ЗУБКО́ (Антоній) (1797, с. Белае Полацкага пав. Беларускай губ. — 1884),
рэлігійны дзеяч. Магістр багаслоўя (1882). Скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію са ступенню кандыдата філасофіі, семінарыю пры Віленскім ун-це (1822). Выкладаў у Полацкай семінарыі. З 1824 святар Полацкага уніяцкага кафедральнага сабора. З 1828 першы рэктар заснаванай ім Жыровіцкай семінарыі. У 1833 епіскап брэсцкі, вікарый Літоўскай уніяцкай епархіі. Пазнаёміўся з І.Сямашкам і стаў яго прыхільнікам. На Полацкім царкоўным саборы 1839 падпісаў акт пра аб’яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай. З 1840 правасл. мінскі епіскап, з 1845 — архіепіскап. Аўтар працы «Аб грэка-уніяцкай царкве ў Заходнім краі» (1864).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРСА́НАЎ (Аляксандр Трафімавіч) (27.8.1880, Старое Чыркава Хвалынскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 30.10.1941),
бел. вучоны-аграхімік. Д-рс.-г.н., праф. (1909). Скончыў Берлінскі с.-г.ін-т (1908). У 1913—25 кіраўнік Мінскай балотнай станцыі (з 1922 адначасова рэктарБел. ін-та сельскай і лясной гаспадаркі); з 1931 у Глебавым ін-це АНСССР. Навук. працы па вывучэнні балотных масіваў Беларусі, вапнаванні і ўрадлівасці глеб. Аўтар метаду вызначэння даступнай (рухомай) формы фосфару для раслін у глебе.
Тв.:
К вопросам опытного изучения болот Полесья в целях культуры. Мн., 1914;
Известкование как фактор урожайности. 3 изд. М.; Л., 1931.
бел. публіцыст, астраном, матэматык. Чл. ордэна езуітаў (1742—73). Вучыўся ў Вене (1750—52) і Рыме (1752—56). Выкладаў у Варшаўскім езуіцкім калегіуме (у 1772—73 рэктар). З 1769 супрацоўнічаў у газ. «Wiadomości Warszawskie» («Варшаўскія ведамасці»). Пасля скасавання ордэна 9.11.1773 прызначаны каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім дырэктарам і рэктарам газ. «Gazeta Warszawska» («Варшаўская газета»), якая адлюстроўвала кансерватыўныя погляды. Л. крытыкаваў асветніцкую ідэалогію, абараняў рэлігію, захоўваў сувязі з езуітамі Усх. Беларусі (у складзе Рас. імперыі), падтрымаў Таргавіцкую канфедэрацыю 1792. Адначасова меў добрыя асабістыя адносіны з прыхільнікамі Асветніцтва пры каралеўскім двары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЕ́НКА (Анатоль Філімонавіч) (10.8.1938, в. Карабанавічы Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 2.9.1997),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1996), д-рвет.н. (1990), праф. (1991). Акад.агр. акадэміі Расіі (1996). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1967). З 1988 прарэктар Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, з 1995 рэктар, адначасова з 1991 заг. кафедры. Навук. працы па развіцці незаразных хвароб маладняку с.-г. жывёл, іх прафілактыцы і лячэнні, імуннай рэактыўнасці і імунапаталогіі буйн. раг. жывёлы. Распрацаваў спосаб комплекснага лячэння вострай бронхапнеўманіі цялят.
Тв.:
Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛАКО́Ў (Дзмітрый Андрэевіч) (н. 8.2.1927, в. Леснікі Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Д-р мед, н. (1974), праф. (1975). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1951). З 1962 у Гродзенскім мед. ін-це (рэктар да 1998, заг. кафедры). Навук. працы па біял. актыўнасці поліцукрыдных прэпаратаў і амінакіслот.
