бегавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які служыць для бегу, шпаркай язды. Бегавая дарожка. Бегавыя лыжы. Бегавыя дрожкі.

2. Які мае адносіны да бегу як віду спорту або скачак рысакоў. Бегавая праграма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́нер, ‑а, м.

Той, хто кіруе чыёй‑н. трэніроўкай; спартсмен, спецыяліст, які навучае якому‑н. віду спорту ці ўдасканальвае ў ім. Трэнер гімнастычнай секцыі. Трэнер футбольнай каманды. Трэнер па боксу.

[Англ. trainer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́рмы, ‑аў; адз. няма.

1. Гіст. Грамадскія лазні ў Старажытным Рыме з заламі для спорту, сходаў і пад.

2. Спец. Падземныя воды і крыніцы, якія маюць тэмпературу вышэй 20°C.

[Грэч. thermē — цяпло, гарачыня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЯСЛЯ́РНЫ СПОРТ,

адзін з водных відаў спорту; уключае веславанне акадэмічнае (на суднах з уключынамі), веславанне на байдарках і каноэ і вяслярны слалам (на суднах без уключын). Да вяслярнага спорту адносяць таксама гонкі на ялах, шлюпках, прагулачных лодках. На Беларусі развіваецца з 1930-х г.

т. 4, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заслу́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заслужыць.

2. у знач. прым. Дасягнуты працай, заслугамі. Заслужаная ўзнагарода. Заслужаная падзяка. Заслужаны адпачынак. // Атрыманы ў адпаведнасці з паводзінамі, учынкамі; справядлівы. Заслужаная кара. Заслужаная помста. Заслужаны дакор.

3. у знач. прым. Які мае вялікія заслугі; паважаны, ганаровы. Заслужаны чалавек. Заслужаны працаўнік. // Уваходзіць у склад ганаровага звання, якое прысвойваецца ўрадам за заслугі ў галіне навукі, мастацтва, спорту і пад. Заслужаны дзеяч культуры. Заслужаны майстар спорту. Заслужаны настаўнік рэспублікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

авіяклу́б

(ад авія- + клуб)

спартыўны клуб, які аб’ядноўвае аматараў авіяцыйнага спорту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПАЎНО́ЧНАЕ ДВАЯБО́Р’Е,

від лыжнага спорту, тое, што лыжнае дваябор’е.

т. 12, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сустрэ́ча, -ы, мн. -ы, -рэ́ч, ж.

1. Тое, што і спатканне.

2. Сход, прызначаны для знаёмства з кім-н.

С. дэпутата з выбаршчыкамі.

3. Спаборніцтва ў якой-н. галіне спорту.

С. футбольных каманд.

4. Урачыстасць, падрыхтаваны прыём з прычыны надыходу, прыбыцця каго-, чаго-н.

С. свята.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыахво́ціцца, ‑вочуся, ‑воцішся, ‑воціцца; зак.

Развіць у сабе ахвоту, жаданне рабіць што‑н., займацца чым‑н. Прыахвоціцца да спорту. □ Таму і да палявання... [Ладуцька] прыахвоціўся, што, акрамя асалоды, яно давала яшчэ і прыбытак. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкардсме́н, ‑а, м.

1. Спартсмен, які ўстанавіў рэкорд. Яшчэ нядаўна майстар спорту Гальдштэйн выступаў у лёгкай вазе і з’яўляўся чэмпіёнам і рэкардсменам. «Маладосць».

2. Разм. Чалавек, які дасягнуў найбольшых поспехаў у вытворчай працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)