікаў, якія па чарзе саліруюць, імітуючы ігру на дудцы, выяўляючы сваю вынаходлівасць, дасціпнасць, уменне весяліць народ. Насычаны тэхнічна складанымі рухамі.
Літ.:
Алексютович Л.К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Мн., 1978. С. 339—353.
Л.К.Алексютовіч.
т. 6, с. 253
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
палане́з, ‑а, м.
1. Урачысты бальны танец, які вядзе пачатак ад польскага народнага танца; музыка гэтага танца. Гукі паланеза. □ Мазуркі, абэркі, паланезы, танга, вальсы... Танцы ў розным тэмпе, з розным настроем, у кожнага была свая душа, свой гукавы воблік. Дамашэвіч.
2. Музычны твор у рытме гэтага танца.
[Фр. polonaise — польскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апло́мб
(фр. aplomb = літар. раўнавага)
1) празмерная саманадзейнасць, самаўпэўненасць у паводзінах, у абыходжанні з кім-н.;
2) уменне захоўваць у танцы ўстойлівасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
антраша́
(фр. entrechat)
лёгкі скачок уверх у балетным танцы, у час якога танцор ударае некалькі разоў нагой аб нагу.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
вечары́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Вячэрняя гулянка з музыкай і танцамі; вечар. Іншы раз вечарам Казей уладзіць вечарынку. Папрыходзяць хлопцы, дзяўчаты. Грыміць засцяною гармонік. Колас. З якой замілаванасцю ўспамінаў.. [Вася] гады сумеснай вучобы ў школе, вясёлыя калгасныя вечарынка, танцы пад гармонік на лясной паляне. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
couple1 [ˈkʌpl] n.
1. па́ра (муж і жонка; жаніх і нявеста);
a married couple сяме́йная па́ра
2. па́ра (у танцы)
3. па́ра, два;
infml не́калькі;
in a couple of days праз два-тры дні
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
«ЗА́ЯЦ»,
«Заёнец», бел. нар. танец. Муз. памер . Тэмп жвавы. Бытуе пераважна на Бел. Палессі. Паводле запісаў М.Федароўскага, на Гродзеншчыне «З.» танцавалі ўдваіх. Танцоры спрытна перабіралі нагамі над пакладзенымі накрыж паленамі, стараючыся не зачапіць іх. Танец суправаджаўся прыпеўкамі. На Гомельшчыне ў падобных варыянтах «З.» чаргуюцца павольныя і хуткія часткі ў суправаджэнні прыпевак. Часта танец выконвае адзін чалавек.
Літ.:
Алексютович Л.К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Мн., 1978. С. 69.
т. 7, с. 26
т. 7, с. 27
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАСАРЫ́»,
«Касец», бел. нар. танец. Муз. памер перыядычна пераменны 2/4 або 3/4. Тэмп умераны. Танцоры імітавалі рухі касцоў, рэзка ўзмахваючы рукамі. Выконваўся пад песню. Зафіксаваны ў 19 ст. на Гомельшчыне і Гродзеншчыне. У некат. рэгіёнах быў вядомы як карагод з адным салістам — «касцом» — у цэнтры, які выбіраў сабе дзяўчыну. Падобны танец існуе таксама ў Літве і Малдове.
Літ.:
Алексютович Л.К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Мн., 1978. С. 44-45, 272—273.
т. 8, с. 139
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКОРАБАГА́ТЫ Кірыла Нічыпаравіч, бел. і рускі артыст балета канца 18 — пач. 19 ст. Да 1800 прыгонны танцоўшчык Шклоўскага тэатра Зорыча, з 1800 характарны танцоўшчык балетнай трупы Пецярбургскага імператарскага т-ра. Пасля адпушчэння на волю, у 1820-я г., быў настаўнікам танцаў у маёнтку кн. Галіцыных. Выступаў пераважна ў дывертысментах. Выконваў цыганскі танец у «Рохусе Пумпернікеле» (паст. Ш.Дзідло, 1821), рус. танцы і танец «Палішынель» у «Аглядзе нявест», арапскае па ў «Адпачынку каравана» (1822) і інш.
т. 14, с. 467
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Скок — дзеянне паводле дзеяслова скакаць (гл.) (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), дыял. таксама скік (гл.), скок, ско́кі ‘танцы’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Касп., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), таксама і скакі, гл. Укр. скок, скік, рус. скок, бранск. ‘скокі, танцы’, ст.-рус. скокъ ‘скакун’, польск., в.-луж., н.-луж. skok, чэш., славац. skok ‘скок’, серб.-харв. ско̑к ‘скок; вадапад’, славен. skòk ‘скок’, балг. скок ‘скок; вадапад’, макед. скок ‘скок’. Прасл. *skokъ, якое мае паралелі ў літ. šókti ‘скакаць; танцаваць’, лат. sâkt ‘пачынаць’, ст.-в.-ням. giscëhan ‘здарацца’ і інш.; гл. Фасмер, 3, 645 з літ-рай. Борысь (552) параўноўвае яшчэ з літ. kuokìnė ‘вячоркі са скокамі’ < kuokas (старое) ‘скок; скокі’, skúoc ‘гоп!’ і ўзводзіць да і.-е. *(s)kōk‑ ‘хутка рухацца ўгару’ ад і.-е. *kāk‑/ḱāk‑; гл. яшчэ БЕР (6, 766–767), дзе мяркуецца пра і.-е. корань *(s)kek‑. Гл. скочыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)