гістарычная вобласць у Паўд.-Усх. Еўропе, паміж Трансільванскімі Альпамі на У, рэкамі Ціса на З, Мурэш на Пн, Дунай на Пд. На пач. нашай эры тэр. Баната ўваходзіла ў склад рым. правінцыі Дакія. З 1028 пад уладай Венг. каралеўства. Да 16 ст. заваяваны Асманскай імперыяй. Паводле Пажаравацкіх мірных дагавораў 1718 Банат перайшоў да Аўстрыі (пазней Аўстра-Венгрыі). Паводле Трыянонскага мірнага дагавора 1920 2/3 яго тэрыторыі адышлі да Румыніі, амаль ⅓ — да Югаславіі, землі вакол г. Сегед — да Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПАЧАЛО́ВІЧ (Іван Барысавіч) (15.1.1922, в. Арэхаўка Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 1.2.1990),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941). Тамбоўскае авіявучылішча (1943), Ваен.-паветр. акадэмію (1955). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1943 на 3-м Укр. фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі: лётчык-штурмавік зрабіў 179 баявых вылетаў, удзельнічаў у 17 паветр. баях, збіў самалёт, знішчыў 12 танкаў, 7 бронетранспарцёраў, 37 аўтамашын і шмат інш. тэхнікі праціўніка. Да 1965 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́СІКАЎ (Уладзімір Маркавіч) (10.8.1922, в. Мікольск Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 15.1.1984),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Каўказскім, 2-м і 1-м Укр. франтах. Камандзір аддзялення ўзвода разведкі сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр.Румыніі і Польшчы: 31.5.1944 выявіў агнявыя кропкі праціўніка каля г. Ясы; 21.8.1944 закідаў гранатамі ў варожым тыле будынак з гітлераўцамі; 31.1.1945 у баі за г. Хмяльнік падняў у атаку байцоў і першы ўварваўся ў варожыя траншэі, захапіў палонных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ (Іван Міхайлавіч) (18.6.1918, с. Яўкіна Баштанскага р-на Мікалаеўскай вобл., Украіна — 30.5.1981),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Варашылаўградскую ваен. авіяшколу пілотаў (1941), Краснадарскае авіявучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Паўн.-Каўказскім, 3-м і 4-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Кубані, Таманскага п-ва, Крыма, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна эскадрыллі штурмавога авіяпалка П. зрабіў 154 баявыя вылеты. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1978 у нар. гаспадарцы. Ганаровы грамадзянін г. Умань (Украіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ХІН (Васіль Піліпавіч) (31.12.1917, в. Кунтараўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.7.1984),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Гомельскі аэраклуб (1938), Чугуеўскую авіяшколу (1941). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1942 на Паўд., Варонежскім, Сцяпным, 2-м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі. Зрабіў 340 баявых вылетаў, правёў 177 паветр. баёў, збіў 19 варожых самалётаў. З ліп. 1943 прыкрываў у паветр. баях самалёт тройчы Героя Сав. Саюза І.М.Кажадуба. Да 1957 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАШЭ́НКА (Фёдар Апанасавіч) (19.6.1896, в.Вял. Любшчына Віцебскага р-на — 27.10.1976),
савецкі ваен. дзеяч, ген.-лейт. (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Смаленскія пях. курсы чырв. камандзіраў (1920), Маскоўскія курсы сярэдняга камсаставу (1927), Ваен. акадэмію Генштаба (1951). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. З 1938 служыў у БВА. З чэрв. 1941 на Зах., Бранскім, Сталінградскім, Карэльскім, Паўд.-Зах., 3-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік абароны Беларусі, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Да 1956 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба. Ганаровы грамадзянін г. Браціслава (Славакія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСАРА́Б (Basarabi),
археалагічная культура жал. веку (8 — сярэдзіна 7 ст. да нашай эры) на тэр.Румыніі і Малдовы; адна з культур т.зв. фракійскага гальштату. Назва ад даследаванага тагачаснага паселішча каля в. Басараб (Румынія). Насельніцтва жыло на гарадзішчах і селішчах у лёгкіх наземных драўляных пабудовах, часам абмазаных глінай. Пахавальны абрад — трупаспаленні ў урне або яме і трупапалажэнні пад курганным насыпам або ў грунтавой магіле. Для керамікі характэрны чорнаглянцаваны сталовы посуд, нярэдка з белай інкрустацыяй; слоікападобны кухонны посуд з наляпнымі валікамі і выступамі. Прылады працы, зброя, упрыгожанні належаць да ўсходнегальштацкага (ілірыйскага) тыпу старажытнасцяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМЕ́ЛЬНІЦА (Gumelnita),
археалагічная культура меднага веку (4-е тыс. да н.э.) на тэр. Балгарыі, Румыніі, Малдовы; належыць да этнакультурнай вобласці фракійскага энеаліту. Назва ад паселішча з жытламі на нізкіх тэлях каля в. Гумельніца на левым беразе Дуная (Румынія). Сфарміравалася з неалітычных культур Баян і Хаманджыя. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам, жыло на адкрытых і ўмацаваных паселішчах у глінабітных і каркасна-слупавых наземных жытлах, паўзямлянках. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў грунтавых ямах у скурчаным становішчы. Побач з касцянымі і крамянёвымі прыладамі выкарыстоўвалі вырабы з медзі і золата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗА́НСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1923 Падпісаны 24.7.1923 на заключным пасяджэнні Лазанскай канферэнцыі 1922—23 прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Японіі, Грэцыі, Румыніі, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з аднаго боку, і Турцыі — з другога. Замяніў Сеўрскі мірны дагавор 1920. Устанавіў сучасныя межы Турцыі (акрамя яе мяжы з Іракам з-за спрэчкі вакол тэрыторыі, прылеглай да г. Масул), адмяніў рэжым капітуляцый, эканам. і паліт. Прывілеі іншаземцаў у краіне, міжнар. фінансавы кантроль над Турцыяй. Замацаваў вынікі Кемалісцкай рэвалюцыі ў Турцыі і грэка-турэцкай вайны 1919—22. Не быў ратыфікаваны Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГУНО́Ў (Уладзімір Раманавіч) (н. 9.4.1920, в. Шамаўшчына Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), Ваен.-паветр. акадэмію (1955). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну камандзір звяна штурмавога авіяпалка Ж. з 1943 на Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах, зрабіў 194 баявыя вылеты. Удзельнік Курскай бітвы 1943, Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944, вызвалення Польшчы, Румыніі, Чэхіі, Славакіі, баёў на тэр. Германіі. Вызначыўся ў час ліквідацыі бродскай варожай групоўкі і пашырэння Сандамірскага плацдарма (Польшча). Да 1960 у Сав. Арміі.