Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЗАРЭ́МБА Міхась (Міхаіл Мікалаевіч; н. 2.1.1941, в. Знаменка Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Працаваў у прэсе, з 1989 у выд-ве «Юнацтва». Друкуецца з 1956. Аўтар кн. аповесцей і апавяданняў для дзяцей з займальнымі сюжэтамі, жывымі вобразамі: «Камандзір зялёнага патруля» (1967), «Бі, барабан!» і «Загадка без адгадкі» (1972), «Хто-каго?» (1978), «Пераправа» (1987), «Сакрэт тэлепата» (1989), «Дзень магнітнай буры» (1992), «Арэхавы спас» (1997). У сваіх творах ставіць праблемы ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, ролі сям’і і школы ў выхаванні падлеткаў. Набел. мову пераклаў раман Г.Уэлса «Чалавек-невідзімка» (1997), а таксама творы рус. і ўкр. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
поп, папа, м.
Разм. Свяшчэннік. Заборцаўскі поп накіраваўся на цвінтар, каб пачаць раннюю службу.Колас.Поп саграшыў, а дзяка вешаюць.Прыказка.
•••
На папа (ставіць, паставіць і пад.) — стаўма, вертыкальна.
Шалёны поп хрысціўкаго — пра неўраўнаважанага, схільнага да неабдуманых учынкаў чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СТРЭ́ЖАЎ,
старажытны горад Полацкай зямлі. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1127—28 у сувязі з паходамі кааліцыі паўд.-рус. князёў на Полацкую зямлю «... а Всеволоду Олговичю провеле ити с своею братею на Стрежев к Борисову». Іпацьеўскі летапіс называе гэты горад яшчэ раз пад 1159: «Рогволод ... а Всеволоду да Стрежев». Аднак С. пакуль не лакалізаваны. Адны даследчыкі атаясамлівалі яго з в. Стрыжава Бешанковіцкага р-на. Аднак рэшткі ўмацаванага паселішча часоў Кіеўскай Русі тут не выяўлены. Другія шукалі С. на месцы сучаснага г.п. Стрэшын Жлобінскага р-на. У ім даследаваны 2 археал. помнікі 12 ст. Але гэты населены пункт размешчаны далёка ад паўд. мяжы Полацкай зямлі, што ставіць пад сумненне існаванне тут летапіснага С.
1. Супаставіць з кім‑, чым‑н., указаўшы на розніцу, процілегласць прыкмет аднаго і другога. Проціпаставіць сацыялістычную ідэалогію буржуазнай.
2. Накіраваць, выставіць супраць каго‑, чаго‑н. Проціпаставіць сябе калектыву.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анані́мны, ‑ая, ‑ае.
1.На якім не пазначаны аўтар, без подпісу аўтара. Ананімная літаратура. Ананімнае пісьмо. □ Валодзя Полаг на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы.Шамякін.
2. Які ўтойвае сваё імя, не ставіць подпісу пад пісьмом, творам. Ананімны аўтар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nastawiać
незак.
1. заводзіць, уключаць; пераводзіць;
2.ставіць (на пліту; на агонь);
3.ставіць; рэгуляваць; наводзіць;
nastawiać odbiornik — настройваць радыёпрыёмнік;
nastawiać ostrość — наводзіць рэзкасць;
nastawiać uszu — прыслухоўвацца;
4.мед. упраўляць;
гл. nastawić
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)