2) пярэдняя частка галавы ў некаторых рыб (напр. асятровых і акулавых);
3) хабаток у членістаногіх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Галу́бнік ’пярэдняя частка хаты’ (Бяльк.). Параўн. рус.голубни́к ’галубятня’ (таксама для назваў, што абазначаюць розныя часткі хаты, голу́бни́ца; гл. СРНГ, 6, 339). Першапачаткова назва гэта была звязана з назвай адпаведнай птушкі, пасля была больш абагульнена.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЛАКАДЭ́РМЫ, панцырныя рыбы,
пласцінаскурыя (Placodermi),
выкапнёвыя сківічныя рыбы, блізкія да акулавых. 2 падкл.: антыархі і артрадыры. Жылі ў палеазоі (дэвон, каля 400 млн.г. назад). Вялі прыдонны спосаб жыцця. На Беларусі рэшткі П. выяўлены ў адкладах сярэдняга дэвону Аршанскай упадзіны, Бел. антэклізы, Жлобінскай седлавіны, Прыпяцкага прагіну. Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геал. адкладаў.
Даўж. марскіх відаў да 12 м (дыніхтыс, дунклеастэус), прэснаводныя значна драбнейшыя (напр., батрыялепіс каля 45 см, птэрыхтыёдэс каля 17 см). Мелі храстковы шкілет, парныя плаўнікі, укрытыя касцёва-скурнымі пласцінкамі. Галава і пярэдняяч. тулава ўкрыты панцырам, у большасці відаў злучаны рухома. Сківіцы ў выглядзе завостраных касцявых пласцін. Карміліся беспазваночнымі, некат. (пераважна марскія) рыбамі. Гл. таксама Астракадэрмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прытво́р1, прытвуо́рок ’пярэдняя частка царквы непасрэдна за паперцю’ (ТСБМ; гарад., беласт., Сл. ПЗБ), ’сенцы, ганак’ (малар., пін., Нар. сл.), ’шула, да якога прычыняюцца вароты’ (ТС), ст.-бел.притворъ ’пярэдняя частка царквы, бабінец’. Укр.притво́р ’прытвор у царкве’; ’пярэдняя частка памяшкання’, ’вокны, дзверы’, рус.притво́р ’заходняя паперць царквы, дзе кормяць жабракоў’, дыял. ’прастора паміж адчыненымі дзвярамі і вушаком’, ’аканіца’, ’ніжняя частка дзвярных вушакоў; парог’; ст.-рус.притворъ ’порцік, каланада’, польск.przytwor, н.-луж.pśitwaŕ, славац.pitwor (з *pritvor — Махэк₂, 662), балг.при́твор, серб.-харв.при́твор ’невялікая загарадка для авечак’, ст.-слав.притворъ ’аркада’. Праслав.*pritvorъ, першапачаткова ’прыбудова’. Ад *pritvoriti, якое да прасл.*tvoriti, у ліку першасных значэнняў якога было ’будаваць’, гл. Фасмер, 3, 367; Скок, 3, 627; БЕР, 5, 736; ЕСУМ, 4; 580 (адрознівае аманімічныя ’частка царквы’ і ’дзверы, вокны’). Гл. таксама ESJSt, 12, 719.
Прытво́р2 ’прыманка для пчол у пустым вуллі’ (ТС). Да твары́ць ’пырскаць, крапіць вулей’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лоб
1.Пярэдняя ад вёскі частка лугу (Крыч.).
2. Узгорак, узвышша (Крыч.).
□ ур. Лобаўкі (частка лугу в. Людкоў) каля в. Асінаўка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
лыч, лыча і лыча; мн. лычы, ‑оў; м.
1. Выцягнутая пярэдняя частка галавы ў некаторых жывёл; рыла. Таўчэ дзік лычам мяне ў спіну, а рваць не рве.Пальчэўскі.Кабан падыходзіць да.. стажка-мурашніка .. і запыняецца. А потым пачынае разрываць яго сваім страшным ікластым лычом.Колас.
2.Груб. Твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́швы, ‑аў; адз. прышва, ‑ы, ж.
Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні; галоўкі. — Гэта на зіму.. [Юрку] прышвы будуць. Без ботаў жа ён зімаваць не будзе.Чорны.— Што ж, другога выйсця, мусіць, няма, — падумаўшы, цяжка вымавіў бацька. — Халявы ў нас ёсць, зробім прышвы, справім палітон...Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пы́згры ’мыса, пярэдняя частка галавы ў коней, кароў і інш.’ (глыб., Жыв. св.). Ад пу́здра ’ноздры, храпа’ (гл. пуздро); у абедзвюх формах, магчыма, знайшло адлюстраванне чаргаванне асноў прасл.*pug‑(z): *pyž‑, гл. Куркіна, Этимология–1971, 70–72.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыхо́жая, ‑ай, ж.
Першы нежылы пакой пры ўваходзе ў кватэру, дзе звычайна знімаюць верхняе адзенне; пярэдняя. Невялікая двухкапеечная царкоўная свечачка цьмяна асвятляла прыхожую.Колас.Пакрысе прадавец білетаў улез у калідор, потым апынуўся ў прыхожай і, урэшце, — у бакоўцы механіка.Быкаў.Серафіма стрымана смяялася, кідаючы вачамі на вешалку ў прыхожай.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)