ЛЯЎКО́Ў Максім Архіпавіч (12.5.1894, в. Кавалі Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. — 29.10.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. З 1918 ваенны камісар Рудабельскай вол. Бабруйскага пав., кіраўнік партыз. руху ў павеце. З канца 1920 ваенком Бабруйскага пав., старшыня Замошскага валвыканкома. З 1929 у ЦКК КП(б), з 1931 нарком юстыцыі і пракурор БССР, старшыня Цэнтр. камісіі па справах б. чырвонагвардзейцаў і чырв. партызан, з 1933 сакратар ЦВКБССР. З 1927 канд. у чл.ЦК, у 1932—37 чл.ЦККП(б)Б. Чл.ЦВКБССР у 1920—22, 1929—37, чл.ПрэзідыумаЦВКБССР у 1931—37. 13.7.1937 арыштаваны органамі НКУС па абвінавачанні ў контррэв. дзейнасці і Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР засуджаны да расстрэлу. У 1957 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАЎ Ігар Міхайлавіч (н. 22.10. 1927, г. Саратаў, Расія),
расійскі вучоны ў галіне аўтам. кіравання. Акад.Рас.АН (1987). Замежны чл. Вашынгтонскай АН (1997). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1950). З 1949 у Ін-це аўтаматыкі і тэлемеханікі АНСССР, з 1962 у ЦККПСС і СМСССР, у 1988—96 гал. вучоны сакратар прэзідыумаРас.АН. Навук. працы па сродках аўтаматыкі лятальных апаратаў, мікраэлектроніцы, інфарматыцы, робататэхніцы, тэхніцы штучнага інтэлекту. Дзярж. прэмія СССР 1984, Дзярж. прэмія Расіі 1995.
Тв.:
Робототехника. М., 1984 (у сааўт.);
Робототехника и гибкие автоматизированные производства. [Кн.] 1. Системные принципы создания гибких автоматизированных производств. М., 1986;
Время-импульсные системы автоматического управления. М., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГУ́НСКІ Сцяпан Парфёнавіч (6.1. 1912, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 26.12.1978),
бел. правазнавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1953). Д-рюрыд.н. (1970), праф. (1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1946), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1951). З 1945 у ЦККПБ. З 1951 гал. вучоны сакратар прэзідыумаАН Беларусі, з 1956 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. Асн.навук. працы па пытаннях тэорыі і гісторыі станаўлення і развіцця бел.сав. дзяржаўнасці. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—76).
Тв.:
Создание и упрочение белорусской государственности 1917—1922. Мн., 1958;
Государственное строительство БССР в годы восстановления народного хозяйства (1921—1925). Мн., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГО́РНЫ Мікалай Віктаравіч (18.2.1903, г. Карлаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 11.1.1983),
украінскі і расійскі дзярж. і паліт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1963, 1973). Скончыў Кіеўскі тэхнал.ін-тхарч. прам-сці (1931). У 1931—39 на інж. пасадах у цукр. прам-сці Украіны, у 1939—42 і 1944—46 на кіруючых пасадах у наркаматах харч. прам-ці СССР і Украіны (у 1942—44 дырэктар Маскоўскага тэхнал. ін-та харч. прам-сці). Пастаянны прадстаўнік урада Украіны пры ўрадзе СССР з 1946. 1-ы сакратар Харкаўскага абкома (1950—53), 2-і (1953—57), 1-ы (1957—63) сакратар ЦК Кампартыі Украіны. Сакратар ЦККПСС (1963—65). Старшыня ПрэзідыумаВярх. Савета СССР (1965—77).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМЕ́НКА Мікалай Сцяпанавіч (5.12.1923, Мінск — 25.6.1995),
расійскі вучоны ў галіне буд. механікі. Акад.Рас.АН (1984, чл.-кар. 1979). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інж. вучылішча ў Ленінградзе (1946). З 1946 у Цэнтр.НДІ (у 1971—84 нам. дырэктара), адначасова з 1951 у Ленінградскім ун-це. З 1984 нам. старшыні Прэзідыума Санкт-Пецярбургскага цэнтра і з 1988 дырэктар-арганізатар Ін-та праблем транспарту Рас.АН. Навук. працы па механіцы дэфармавальнага цвёрдага цела, буд. механіцы карабля, статыцы і дынаміцы інж. збудаванняў, фундаментальных праблемах трансп. сістэм і трансп. працэсаў. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Прочность и устойчивость пластин и оболочек судового корпуса. Л., 1967 (разам з К.Г.Абрамянам, У.В.Сарокіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТПА́ЕУ Каныш Імантаевіч (11.4.1899, аул Паўладарскай вобл., Казахстан — 31.1.1964),
