Створаны 1.10.1944 з выпускнікоў Маскоўскага гар.тэатр. вучылішча (курс У.Гатоўцава). З кастр. 1945 у Брэсце як абл.драм.т-р імя Ленінскага камсамола Беларусі, у 1992—94 т-р драмы. Сучасная назва з 1995.
Творчае аблічча т-ра ў 1940—50-я г. вызначалі спектаклі героіка-рамантычнага кірунку, сярод якіх «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча (1953, прэмія Ленінскага камсамола 1967), «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Юнацтва бацькоў» Б.Гарбатава, «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева, «Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага, «Авадзень» паводле Э.Л.Войніч, «Любоў Яравая» К.Транёва, «Сапраўдны чалавек» паводле Б.Палявога, «Людзі, якіх я бачыў» Б.Смірнова. Гал. тэма творчасці т-ра на працягу ўсяго існавання — станаўленне і фарміраванне асобы сучасніка. Вызначальныя ў розныя перыяды творчасці былі спектаклі маральна-этычнай праблематыкі: «Машачка» А.Афінагенава, «Старонка жыцця», «У добры час» і «У пошуках радасці» В.Розава, «Фабрычнае дзяўчо» А.Валодзіна, «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава, «Ленінградскі праспект» І.Штока, «Арганаўты» Ю.Эдліса, «Варшаўская мелодыя» Л.Зорына, «А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева, «Характары» паводле В.Шукшына і інш.
Значнае месца ў рэпертуары займае бел. драматургія: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Ірынка» К.Чорнага, «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Хамуціус» паводле А.Куляшова, «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна і яго п’еса «І змоўклі птушкі», «Апраўданне крыві» паводле І.Чыгрынава, «Салаўі спяваюць на волі» Я.Рамановіча паводле аповесці З.Бядулі «Салавей», «Калі зацвітаюць сады» В.Палескага, «Папараць-кветка» І.Козела, «Людзі і камяні» і «Брэсцкі мір» Губарэвіча, «Выбачайце, калі ласка», «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Верачка», «Таблетку пад язык» і «Патоп» («Дыхайце эканомна») А.Макаёнка, «Разумная дачка» У.Караткевіча паводле бел.нар. казак, «Апошняя інстанцыя», «Нашчадак», «Махляр паняволі» М.Матукоўскага, «Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча, «Парог» і «Вечар» А.Дударава, «Чатыры крыжы на сонцы» («Выклік багам»), «Грэшнае каханне», «Аукцыён» («Прадаецца муж») А.Дзялендзіка, «Ціхі прыстанак» А.Паповай, «Лейтэнанты» і «Самы шчаслівы чалавек» А.Пінчука, «Добрая памяць па сходнай цане» («Добрая памяць — за наяўныя») В.Іпатавай, «Машэка» М.Арахоўскага і інш. Прыкметнае месца ў творчасці калектыву займаюць пастаноўкі класічных рус. і замежных твораў: «Не ўсё кату масленіца», «Беспасажніца» і «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага, «Дваранскае гняздо» паводле І.Тургенева, «Жывы труп» Л.Талстога, «Чайка» і «Тры сястры» А.Чэхава, «Звычайная гісторыя» паводле І.Ганчарова, «Ветрык, вей!» Я.Райніса, «Дон Сезар дэ Базан» Ф.Дзюмануара і А.Дэнеры, «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі, «Пігмаліён» Б.Шоу, «Атэла» У.Шэкспіра, а таксама сучаснай замежнай драматургіі — «Дрэвы паміраюць стоячы» А.Касоны, «Від з моста» А.Мілера, «Лаліта» Э.Олбі (паводле У.Набокава), «Гісторыя кахання» Э.Сігла, «Маркіза дэ Сад» Ю.Місіма, «Калі конь траціць прытомнасць» Ф.Саган. Найб. плённыя перыяды ў творчасці т-ра звязаны з дзейнасцю рэжысёраў Ю.Арынянскага, А.Міронскага, І.Папова.
