радыка́л², -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. У матэматыцы: знак (^), які абазначае здабыванне кораня з ліку або матэматычнага выразу, што стаіць пад гэтым знакам.

2. Устойлівая група атамаў у малекуле, якая мае няспараны электрон і здольная пераходзіць без змен з малекулы аднаго рэчыва ў малекулу другога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жбан, ‑а, м.

Абл. Збан. Стаіць з вадой гліняны жбан, Мігціць газоўка слепавата. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

first name [ˈfɜ:stneɪm] n. імя́ (што стаіць перад прозвішчам);

be on first-name terms быць до́бра знаёмым, у сябро́ўскіх адно́сінах (з кім-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

siedem

sied|em

сем;

~miu murarzy stoi przed domem — сямёра муляроў стаіць перад домам;

~em domów stoi nad rzeką — сем дамоў стаіць каля ракі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дых м. разм. Átem m -s, Átmung f -; Átmen n -s; Respiratión f -;

стаі́ць дых den Átem verhálten [ánhalten]*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

апаліты́чны

(ад а- + палітычны)

які стаіць убаку ад грамадска-палітычнага жыцця або ўхіляецца ад удзелу ў ім.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

статаско́п

(ад гр. statos = які стаіць + -скоп)

барометр для вымярэння нязначных змен атмасфернага ціску ў час аэрафотаздымкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

півава́рня, ‑і, ж.

Уст. Піваварны завод. Далёка на ўзгорку.. стаіць піваварня з высачэзным комінам. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ГА́ЙДЭНС»

(англ. guidance ад guide весці, кіраваць, накіроўваць),

псіхолага-педагагічная кансультатыўная служба ў сістэме адукацыі ЗША. У шырокім сэнсе «Гайдэнс» — дапамога ў любой складанай сітуацыі, калі асоба стаіць перад неабходнасцю выбару, прыняцця рашэння або адаптацыі да новых умоў. У вузкім сэнсе — дапамога асобе ў самапазнанні, пазнанні навакольнага асяроддзя з мэтай выкарыстання ведаў для паспяховай вучобы, выбару прафесіі і развіцця сваіх здольнасцей. Узнікла ў канцы 19 ст. Пашырылася ў канцы 1910-х г. На працягу дзейнасці канцэпцыі «Гайдэнса» мяняліся. Сучасныя канцэпцыі накіраваны на выхаванне асобы, здольнай паспяхова выконваць сац. ролі работніка, грамадзяніна, сем’яніна, спажыўца, на фарміраванне ўмення вырашаць праблемы, кіраваць групай і творча падыходзіць да любой дзейнасці.

т. 4, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІМПЕ́РЫЯ (ад лац. imperium улада, дзяржава),

1) найменне манарх. дзяржаў, на чале якіх стаіць імператар. Звычайна вялізная дзяржава, якая ўключае ў свой склад (у т. л. шляхам заваяванняў) тэр. інш. дзяржаў і народаў. Напр., І. наз. Рымская дзяржава (з канца 1 ст. да н.э.), Франкская дзяржава (з 800), Расія (1721—1917), Аўстра-Венгрыя (1867—1918), Германія (1871—1918) і інш. Асобныя рысы І. мела і Полацкае княства (узначальвалася князем).

2) Буйная дзяржава, якая мае вял. калан. ўладанні (калан. І.). Складаецца з метраполіі і калоній. Прыклад — б. Брытанская імперыя, якая разам з Вялікабрытаніяй уключала ўсе яе калоніі і дамініёны. З 1979 у свеце афіц. не існуе І.

т. 7, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)