РУМО́ЎСКІ (Сцяпан Якаўлевіч) (9.11.1734, в. Стары Пагост Цвярской вобл., Расія — 18.7.1812),
расійскі астраном. Акад. Пецярбургскай АН (1767). У 1765—90 кіраўнік геагр. дэпартамента, з 1800 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АН. У 1803—12 апякун Казанскай вучэбнай акругі. Навук. працы па астраноміі і картаграфіі. Пасля апрацоўкі вынікаў уласных назіранняў праходжання Венеры па дыску Сонца (1761, Забайкалле; 1769, Кольскі п-аў) атрымаў блізкае да сучаснага значэнне паралакса Сонца 8″, 67. Кіраваў картаграфічнымі работамі, склаў і апублікаваў першы для Расіі каталог 62 астр. пунктаў (1802). Адзін са складальнікаў першага ў Расіі этымалагічнага слоўніка. Вядомы як перакладчык твораў Ж.Бюфона, Тацыта, Л.Эйлера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́кіраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
1. Надаць неабходны кірунак. Выкіраваць статак у бок лесу. Выкіраваць воз на дарогу. □ Няўдаліца Сцяпан і тут не выкіраваў як трэба — утулкаю кола зачапіў за .. шула.Мележ.
2.перан. Накіраваць на належны жыццёвы шлях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёрзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і ёрзаць. Чалавек, на якога наваліліся Сцяпан і Юзік, ёрзаўся пад сподам, стараючыся выбрацца наверх.Чорны.Там, дзе вісеў кажух, у запечку за перагародкай нехта біў цвёрдымі нагамі аб падлогу і ёрзаўся.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нараста́ць, ‑ае; незак.
1.Незак.да нарасці.
2. Павялічвацца ў памерах. Ад наносаў пяску нарастае бераг рэчкі.
3. Павялічвацца па сіле, узрастаць. Шум цягніка набліжаўся, нарастаў, ён пераходзіў у грукат.Лынькоў.Сцяпан адчуў, як у яго зноў нарастае гнеў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сарачы́ны1, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сарочы. У.. вершалінах [дрэў] асталіся леташнія варанячыя і сарачыныя гнёзды.Лупсякоў.
сарачы́ны2, ‑аў; адз.няма.
Уст. Саракавы дзень пасля чыёй‑н. смерці. // Звычай памінання памёршага ў гэты дзень. Справіў Сцяпан па жонцы сарачыны.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сплю́шчыць1, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.
Заплюшчыць (вочы, павекі). Толькі сплюшчу вочы гарачыя, — Паплывуць вобразы, як вандроўныя хмары.Танк.
сплю́шчыць2, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.
Сціснуўшы, зрабіць пляскатым. Вядро ляжала ў кузаве, і Сцяпан сплюшчыў яго кляновымі чуркамі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.
Паднімаць, ставіць тарчма, натапырваць (валасы, шэрсць і пад.). Здавалася, што для міліцыянера і тапырыў вусы Сцяпан Пракопавіч.Шахавец./ Пра галіны, лісты і пад. Рыта адхіляла .. [каласы] убок, а яны зноў тапырылі на яе вусы.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рускі графік. Вучыўся ў Пецярб.АМ (1785—1800) у М.М.Іванава і С.Шчадрына. Выкладаў там жа (1817—54; праф. з 1831). Працаваў гал. чынам у тэхніцы разцовай гравюры ў спалучэнні з афортам; адзін з першых у Расіі авалодаў тэхнікай літаграфіі. Аўтар краявідаў Пецярбурга і яго ваколіц («Від Марлі і Залатой гары з боку Парнаса ў Пецяргофе», гравюра на медзі, пач. 1800-х г., 12 замалёвак Пецярбурга, літаграфіі па ўласных малюнках, 1821—24), віньетак для пецярб. альманахаў і часопісаў, ілюстрацый да твораў А.Пушкіна, І.Крылова і інш. Займаўся таксама жывапісам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́СМАН (Васіль Семёнавіч) (12.12.1905, г. Бярдзічаў, Украіна — 14.9.1964),
расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1929). Першая аповесць пра жыццё шахцёраў Данбаса «Глюкаўф» (1934). Аўтар гіст.-рэв. рамана «Сцяпан Кальчугін» (ч. 1—4, 1937—40), аповесці «Народ бессмяротны» (1942) і рамана «За праведную справу» (1952), прысвечаных подзвігу народа ў Вял.Айч. вайне. Выйшлі зб. апавяданняў «Шчасце» (1935), «Жыццё» (1943), «Дабро вам!» (1967) і інш; пісаў нарысы, публіцыстыку (кн. «Сталінірад», 1943). Аповесць «Усё цячэ» (1955—63, выд. 1970, у Расіі — 1989) пра трагічныя старонкі гісторыі краіны 1930—50-х г. Раман «Жыццё і лёс» выдадзены ў Расіі ў 1988.
Літ.:
Бочаров А.Г. Василий Гроссман: Жизнь, творчество, судьба. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІНО́ЎЕЎСцяпан, разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст.; майстар беларускай рэзі. Паходзіў з Беларусі. «Жалаваны» майстар Аружэйнай палаты ў Маскве. Ствараў узоры разьбы («лебядзіныя», «жураўліныя», «гусіныя», 1668). Удзельнічаў у аздабленні царскага палаца ў с. Каломенскае (1678), у стварэнні разных іканастасаў для цэркваў у Ізмайлаве (1680-я г.), званіцы царквы царэвіча Іаасафа (1681) і Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра (1683—85) у Маскве. Зрабіў размаляваную фарбамі, серабром і золатам «Іарданскую сень» на 4 разных слупах (1668, разам з Арсеніем і К.Міхайлавым), разныя царскія вароты з сенню для царквы Фёдара Страцілата на Троіцкім падвор’і ў Маскве (былі ўстаноўлены ў іканастасе Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра, 1685).