МУЧНЫ́ КЛЕШЧ (Tyroglyphus farinae, або Acarus siro),
членістаногая жывёла сям. акарыд надсям. свірнавых кляшчоў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у.харч. і фуражных прадуктах, глебе, гнёздах птушак і грызуноў. Пашкоджваюць насенне, збожжа, крупы, муку, сена, салому, сушаныя агародніну, садавіну, грыбы і інш., заражаюць іх гніласнымі мікробамі.
Цела даўж. 0,3—0,7 мм (самкі даўжэйшыя), авальнае. Покрывы тонкія, белаватыя, глянцавітыя, паўпразрыстыя, з рэдкімі шчацінкамі. Ротавыя органы (грызучыя) і ногі ружовыя ці бурыя. Развіццё са складаным ператварэннем (5 стадый). У неспрыяльных умовах утвараецца дадатковая ўстойлівая стадыя — гіпопус спакою або рассяляльны гіпопус (на насякомых). Гл. таксама Кляшчы.
Мучны клешч: 1 — самец; 2 — самка; 3 — рассяляльны гіпопус (а — зверху, б — знізу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пратане́ма
(ад прата- + гр. nema = нітка)
пачатковая стадыя развіцця імхоў — нітка або пласцінка, якая развіваецца са споры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спарацы́ста
(ад спора + цыста)
1) стадыя развіцця некаторых аднаклетачных жывёл класа спаравікоў;
2) паразітычнае лічынкавае пакаленне трэматодаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАСТРУЛЯ́ЦЫЯ,
стадыя зародкавага развіцця жывёльных арганізмаў, калі адбываецца пераўтварэнне аднаслойнай бластулы ў мнагаслойную гаструлу. Настае пасля заключнай фазы драбнення аплодненага яйца (бластуляцыі) і папярэднічае інтэнсіўнаму зародкаваму арганагенезу. У працэсе гаструляцыі дэтэрмінацыя і дыферэнцыроўка бластамераў прыводзяць да ўтварэння двух-, а потым трохслойнай сценкі зародка. Залежна ад тыпу яйцаклеткі, спосабу драбнення і віду бластулы гаструляцыя адбываецца шляхам інвагінацыі (выгінанне вегетатыўнага полюса бластулы ўнутр), эпібаліі (нарастанне анімальнай часткі бластулы на вегетатыўную), іміграцыі (высяленне клетак бластадэрмы ў поласць бластулы), дэламінацыі (расшчапленне бластадэрмы на 2 слоі). Трэці зародкавы лісток (мезадэрма) утвараецца з бакавых губ першаснай ротавай адтуліны ці іх аналагаў. У большасці жывёл працэс гаструляцыі камбінаваны; у хордавых у выніку яго фарміруецца восевы комплекс зачаткаў хорды, нерв. і кішачнай трубак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бластацы́ста
(ад бласта- + цыста)
стадыя развіцця зародка мнагаклетачных жывёл і чалавека, якая наступае ў выніку дзялення аплодненай яйцаклеткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
э́ндшпіль
(ням. Endspiel, ад Ende = канец + Spiel = ігра)
заключная стадыя шахматнай або шашачнай партыі (параўн.дэбют 2, мітэльшпіль).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пачатко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца ў пачатку чаго‑н., з’яўляецца пачаткам чаго‑н. Пачатковыя літары. Пачатковае слова. Лачатковая стадыя развіцця.
2. Дадзены не ў поўным аб’ёме, ніжэйшы. Пачатковая школа. □ Лічаць, што пачатковую адукацыю Скарына атрымаў у Полацку ў адной з мясцовых царкоўных школ.Алексютовіч.
3. У мовазнаўстве — які з’яўляецца зыходным пры ўтварэнні іншых форм і слоў. Пачатковая форма дзеяслова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нейру́лане́йрула
(лац. neurula, ад гр. neuron = нерв)
стадыя зародкавага развіцця хордавых жывёл і чалавека, якая наступае пасля гаструлы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стро́біла
(гр. strobilos = сасновая або яловая шышка)
1) цела стужачнага чарвяка, якое складаецца з членікаў;
2) стадыя развіцця сцыфамедуз.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЛЕБАЎТВАРА́ЛЬНЫ ПРАЦЭ́С,
ператварэнне горнай пароды ў асобае самастойнае цела прыроды — глебу. Адбываецца ў выніку сукупнасці фіз., хім. і біял. з’яў, што працякаюць у верхнім слоі зямной кары (гл.Глебаўтваральныя фактары). Пачатковая стадыя глебаўтваральнага працэсу — мікрапрацэсы, або элементарныя глебавыя працэсы (ЭГП) 1-га парадку, звязаныя з жыццядзейнасцю ніжэйшых раслін. З цягам часу яны змяняюцца мезапрацэсамі, ці ЭГП 2-га парадку, якія фарміруюць глебавыя гарызонты (утварэнне гумусу, распад і пераўтварэнне мінералаў). Гарызонты ўтвараюць глебавы профіль, у якім працякаюць макрапрацэсы, цесна звязаныя з водным рэжымам. У фарміраванні глебы можа ўдзельнічаць адзін глебаўтваральны працэс або іх сукупнасць. Гасп. дзейнасць уплывае на глебаўтваральны працэс праз асушэнне, арашэнне, угнаенне і апрацоўку глеб. На Беларусі развіваюцца глебаўтваральныя працэсы: дзярновы, буразёмаўтварэнне, ападзольванне, лесіваж, глееўтварэнне, карбанатна- і жалезіста-саланчаковы.