У розны час у т-ры працавалі: акцёры — нар. арт СССР Я.Палосін; нар. артысты Беларусі Т.Заранок, А.Логінаў, Г.Маркіна; засл. артысты Беларусі М.Абрамаў, Т.Аляксеева, А.Асторына, Н.Ганчарэнка, Л.Весніна, У.Говар-Бандарэнка, В.Захарава, Т.Канавалава, Г.Качаткова, З.Курдзянок, П.Маркін, А.Самараў, Л.Сторажава, Б.Уксусаў, Б.Уладамірскі, Ю.Уласаў, С.Юркевіч; засл. дз. культуры Беларусі Л.Валчэцкі (дырэктар т-ра). У трупе т-ра (1996): засл. артысты Беларусі С.Яўдошанка, К.Перапяліца, Г.Токараў. Гал. рэжысёр Я.Натапаў (з 1996), гал. мастак В.Лесін (з 1980). У 1963—67 пры т-ры дзейнічала лялечная група, на базе якой створаны Брэсцкі абласны тэатр лялек. У 1995 у склад т-ра ўключаны сімфанічны аркестр.
Літ.:
Волчецкий Л.П. Годы, спектакли, роли... Мн., 1974.
Р.М.Бакіевіч.
Да арт.Брэсцкі тэатр драмы і музыкі. Сцэна са спектакля «Хамуціус» паводле А.Куляшова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
свядо́масць, ‑і, ж.
1. Працэс адлюстравання рэчаіснасці мозгам чалавека, што ўключае ўсе формы псіхічнай дзейнасці і абумоўлівае мэтанакіраваную дзейнасць чалавека. Першаснасць матэрыі, другаснасць свядомасці. □ Мышленне і свядомасць — прадукты чалавечага мозга.Энгельс.// Псіхалогія, палітычныя і філасофскія погляды, рэлігійныя перакананні людзей як прадстаўнікоў пэўных класаў грамадства. Грамадскае свядомасць. Сацыялістычная свядомасць. Формы рэлігійнай свядомасці. Перажыткі капіталізму ў свядомасці людзей. Класавая свядомасць.
2. Успрыманне і разуменне навакольнага, уласцівае чалавеку. У.. свядомасці [дзеда Лукаша] неяк цяжкавата ўкладваліся нечувана вялікія пераўтварэнні ў тых месцах, дзе спакон веку акрамя пяскоў і балот нічога не было.Кулакоўскі.Юзік адчуваў, што недзе на краі яго свядомасці туліцца нешта не зусім згоднае з яго такімі разважаннямі.Крапіва.А калі камбат пайшоў,.. [Наталля Максімаўна] падумала: «Выходзіць, што вайсковым урачом быць цяжэй, чым цывільным. Ці змагу я?» Але свядомасць падказвала ёй, што яна зможа.Дудо.
3. Здольнасць правільна разумець і ацэньваць з’явы жыцця, вызначаць свае адносіны да рэчаіснасці. Калгаснікі там [у калгасе «Маяк»] па свядомасці абганяюць свайго старшыню.Паслядовіч.// Тое, што і прытомнасць. Аксіння бязмоўная, ціхая. Свядомасць вярталася да яе.Вярцінскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zmysł, ~u
м.