казахскі геолаг. Акад.АНСССР (1946; чл.-кар. 1943). Акад.АН Казахстана (1946). Скончыў Томскі тэхнал.ін-т (1926). З 1926 у геал. разведачнай партыі трэста «Атбасаркалярмет», дзе займаўся разведкай і даследаваннем радовішчаў каляровых металаў, у т. л. Джэзказганскага меднага радовішча. З 1941 дырэктар Ін-та геал. навук Каз. філіяла АНСССР (з 1946 — АН Казахстана), адначасова з 1942 старшыня ПрэзідыумаКаз. філіяла АНСССР, у 1946—52 і з 1955 прэзідэнт АН Казахстана. Навук. працы па геалогіі рудных радовішчаў і мінер. рэсурсаў Казахстана. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмія СССР 1942. Яго імем названы мінерал сатпаевіт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́СЛАЎ Міхаіл Андрэевіч (21.11.1902, с. Шахаўское Паўлаўскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 25.1.1982),
савецкі парт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1962, 1972). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1928), выкладаў у ВНУ Масквы. З 1931 у апараце ЦККВКП(б) і СНКСССР, з 1937 — Растоўскага абкома партыі. 1-ы сакратар Стаўрапольскага крайкома (1939—44), чл.ЦКВКП(б) (з 1941). У Вял.Айч. вайну чл.Ваен. савета Паўн. групы войск Закаўк. фронту, нач. Стаўрапольскага краявога штаба партыз. атрадаў. Старшыня бюро ЦК па Літ. ССР (1944—46), сакратар ЦК партыі (з 1947). Адначасова ў 1949—50 гал. рэдактар газ. «Правда». Чл. Палітбюро (Прэзідыума) ЦККПСС (1952—53, 1955—82).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМАРЭ́НКА Панцеляймон Кандратавіч (9.8.1902, хутар Шалкоўскі Беларэчанскага р-на Краснадарскага краю, Расія — 18.1.1984),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну. Ген.-лейт. (1943). Скончыў Маск. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1932). У 1918 і 1932—36 у Чырв. Арміі. З 1922 на камсам. рабоце. У 1936 ва Усесаюзным эл.-тэхн. ін-це. З 1937 у апараце ЦКВКП(б). У 1938—47 1-ы сакратар ЦККП(б)Б, адначасова з вер. 1939 чл.ваен. Савета Бел. асобай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну чл.ваен. саветаў Зах., Цэнтр., Бранскага франтоў. У 1942—44 нач.Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярх. Галоўнакамандавання. Адзін з распрацоўшчыкаў і кіраўнік аперацыі «рэйкавая вайна». У 1944 — вер. 1948 Старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) БССР. У першыя пасляваен. гады шмат зрабіў для аднаўлення і развіцця разбуранай вайной нар. гаспадаркі Беларусі. У 1948—53 сакратар ЦКВКП(б), адначасова ў 1950—53 міністр нарыхтовак СССР. У 1953—54 міністр культуры СССР. У 1954—55 1-ы сакратар ЦК КП Казахстана. З 1955 на дыпламатычнай рабоце. У 1961—62 прадстаўнік СССР у Міжнар. агенцтве па атамнай энергіі ў Вене. У 1965—78 на выкладчыцкай рабоце. Чл.ЦККП(б)Б у 1938—49, Бюро ЦККП(б)Б у 1938—48. Чл.ЦККПСС у 1939—61, ПрэзідыумаЦККПСС з 1952, канд. у чл.ПрэзідыумаЦККПСС у 1953—56. