ПУЦІ́НІ (Putini, Puttini) Антоніо, танцоўшчык і балетмайстар 2-й пал. 18 ст. Па паходжанні італьянец. Працаваў у Італіі і Аўстрыі. Па запрашэнні кн. Г.​Ф.​Радзівіла з 1756 у Слуцку (Мінская вобл.). У 1756 навучаў танцам кадэтаў, выступаў у прыдворным т-ры, разам з Л.Дзюпрэ стварыў Слуцкую балетную шкалу (у 1758 паказаў школьны спектакль «Балет на тры пары»). У 1756, 1757, 1759 выступаў як саліст на сцэне Нясвіжскага т-ра ў складзе Слуцкага балета. З 1760 у Нясвіжы па распараджэнні М.​К.​Радзівіла Рыбанькі, з 1771, пакінуўшы сцэну, стаў прыдворным танцмайстрам.

Г.​І.​Барышаў.

т. 13, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. чаго і з інф. Ахвотнік да чаго-н., чалавек, які мае схільнасць да чаго-н., захапляецца чым-н.

А. музыкі.

А. выступаць.

2. Той, хто займаецца чым-н. не як прафесіянал; любіцель.

Садавод-а.

Рыбалоў-а.

|| ж. ама́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 1 знач.).

|| прым. ама́тарскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

А. спектакль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бенефі́с

(фр. bénéfice = прыбытак, карысць)

спектакль у гонар або на карысць аднаго з яго ўдзельнікаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

хіт

(англ. hit = удача, поспех)

модная песня, спектакль, кніга і г. д., якія маюць поспех.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ГРАН ПА (франц. grand pas літар. вял. шаг, вял. танец),

складаная шматчасткавая танц.-муз. форма. Узнікла ў эпоху рамантызму і атрымала завяршэнне ў творчасці М.Петыпа. Будуецца падобна санатнай форме ў музыцы: экспазіцыя, адажыо і варыяцыі (распрацоўка), потым кода. У гран па харэаграфія абагульнена-паэтычна выяўляе ўнутр. змест балета. Танц. тэмы сімфанічна развіваюцца, пераплятаюцца, проціборствуюць. Такія гран па ёсць у «Баядэрцы» Л.​Мінкуса, «Раймондзе» А.​Глазунова і інш. Выконваецца сумесна салістамі, карыфеямі, кардэбалетам. Некат. гран па носяць дзейсны характар. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі пастаўлены аднаактовы спектакль «Вялікае класічнае па» на музыку Мінкуса з балета «Пахіта» Э.​Дэльдэвеза («У гонар Марыуса Петыпа», 1981).

т. 5, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАРХІ́ Аляксандр Рыгоравіч (н. 18.2.1908, С.-Пецярбург),

рускі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар. арт. СССР (1969), засл. дз. маст. Беларусі (1955). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Ленінградскі тэхнікум экраннага мастацтва (1927). З 1929 на Ленінградскай кінафабрыцы «Саўкіно» (кінастудыя «Ленфільм»), у 1950—55 на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1957 на кінастудыі «Масфільм». Творчай манеры З. ўласцівы імкненне да абагульнення, псіхал. глыбіні ў раскрыцці вобразаў. Паставіў фільмы: маст. «Гарачыя дзянёчкі» (1935), «Дэпутат Балтыкі» (1937) і «Член урада» (абодва з І.​Хейфіцам; 1940); «Паўлінка» (1952, фільм-спектакль), «Несцерка» (1955), «Вышыня» (1957), «Людзі на мосце» (1960), «Ганна Карэніна» (1968), «Дваццаць шэсць дзён з жыцця Дастаеўскага» (1981) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1946.

т. 6, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУМБАТАШВІ́ЛІ Іосіф Георгіевіч (н. 10.11.1915, Тбілісі),

грузінскі тэатр. мастак. Нар. маст. СССР (1982). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1936—42). У 1942—47 гал. мастак Груз. т-ра оперы і балета імя З.​Паліяшвілі, у 1948—59 — Т-ра імя К.​Марджанішвілі ў Тбілісі (аформіў спектакль «Яго зорка» І.​Масашвілі, 1951; Дзярж. прэмія СССР 1952), у 1962—72 — Цэнтр. т-ра Сав. Арміі, у 1972—88 — Т-ра імя Я.​Вахтангава ў Маскве. Афармляў таксама спектаклі ў Маскоўскім маст. акад. т-ры («Сталявары» Г.​Бокарава, 1972, Дзярж. прэмія СССР 1974) і інш. Творчасці ўласцівы лаканізм афармлення сцэн. прасторы ў кантрастным супастаўленні з экспрэсіўнай маляўнічасцю касцюмаў.

т. 15, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

leaden [ˈledn] adj. lit.

1. свінцо́вы; шэ́ры;

leaden clouds/waves свінцо́выя хма́ры/хва́лі

2. ну́дны;

a leaden performance ну́дны спекта́кль

3. паво́льны; сто́млены (пра рух); ця́жкі (пра крокі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

каме́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Драматычны твор з вясёлым, забаўным або сатырычным сюжэтам, а таксама спектакль або фільм па сцэнарыі такога твора.

Музычная к.

2. перан. Крывадушныя паводзіны, разыгрыванне якой-н. ролі, сцэны з пэўнай мэтай.

Што за к.!

Гавары як ёсць!

◊

Ламаць (разыгрываць, строіць) камедыю (разм., неадабр.) — крывадушнічаць, прытварацца.

|| прым. камеды́йны, -ая, -ае (да 1 знач.) і камі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Камедыйны акцёр.

Камічная опера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́савы

1. Kássen -;

ка́савае памяшка́нне Schálterraum m -(e)s, -räume;

ка́савы спекта́кль [фільм] Kássenschlager m -s, -, Kássenerfolg m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)