устойлівы цвёрды агрэгатны стан рэчыва, структура якога вызначаецца далёкім парадкам размяшчэння атамаў (гл.Далёкі і блізкі парадак). Пераход у менш упарадкаваныя станы (вадкі і газападобны) адбываецца скачком з паглынаннем цеплаты пры пэўных значэннях т-ры і ціску (гл.Плаўленне). Гл. таксама Крышталь, Полімарфізм, Цвёрдае цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОРФАСТРУКТУ́РА (ад морфа... + структура),
буйныя формы рэльефу зямной паверхні (значныя няроўнасці рэльефу мацерыкоў і акіянічнага дна), асн. рысы якіх абумоўлены эндагеннымі працэсамі (пераважна тэктанічным рухам) і ў марфалогіі якіх выразна адлюстроўваюцца геал. структуры. Напр., платформавыя раўніны, горныя краіны складкавых абласцей. Самыя вял. М. наз. геатэктурамі (мацерыковыя выступы, акіянічныя ўпадзіны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНЕСКО́П (ад грэч. kinēsis рух + ...скоп),
прыёмная электронна-прамянёвая прылада для ўзнаўлення тэлевізійных відарысаў. Выкарыстоўваецца для стварэння чорна-белых і каляровых відарысаў непасрэдна на экране або пры праектаванні відарыса на знешні экран.
Бываюць манахромныя і каляровыя. Манахромны К. мае вакуумна-шчыльную абалонку з гарлавінай і шкляным дном. У гарлавіну ўбудаваны электронны пражэктар, які фарміруе электронны пучок з інтэнсіўнасцю, што змяняецца ў адпаведнасці з відэасігналам. У месцах падзення такога пучка на люмінесцэнтны экран на ўнутранай паверхні дна абалонкі ўзнікае свячэнне, яркасць якога прапарцыянальная інтэнсіўнасці пучка. У каляровых К. люмінесцэнтны экран складаецца з мноства люмінафорных элементаў (у форме кружочкаў ці палосак), якія свецяцца чырвоным, зялёным або сінім колерам пад уздзеяннем аднаго з трох электронных пучкоў, сфарміраваных трыма электроннымі пражэктарамі.
А.П.Ткачэнка.
Маскавы каляровы кінескоп: 1 — мазаічны люмінафорны экран; 2 — ценявая маска для раздзялення колераў; 3 — электронныя пражэктары.Да арт.Кінескоп: а — мазаічная структура экрана; б — штрыхавая структура экрана: 1 — электронныя пучкі; 2 — ценявая маска; 3 — экран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЦЫ́Т (ад лац. Dacia Дакія),
магматычная горная парода, эфузіўны аналаг гранадыярытаў і кварцавых дыярытаў. Складзена з тонказярністай або шклістай асн. масы і ўкрапванняў плагіяклазу, кварцу, рагавой падманкі і інш.Структура парфіравая або афіравая. Колер светла-шэры, зеленавата-шэры, чырванаваты. Шчыльн. 2650 кг/м³. Д. вядомы ў вулканагенных тоўшчах усіх узростаў, асабліва ў кайназойскіх. Буд. матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТУРАЛІЗА́ЦЫЯ (франц. naturalisation ад лац. naturalis прыродны, сапраўдны, законны) у біялогіі, поўнае ўжыванне новага для дадзенага біяцэнозу віду; выпрацоўка або замяшчэнне ім экалагічнай нішы ў згуртаванні. Суправаджаецца ўзнікненнем новых адаптацый, абумоўлена мяжой нормы рэакцыі арганізма. Генет.структура папуляцыі або віду пры гэтым не змяняецца. Звязана з акліматызацыяй і інтрадукцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧНА́Я СЕ́ТКА,
сукупнасць усіх рэк, што знаходзяцца ў межах якой-н. тэрыторыі; частка гідраграфічнай сеткі. Характар і структура Р.с. вызначаюцца складаным узаемадзеяннем фіз.-геагр. умоў, ад якіх залежыць велічыня і інтэнсіўнасць паступлення вады, супраціўленне глеб і грунтоў размыву. Ступень развіцця Р.с. характарызуецца каэфіцыентам яе гушчыні (суадносіны сумы даўжынь усіх рэк басейна да яго плошчы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жакт ’жыллёва-арэнднае кааператыўнае таварыства, якое існавала ў 20–30‑я гады’ (ТСБМ). Паралельная з рус.жакт або запазычаная з рус. абрэвіятура 20‑х гадоў. Шанскі, 1, Ж, 274. На магчымасць паралельнага ўтварэння ўказвае іншая структура адпаведнай абрэвіятуры на Украіне: житлокооп.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЭКСТРА́Н,
высокапалімерны поліцукрыд, які сінтэзуецца бактэрыямі роду Leuconostoc і блізкароднымі да іх з глюкозы ў асяроддзі з цукрозай. Мал. маса да 1∙106а.а.м. і больш. Структура малекулы лінейная або разгалінаваная. Сухі Д. набракае ў вадзе і электралітах (у малекуле шмат гідраксільных груп ОН-) з утварэннем вязкіх раствораў. Часткова гідралізаваны Д. ужываецца як кровазаменнік, папярочнасшыты — у гель-фільтрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЦАНІ́Т (ад назвы гары Манцоні ў Італіі),
поўнакрышталічная інтрузіўная горная парода, якая складаецца з калінатравага палявога шпату, асн. плагіяклазу (андэзіт, лабрадор) і піраксену (аўгіт). Структура ад груба- да тонказярністай, трахітоідная. Колер шэры, ружова-шэры. Фіз. ўласцівасці падобныя да дыярыту. Утварае асобныя масівы, удзельнічае ў будове інтрузій складанага саставу. Выкарыстоўваецца ў дарожным буд-ве, як дэкар. камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКТу музыцы,
адзінка муз.метра. У адпаведнасці з тыпамі метра адрозніваюць Т. простыя (2- ці 3-дольныя), складаныя (4-, 6-, 9-, 12-дольныя), мяшаныя (напр., 5-дольныя). 1-я доля Т. — моцная; у складаных вылучаюць і т. зв. адносна моцную долю. Структура Т. адлюстроўваецца ў памеры: межы Т. ў нотным пісьме абазначаюцца верт. лініямі (тактавымі рысамі).