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—51, Вярх. Савета СССР у 1940—58. Даследчык гісторыі партыз. руху і падп. барацьбы ў Айч. вайну. Аўтар кніг «Партызанскі рух у Вялікай Айчыннай вайне» (1943), «Усенародная барацьба ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 1941—1944» (1986) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦКЕ́ВІЧ Аляксандр Ісакавіч (28.1.1895, в. Навасёлкі Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 24.11.1937),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Працаваў на лесапільных з-дах Барысава і Рэчыцы. З 1915 у арміі, пасля ранення з 1918 на радзіме. Удзельнічаў ва ўстанаўленні сав. улады на Барысаўшчыне. Са снеж. 1918 старшыня Лошніцкіх валасных выканкома і рэўкома. У час польскай акупацыі кіраваў партыз. групамі на Барысаўшчыне. У 1920 старшыня Барысаўскай пав. РСІ, са снеж. — Барысаўскага пав. выканкома. У 1921 узначальваў камісію па барацьбе з бандытызмам, спекуляцыяй і дэзерцірствам. У снеж. 1922 як чл. паўнамоцнай дэлегацыі БССР падпісаў Дэкларацыю аб утварэнні СССР. З мая 1924 старшыня Магілёўскага акр. выканкома, з крас. 1925 нарком унутр. спраў БССР. У 1926—27 пастаянны прадстаўнік урада БССР пры ўрадзе СССР. З мая 1927 сакратар ЦВКБССР, адначасова старшыня Нац. камісіі пры ЦВКБССР, на гады дзейнасці якой на чале з Х. прыпаў пік праводзімай у рэспубліцы палітыкі беларусізацыі. У 1928 узначаліў урадавую Камісію па рэарганізацыі Ін-та бел. культуры ў Бел.АН. З лют. 1931 нарком фінансаў БССР. У 1935—37 сакратар Савета Нацыянальнасцей ЦВКСССР. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай камісіі па выпрацоўцы Канстытуцыі СССР 1936, узначальваў Камісію па амністыі і сав. грамадзянстве. Быў рэдактарам час. «Революция и национальности», чл. рэдакцыйнага савета Вял.сав. атласа свету. Выступаў у друку па пытаннях сав. будаўніцтва. Чл.ЦВКБССР у 1920—37 і яго Прэзідыума ў 1925—36. Чл.ЦВКСССР у 1922—24, 1925—37 і яго Прэзідыума ў 1927—35. Чл. Кантрольнай Камісіі ЦБКП(б)Б у 1920—21, ЦБКП(б)Б у 1922—24. Чл.ЦККП(б)Б у 1927—37. Канд. у чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1929—34. 25.7.1937 арыштаваны ў Маскве, этапіраваны ў Мінск. Неабгрунтавана абвінавачаны ў прыналежнасці да «Арганізацыі правых» і кіраўніцтве ёй (гл.«Аб’яднанае антысавецкае падполле») і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ РА́ДА ВІ́ЛЕНШЧЫНЫ І ГРО́ДЗЕНІПЧЫНЫ,
орган паліт. прадстаўніцтва бел.нац. руху ў зах. частцы Беларусі ў час польск. акупацыі 1919—21. Утворана 9—10.6.1919 на Бел. з’ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1-ы склад прэзідыума ўвайшлі: К.Душэўскі (старшыня), М.Кахановіч (віцэ-старшыня), Я.Станкевіч, Б.Тарашкевіч, Я.Чарапук, святар Кушнеў, ксёндз М.Пятроўскі і інш. Выступала ў абарону сац. і нац. правоў бел. народа, спрыяла развіццю бел. школы, выдавецкай справы, кааперацыі, займалася дабрачыннасцю на карысць пацярпелых ад вайны і дзяцей-сірот. Знаходзілася пад уплывам партыі бел. эсэраў. У паліт. дзейнасці прытрымлівалася актаў БНР за незалежную і дэмакр.бел. рэспубліку. У 1919, калі Рада БНР фактычна не функцыянавала, прэтэндавала на ролю гал.паліт. цэнтра бел.вызв. руху. 2.8.1919 ініцыіравала стварэнне Бел.вайск. арг-цыі (пазней пераўтворана ў Беларускую вайсковую камісію), 15.7.1919 — выдавецкага т-ва «Веда», 22.9.1919 — бел. настаўніцкіх курсаў у Вільні. З 18.9.1919 выдавала інфарм. бюлетэнь рады лацінкай і кірыліцай (выйшла больш за 10 нумароў). У вер. 1919 у склад Рады кааптаваны прадстаўнікі ад Бел. настаўніцкага саюза ў Вільні, Бел.т-ва дапамогі ахвярам вайны, Віленскага Белнацкома, Віленскага саюза кааперацыі і інш. арг-цый: І.Канчэўскі, А.Карабач, Ф.Кушаль, В.Ластоўскі, Ф.Ярэміч і інш. 18.9.1919 у новы склад прэзідыума ўвайшлі Тарашкевіч (старшыня), Кахановіч, Карабач (віцэ-старшыні), Ластоўскі (сакратар), Ярэміч (скарбнік). На працягу сваёй дзейнасці Рада неаднаразова выступала з пратэстамі супраць рэпрэсій і рэквізіцый бел. жыхароў, арыштаў бел.нац. дзеячаў, закрыцця бел.навуч. устаноў з боку польск. акупац. улад. Ў пач. 1920-х г. з-за адсутнасці Тарашкевіча абавязкі старшыні выконваў Карабач. У гэты час у сувязі з моцным паліт. і адм. уціскам польскіх улад рада фактычна спыніла сваю дзейнасць. Спробы актывізаваць яе працу ў канцы 1920 — пач. 1921 поспеху не мелі.