МУКРАНІ́ ПАЎСТА́ННЕ 1871—72,

антыфранцузскае паўстанне араб. і кабільскіх плямён Алжыра. Пачалося ў крас. 1871 у акрузе Меджана. Пад кіраўніцтвам Сі аль-Хадж Мухамеда Мукрані паўстанцы авалодалі б.ч. Усх. Алжыра. Пасля гібелі Мукрані 5.5.1871 барацьбу ўзначаліў яго брат Ахмед Бу Мезраг. Да ліп. 1871 асн. сілы паўстанцаў былі разбіты франц. войскамі, канчаткова паўстанне задушана ў студз. 1872.

т. 11, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭ́СЛА,

адзінка магнітнай індукцыі ў Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Роўная індукцыі аднароднага магн. поля, у якім на адрэзак прамога правадніка даўж. 1 м з эл. токам сілай 1 А дзейнічае макс. сіла 1 Н. Названа імем Н.Тэслы. Абазначаецца Тл. 1 Тл = 1 Вб/м² = 1 Н/(А∙м). Выкарыстоўваецца таксама дольная адзінка мілітэсла (10​−3 Тл).

т. 16, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАРА́Д,

адзінка электраёмістасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ). Абазначаецца Ф. Да 1978 наз. фарада. 1 Ф. роўны ёмістасці кандэнсатара, паміж абкладкамі якога пры эл. зарадзе на ім у 1 Кл узнікае рознасць патэнцыялаў 1 В. Названа імем М.Фарадэя. У практыцы эл. вымярэнняў найчасцей выкарыстоўваюцца долевыя адзінкі мікрафарад (1 мФ = 10​−6 Ф.) і пікафарад (1 пФ = 10​−12 Ф.).

т. 16, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ПАСТАЯ́ННАЯ,

каэфіцыент прапарцыянальнасці, што ўваходзіць у некаторыя ўраўненні законаў эл. поля (напр., у Кулона закон) пры запісе іх у рацыяналізаванай форме (у адзінках СІ). Абазначаецца ε0, ε0 = 8,85418717∙10​−12 Ф/м. Звязана з магнітнай пастаяннай μ0 формулай ε0 = 1/μ0c​2, дзе c = 3∙10​8 м/с — скорасць святла ў вакууме.

т. 18, кн. 1, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Сіба́, сыба́ ‘няўжо’ (Сл. Брэс.), ‘хіба’ (драг., Ск. нар. мовы). Няясна; фармальна і па значэнні суадносіцца з хіба (гл.), пачатак слова пад уплывам займеннікавай асновы *s‑ (гл. сей, сі). Параўн. сіхібо (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КУЛО́Н,

1) адзінка зараду электрычнага (колькасці электрычнасці) у Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар Ш.А.Кулона. Абазначаецца Кл. 1 Кл роўны эл. зараду, які працякае праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 с пры сіле пастаяннага току 1 А, 1 Кл = 1 А∙с.

2) Адзінка патоку электрычнага зрушэння (патоку эл. індукцыі) праз адвольную замкнёную паверхню, у сярэдзіне якой знаходзіцца свабодны зарад 1 Кл.

т. 9, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ ТАН, Сі Гу (1050 — каля 1130),

кітайскі жывапісец. Вядучы дзеяч акадэмій жывапісу ў Кайфыне і Ханчжоў. Творчасці характэрны пераход ад суровых манахромных ландшафтаў, поўных эпічнай велічы, да сціплых лірычных вясковых пейзажаў са сцэнамі нар. побыту. Працаваў таксама ў гіст. і быт. жанрах. Сярод твораў: «Храм каля ракі ў летнюю пару», «Вячэрні зыб на восеньскай рацэ», «Вясковы лекар» і інш.

т. 9, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАГУ́ТНАСЦЬ,

фізічная велічыня, што вымяраецца адносінамі работы да прамежку часу, за які яна выконваецца. Сярэдняя М. вызначаецца формулай: N = A/t, дзе A — работа, якая выконваецца за час t. У агульным выпадку N = dA/dt. У СІ М. вымяраецца ў ватах (часам выкарыстоўваюць пазасістэмную адзінку — конскую сілу). М. — найважнейшая энергет. характарыстыка розных сістэм і машын (рухавікоў, генератараў, кампрэсараў і інш.).

т. 9, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАГЛЫНА́ННЯ ПАКА́ЗЧЫК,

фізічная велічыня, адваротная адлегласці, на якой паток выпрамянення, што ўтварае паралельны светлавы пучок, аслабляецца ў выніку паглынання ў асяроддзі ў e разоў (натуральны П.п.; гл. Бугера—Ламберта—Бэра закон) ці 10 разоў (дзесятковы П.п.). Залежыць ад частаты святла, хім. прыроды і стану рэчыва.

Адзінка П.п. у СІ метр у мінус першай ступені (м​−1). Гл. таксама Паглынанне святла.

т. 11, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФА́ЗАВАЯ СКО́РАСЦЬ,

фізічная велічыня, якая характарызуе перамяшчэнне пастаяннай фазы гарманічнай хвалі ў прасторы. Вызначаецца суадносінамі v = f/λ = ω/k, дзе f — частата ваганняў, λ — даўжыня хвалі, ω = 2πf — цыклічная частата, k = 2πλ — хвалевы лік. Пры распаўсюджванні хваль у асяроддзі залежыць ад частаты ваганняў (гл. Дысперсія хваль), што скажае форму сігналаў канечнай працягласці (гл. Салітон). Адзінка Ф.с. ў СІ — метр за секунду.

т. 16, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)