1. пачуццё;
zmysł słuchu (wzroku) — пачуццё слыху (зроку);
2. пачуццё; разуменне;
zmysł humoru — пачуццё гумару;
być przy zdrowych ~ach — быць пры сваім розуме;
odchodzić od ~ów — вар’яцець;
stracić ~у — страціць прытомнасць; знепрытомнець;
dostać pomieszania ~ów — звар’яцець
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прийти́ в чу́вство прыйсці́ да прыто́мнасці, апрыто́мнець;
быть без чувств быць непрыто́мным;
упа́сть без чувств упа́сці непрыто́мным;
привести́ в чу́вство прыве́сці да прыто́мнасці;
3.в др. знач. пачуццё, -цця́ср.; (ощущение) адчува́нне, -ння ср.;
чу́вство го́рдости за свою́ ро́дину пачуццё го́нару за сваю́ радзі́му;
чу́вство ме́ры адчува́нне ме́ры;
с чу́вством з пачуццём;
чу́вство но́вого адчува́нне но́вага;
чу́вство хо́лода адчува́нне хо́ладу;
большо́е чу́вство вялі́кае пачуццё;
◊
чу́вство ло́ктя адчува́нне пляча́;
шесто́е чу́вство шо́стае пачуццё;
в растрёпанных чу́вствах расхвалява́ны (растрыво́жаны).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Слабы́ ‘які мае невялікую фізічную сілу, недастаткова дужы’, ‘нямоцны, нетрывалы’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Касп.; гродз., брэсц., ЛА, 5), ‘мізэрны, слабасільны, хілы, кволы’ (Ласт.), сла́бы(й) ‘тс’ (Бяльк., ЛА, 5). Укр.слаби́й, рус.сла́бый, ст.-рус.слабъ, польск., в.-луж., н.-луж.słaby, чэш.slabý, серб.-харв.сла̏б, славен.slàb, балг.слаб ‘слабы, худы, хілы’, макед.слаб ‘тс’, ст.-слав.слабъ. Прасл.*slabъ. Роднасныя: літ.slõbti, slobstù, slabaũ ‘слабець, траціць прытомнасць’, лат.slãbt ‘абмякнуць, панікнуць’, ст.-в.-ням.slaf ‘слабы, вялы’, с.-в.-ням., н.-ням.slap ‘тс’, гоц.slēpan ‘спаць’, магчыма, лац.labor, labi ‘падаю, кульгаю’, laborāre ‘цяжка працую, падаю ад стомленасці’; гл. Младэнаў, 588; Праабражэнскі, 2, 316–317; Фасмер, 3, 664; Траўтман, 270; Вальдэ-Гофман, 1, 739; Махэк₂, 551. Скок, 3, 277; ЕСУМ, 5, 294; Брукнер, 499 лічаць слова славяна-германскім, а балцкія формы разглядаюць як запазычанні з польскага. Райхельт (KZ, 39, 25), Праабражэнскі (там жа), Скок (там жа) і інш. рэканструююць і.-е. аснову *(s)lab‑, *(s)lōb‑ > лац.lābor, labi ‘слізгаць, праслізгваць’; гэту лацінскую паралель прымае і Фасмер (там жа). Махэк₂ (551) даўгату а ў славянскім слове, параўнальна, напрыклад, з ст.-в.-ням. формай, лічыць экспрэсіўным падаўжэннем. Борысь (537) узводзіць да і.-е.*(s)lē̆b‑/*(s)lō̆b‑/*(s)lā̆b‑ ‘быць абвіслым, слабым’. Гл. яшчэ БЕР (6, 824–827) з аглядам іншых версій.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
film, ~u
м.
1. фільм;
film dokumentalny — дакументальны фільм;
film kolorowy — каляровы фільм;
film reklamowy — рэкламны фільм;
film animowany (rysunkowy) — мультыплікацыйны фільм;
kręcić film — здымаць фільм;
film fabularny — мастацкі фільм;
2. кінастужка, фотастужка;
3. плёнка, слой;
film lipidowy — ліпідная плёнка;
film się komu urwał — хто страціў прытомнасць (ад празмернага ўжывання алкаголю);
film urwał mu się po drugiej butelce — ён адключыўся пасля другой бутэлькі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
sínken*vi(s)
1) па́даць, апуска́цца; паніжа́цца;
den Kopf ~ lássen* апусці́ць галаву́; паве́сіць галаву́, па́даць ду́хам;
in Óhnmacht ~ млець, тра́ціць прыто́мнасць;
den Mut ~ lássen* па́даць ду́хам;
die Stadt sank in Trümmer [in Ásche] го́рад ператварыўся ў руі́ны;
er ist in méiner Áchtung gesúnken ён паў у маі́х вача́х
2) апуска́цца (пра туман, паветраны шар і да т.п.);
die Sónne sinkt со́нца захо́дзіць
3) ісці́ [апуска́цца] на дно
4) памянша́цца, слабе́ць (пра ўплыў, давер і г.д.)
