рымскі імператар з 270. Ілірыец з Паноніі. Служыў у рым. арміі, пры імператару Клаўдзію II начальнік конніцы, пасля яго смерці абвешчаны імператарам. Аўрэліян вярнуў амаль усе страчаныя раней правінцыі і аднавіў межы Рым. імперыі: адкінуў готаў за Дунай, выцесніў алеманаў з Рэцыі і Італіі (але страціў Дакію). Правёў грашовую рэформу; у 273 задушыў у Рыме рух манетарыяў (работнікаў манетнага двара). Імкнуўся да неабмежаванай улады. Забіты змоўшчыкамі ў час падрыхтоўкі да парфянскага паходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНДЛЁВЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
прафесійныя навуч. ўстановы, якія рыхтуюць прадаўцоў, кандытараў, афіцыянтаў і інш.работнікаў для сістэмы дзярж.гандлю, грамадскага харчавання і спажывецкай кааперацыі. Прымаюць асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Тэрмін навучання 1—3 гады. У 1996/97 навуч.г. на Беларусі падрыхтоўку спецыялістаў гэтага профілю ажыццяўлялі: Баранавіцкі, Гомельскі, Гродзенскі, Маладзечанскі, Мінскі, Полацкі вучэбна-вытв. комплексы (ПТВ-тэхнікумы) Магілёўскае і Нарачанскае каап.прафес.-тэхн. вучылішчы, гандл. вучылішчы ў Бабруйску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Мінску, а таксама Мінскае вышэйшае прафесійнае вучылішча гандлю і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУШКО́ЎСКІ Іван Іванавіч (15.5.1915, в. Пыжы Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 18.9.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў 2-е Кіеўскае артыл. вучылішча (1939). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Ленінградскім, 2-м Укр. франтах. Камандзір мінамётнага палка маёр Я. вызначыўся ў баі на тэр. Румыніі ў вер. 1944; калі група воінаў і работнікаў штаба трапіла ў засаду, воіны на чале з Я. у няроўным баі адкінулі ворага, выратавалі штаб і сцяг палка. Я. загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯТРАГЕ́ННЫЯ ХВАРО́БЫ,
псіхагенныя (псіхасаматычныя і псіхавегетатыўныя) расстройствы, што ўзнікаюць у пацыентаў у выніку неабдуманых выказванняў або дзеянняў мед.работнікаў. Гал. этыялагічны іх фактар — неасцярожнае слова, якое датычыцца здароўя пацыента, напр., «гэты сардэчны прыступ — першы званок» і інш. Часцей узнікаюць у асоб з павышанай трывожнасцю і даверлівасцю, у жанчын, падлеткаў. Прыкметы: парушэнне сну, трывога, жахі (у т. л.фобіі, напр., боязь інфаркту, раку), галавакружэнне, болі галавы ці ў вобласці сэрца і інш. Лячэнне: псіхатэрапія, псіхатропныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
персана́л
(лац. personalis = асабовы)
склад супрацоўнікаў якой-н. установы, прадпрыемства, а таксама група работнікаў адной прафесіі, аднаго полу і інш. (напр. п. лабараторыі, медыцынскі п., жаночы п.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
самацёк, ‑у, м.
1. Рух вадкасці або сыпкіх рэчываў сілай свайго цяжару.
2.перан. Ход якой‑н. справы, працы без плана, без кіраўніцтва; стыхійнае ажыццяўленне чаго‑н. Гэту работу неабходна праводзіць з вялікай актыўнасцю, мэтанакіраванасцю, не дапускаючы ніякага самацёку.Машэраў.Неабходна было ініцыятыву работнікаў завода накіраваць у патрэбнае рэчышча, знішчыць самацёк, унесці ў працоўны працэс пэўную сістэму і планавасць.Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́ДНІКІ,
катэгорыя работнікаў на Беларусі ў 15 — сярэдзіне 19 ст., якія працавалі гал. чынам на будах. Набіраліся пераважна са збяднелых сялян. Некваліфікаваныя буднікі звычайна выпальвалі попел з драўніны пэўных парод і нарыхтоўвалі дровы, клёпку для будных печаў. Кваліфікаваныя буднікі выварвалі з попелу паташ (палівачы і карытнікі), выпальвалі вугаль для кузняў, рабілі бочкі пад паташ, выконвалі дапаможныя работы (кавалі, бондары, цагельнікі і інш.). За сваю працу буднікі атрымлівалі ардынарый (харчы), адзенне і грашовую плату. Большасць буднікаў мела свае хаты, бяздомныя жылі па месцы працы ў спец. памяшканнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШКО́ЛЬНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ Прызначаны для выхавання дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. На 1.1.1997 у Рэспубліцы Беларусь 4511 Д.у. (444,3 тыс. дзяцей),
у т. л. 3875 устаноў агульнага тыпу (яслі, дзіцячыя сады, яслі-сад), 27 санаторных, 28 кампенсуючых для дзяцей з адхіленнямі ў псіхафіз. развіцці, 13 з паглыбленымі кірункамі ў рабоце, 3 цэнтры развіцця дзіцяці; 54,1 тыс.пед.работнікаў, у т. л. 42,1 тыс. выхавацеляў, каля 5 тыс.муз. кіраўнікоў, 974 лагапеды, 993 кіраўнікі фіз. культуры, 87 настаўнікаў замежнай мовы (гл. таксама Дашкольнае выхаванне і навучанне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ПРА́ЦЫ,
стварэнне аптымальнай сістэмы працоўнай дзейнасці людзей. Сутнасць арганізацыі працы ў межах асобнага прац. калектыву — у рацыянальным выкарыстанні рабочай сілы. Уключае: падбор і прафес. падрыхтоўку кадраў; аптымальную расстаноўку работнікаў у адпаведнасці з падзелам і кааперацыяй працы і вытв. задачамі; арганізацыю рабочых месцаў; нарміраванне, дысцыпліну і стымуляванне працы. Для эфектыўнага выкарыстання рабочай сілы ў вытв. працэсе ўводзіцца навуковая арганізацыя працы. Грамадская арганізацыя працы звязана з многімі фактарамі ў краіне: умовамі занятасці насельніцтва, падзелам і кааперацыяй працы, размеркаваннем яе вынікаў паміж членамі грамадства і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ка́федра ’ўзвышэнне, памост для лектара або прамоўцы’; ’аб’яднанне выкладчыкаў і навуковых работнікаў адной або некалькіх блізкіх навуковых дысцыплін у вышэйшай навучальнай установе’; ’пасада епіскапа, які кіруе епархіяй (першапачаткова — крэсла ў царкве для епіскапа)’ (ТСБМ). У царкоўным значэнні гэта запазычанне, як мяркуе Шанскі, 2, К, 100–101, з с.-грэч. і ў форме катедра ўпершыню адзначаецца ў Бярынды. Але форма катедра адлюстроўвае, хутчэй, лац. форму cathedra (< грэч.). Параўн. адносна ўплыву на націск слова лац. мовы (ка́федра замест старога кафе́дра) Фасмер, 2, 212. Сучасныя формы слова сустракаюцца з 1686 г. (ка́федра). Гл. Шанскі, там жа.