Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
цэ́нзар, ‑а, м.
1. У старажытным Рыме — службовая асоба, якая ведала цэнзам (у 1 знач.), сачыла за паступленнем падаткаў, ажыццяўляла нагляд за норавамі і пад.
2.Службовая асоба, якая ажыццяўляе цэнзуру (у 2 знач.). — Калі праз дзве гадзіны цэнзар не прыйдзе канфіскоўваць кнігу, значыць яе можна пускаць у людзі.С. Александровіч.Рэвалюцыйная дзейнасць Міцкевіча ў 1848–1849 гадах абвастрыла пільнасць царскіх цэнзараў.Лойка.//Уст. У бурсе — вучань, абавязаны сачыць за паводзінамі класа.
[Ад лац. censor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
officer[ˈɒfɪsə]n.
1. афіцэ́р;
a commanding officer камандзі́р
2. чыно́ўнік, службо́вая асо́ба, слу́жачы;
an administrative officer адміністраты́ўны слу́жачы;
officers of state дзяржа́ўныя слу́жачыя
3. паліцэ́йскі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАНЮ́ШЫ,
службовая пасада ў ВКЛ і Польшчы. У Польшчы вядомы з 11 ст., у ВКЛ — з 15 ст. Павінен быў наглядаць за велікакняжацкімі табунамі і стайнямі, хоць фактычна гэтыя абавязкі выконваў падканюшы. У 16 ст. пры вял. князю называўся К. дворны, у паветах — К. земскі. З 17 ст. пасада вялікага К. (К. ВКЛ) — дыгнітарская, г. зн. прыдворная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕМАРА́НДУМ (лац. memorandum літар. тое, пра што трэба помніць),
1) дыпламатычны дакумент, у якім падрабязна выкладаецца фактычны бок міжнар. пытання, даецца аналіз тых або інш. палажэнняў, прыводзіцца абгрунтаванне пазіцыі дзяржавы.
2) У гандлі — пісьмо з напамінкам пра што-н.
3) Дакладная запіска, службовая даведка па якім-н. пытанні.
4) Пералічэнне ў полісах небяспек, страхаванне ад якіх не праводзіцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
юрыско́нсульт, ‑а, М ‑льце, м.
Службовая асоба, якая з’яўляецца пастаянным кансультантам пры якой‑н. установе па практычных пытаннях права, заканадаўства і абаронцам інтарэсаў гэтай установы ў юрыдычных арганізацыях: судзе, арбітражы і пад.
[Лац. jurisconsultus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)