Тв.:
Биологическая активность некоторых полисахаридов и их клиническое применение. Мн., 1977 (разам з К.А.Эйсмантам);
Последствия использования гепарина в условиях надпочечниковой недостаточности: роль оксида азота (разам з Н.Я.Максімовіч) // Роль нейромедиаторов и регуляторных пептидов в процессах жизнедеятельности. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕВА (Глафіра Антонаўна) (н. 2.1.1911, в. Кабылянка Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне патафізіялогіі. Д-рмед.н., праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1966). Скончыла Маскоўскі пед. (1933) і Віцебскі мед. (1940) ін-ты. У 1948—69 заг. кафедры, адначасова ў 1961—65 рэктар Віцебскага мед. ін-та. Навук. працы па ролі нерв. сістэмы ў патагенезе хвароб і кампенсацыі парушаных функцый, вострай ныркавай недастатковасці.
Тв.:
Роль нервной системы в механизме восстановления функций организма при смертельных кровопотерях (разам з Р.М.Прусам) // Вестн. хирургии им. Грекова. 1951. Т. 71, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЬКО́Ў (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 1.7.1951, в. Вотня Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1997), праф. (1998). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1973). З 1974 у Магілёўскім ун-це (з 1988 заг. кафедры, з 1990 прарэктар, з 2001 рэктар). Навук. працы па тэорыі і практыцы неперарыўнага навучання і сучасных методыках выкладання матэматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для сярэдніх школ.
Тв.:
Алгебра и теория чисел. Мн., 1992 (разам з Б.Дз.Чабатароўскім);
Знаешь ли ты математику? Мн., 1994 (разам з С.А.Гуцановічам);
Числа и функции в тестах. Мн., 2000 (разам з А.У.Кравец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁМКІН (Аляксей Аляксандравіч) (н. 23.9.1929, в. Крамянка Слаўгарадскага р-на, Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека. Д-рбіял.н. (1994), праф. (1996). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1997). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1954). З 1957 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Беларусі (з 1977 рэктар, з 1985 дэкан, з 2000 заг. кафедры). Навуковыя працы па вывучэнні механізмаў адаптацыі арганізма да фіз. нагрузак і яго рэзервовых магчымасцей пад уздзеяннем спарт. дзейнасці.
Тв.:
Физиологическая характеристика различных по структуре движения видов спорта. Мн., 1992;
Механизмы моторной адаптации юношеского организма к скоростно-силовым упражнениям // Мир спорта. 2000. №1.
бібліяфіл, царк. дзеяч. Меў шырокую свецкую і царк. адукацыю. Працаваў на Міншчыне, Чарнігаўшчыне, дзе вывучаў гісторыю Кіеўскай Русі. Ведаў шмат моў. У 1776—87 архімандрыт Спаса-Яраслаўскага манастыра, рэктар духоўнай семінарыі ў Яраслаўлі. Сабраў каштоўную б-ку. У ліку манускрыптаў меў «Слова пра паход Ігаравы», які прадаў А.І.Мусіну-Пушкіну. Некаторыя даследчыкі прыпісваюць Быкоўскаму магчымае аўтарства «Слова...». Аўтар кнігі-трактата пра ісціну (1787).
Літ.:
Моисеева Г.Н. Спасо-Ярославский хронограф и «Слово о полку Игореве». 2 изд. Л., 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯКЕ́ТАЎ (Андрэй Мікалаевіч) (8.12.1825, с. Новая Бякетаўка Пензенскай вобл., Расія — 14.7.1902),
расійскі вучоны ў галіне батанікі, стваральнік рус. школы батаніка-географаў. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1891, ганаровы чл. з 1895), праф. Пецярбургскага ун-та (1863—97). Скончыў Казанскі ун-т (1849). З 1859 працаваў у ім, у 1849—54 рэктар Пецярбургскага ун-та, у 1867—89 кіраваў таксама Вышэйшымі жаночымі курсамі. Навук. працы па праблемах занальнасці расліннага покрыва і мэтазгоднасці ў жывой прыродзе, эксперыментальнай марфалогіі; вывучаў заканамернасці будовы вегетатыўных органаў раслін, упершыню вылучыў зону лесастэпу. Аўтар першага рус. падручніка «Геаграфія раслін» (1896).
Тв.:
Курс ботаники: Морфология, систематика и геогр. распределение семейств... СПб., 1897.