археалагічная культура плямён, якія ў 8—5-м тыс. да н.э. жылі на тэр. Літвы, паўн.-зах. Беларусі і некат. суседніх раёнаў. Узнікла ў выніку кантактаў нашчадкаў познасвідэрскіх плямён з насельніцтвам інш.мясц. культур. Для яе характэрны лістападобныя наканечнікі стрэл, ланцэтападобныя вастрыі, укладышы, трапецыі, авальныя сякеры, касцяныя вырабы. Носьбіты Н.м.к. прынялі ўдзел у фарміраванні на тэр.паўд.-зах. Літвы і зах. Беларусі неалітычнай нёманскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дупле́т ’дуплет’ (БРС), дубле́т ’двайны стрэл’ (Сцяшк.). Рус.дупле́т, дубле́т. Запазычанне з франц.doublet (ад double ’двайны’). Форма дупле́т не вельмі ясная (дапускаюць уплыў іншых слоў, напр. лац.duplicata, ням.doppelt ’двайны’). Гл. Фасмер, 1, 549; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 201.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУ́ТАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі мезаліту (каля 8—6-га тыс. да н.э.) на тэр. Волга-Камскага міжрэчча. Назва ад стаянкі каля в. Бутава Старыцкага р-на Цвярской вобл. Насельніцтва вяло рухомы лад жыцця. Аснова гаспадаркі — паляванне. Для бутаўскай культуры характэрны крамянёвыя разцы акруглыя і з неапрацаванай пляцоўкай, геам. мікраліты (на познім этапе), вербалістыя і тронкавыя наканечнікі стрэл. У фарміраванні бутаўскай культуры значную ролю адыгралі познасвідэрскія і арэнбургскія элементы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЫ́МДЭ-БЕНІ́-САЛА́МЕ,
неалітычнае паселішча 4180 да н.э. на зах. беразе дэльты Ніла (Егіпет), за 51 км на ПнЗ ад Каіра. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй і паляваннем. Жыллём служылі ветравыя заслоны з трыснягу і хаціны-ямы. Нябожчыкаў хавалі ў скурчаным становішчы. Знойдзены крамянёвыя сярпы, наканечнікі стрэл, пірамідальныя і сферычныя булавы, прымітыўныя сякеры, прасліцы, рыбалоўныя кручкі, касцяныя прылады, упрыгожанні з гліны, слановай косці, ракавін і інш. Керамічны посуд нізкай якасці з дамешкам саломы, часта ўкрыты ангобам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНЕ́ВА,
познанеалітычнае паселішча каля с. Мнева Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Размешчана на тэрасе левага берага р. Вырва. Помнік належыць носьбітам кіева-чаркаскай неалітычнай культуры (канец 4-га — сярэдзіна 3-га тыс. да н.э.). Даследаваннямі выяўлены рэшткі 9 заглыбленых у зямлю пабудоў каркаснай канструкцыі, вогнішчы адкрытага тыпу, гасп. і слупавыя ямы. Знойдзены крамянёвыя скрабкі, разцы, нажы на пласцінках і адшчэпах, наканечнікі стрэл, серп, клінападобныя сякеры, касцяныя праколкі, кручок, фрагменты глінянага ляпнога посуду і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
paffIint баба́х!, бац!; ~!;
ging der Schuss los баба́х! ля́снуў стрэл
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аму́р, ‑а, м.
У рымскай міфалогіі — бог кахання, якога малявалі ў выглядзе малога хлопчыка з лукам і стрэламі. [Лукавіцын] умеў трымаць сэрца сваё на аброці, прыкрываючы яго ў патрэбныя моманты панцырам практычнага розуму ад небяспечных стрэл амура.Крапіва.
[Фр. Amour — ад лац. Amor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куро́к, ‑рка, м.
Частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі. У звесці курок. Спусціць курок. □ Шчоўк курком! Стрэл бухнуў з громам.Калачынскі.//Разм. Спускавы кручок, націскаючы на які прыводзяць у дзеянне гэты механізм. Пакласці палец па курок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старо́жкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Насцярожаны, палахлівы. Драмалі, застыўшыя ў старожкай цішыні, дрэвы.Сіняўскі.У доме таксама на пачатку панавала старожкая цішыня, якая звычайна бывае ў музеі.Даніленка.// Чуткі. І вушы старожкія ўскінуць На стрэл паляўнічы зайцы.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тух — выклічнік, што перадае глухі стук, удар, стрэл: се́рца тух, тух, як ня выскачыць (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне. Сюды ж ту́хаць ‘стукаць нагамі пры хадзьбе’ (Варл.), ту́хкаць ‘цяжка, гулка тупаць, бегучы ці ходзячы’ (Нар. Гом., Янк. 3.), тухаце́ць ‘неспакойна біцца (пра сэрца)’ (чэрв., Гіл.).