5) апуска́цца, па́даць (маральна)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ба́яцца, ба́ецца; незак.
Зал.да баяць (у 1 знач.).
бая́цца, баю́ся, баі́шся, баі́цца; незак.
1. Адчуваць страх; апасацца каго‑, чаго‑н. [Спаткай:] — Сядзелі ў зямлянках, грызлі сухары і носа баяліся вытыркнуць.Навуменка.Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Усе яго баяліся, як чорта.Якімовіч.// Знаходзіцца ў стане трывогі. У Ванды закружылася галава. Яна баялася, каб не страціць прытомнасць.Мяжэвіч.// Непакоіцца за каго‑, што‑н. За Валодзіка.. [Змітрок] менш баяўся.Бажко.// Пазбягаць каго‑, чаго‑н. непрыемнага. Баяцца сустрэчы. □ [Мацей Кулеш:] — Воўкам ты жывеш, кума. Жывых людзей баяцца стала.Шамякін.// Не адважвацца на што‑н.; не хацець узяцца за якую‑н. справу; пасаваць перад цяжкасцямі. [Ігнась] баяўся зрабіць непрыемнае сябру сваімі словамі.Мурашка.На якую хвіліну ў хаце ўсталявалася такая ўрачыстая цішыня, што кожны, здавалася, баяўся парушыць яе сваім дыханнем.Лынькоў.[Заатэхнік:] — Я так і ведала. Значыць, баіцеся паходзіць каля фермы.Сергіевіч.// З цяжкасцю пераносіць што‑н. [Чалавек:] — Гэта далёка, вёрст дваццаць адсюль будзе. Але я дарогі не баюся.Скрыган.
2.чаго. Не пераносіць чаго‑н., адмоўна рэагаваць на што‑н.; псавацца ад чаго‑н. Галава стала, холаду баяцца. Толькі на восень паверне, і Дубель носіць зімовую шапку.Ермаловіч.[Палікарпаўна:] — Любіць, пястуха [расада], каб яе рана сеялі, а калі пачне ўзыходзіць, дык вельмі ж баіцца холаду.Кулакоўскі.
3.(задмоўем «не»), узнач.пабочн.Разм. Будзь упэўнены, не сумнявайся. [Жлукта:] Не бойся, я ведаю, што раблю.Крапіва.[Дзед:] — О, брат, не бойцеся, — .. [Верачка] ведае, з кім сябраваць. У старшыні не толькі хлеб, — у яго і скварка знойдзецца.Брыль.
•••
Баяцца дыхнуць — трымаць сябе ціха, баязліва.
Баяцца як агню — вельмі баяцца каго‑н.
Баяцца як чорт ладану (крыжа, кадзіла) — вельмі баяцца каго‑, чаго‑н.
Бога ты не баішся! — выражэнне дакору ў сувязі з тым, што хто‑н. робіць нешта недазволенае.
Бойся (ты) бога — май сумленне.
Духу баяцца — адчуваць страх пры адным упамінанні каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stracić
зак.
1. страціць;
stracić zdrowie — страціць здароўе;
stracić czas — страціць час;
2. do kogoпрайграць каму;
3.na czym страціць (якасць; уласцівасць);
stracić na aktualności — страціць актуальнасць; перастаць быць актуальным;
stracić na fantazji — сціхнуць; прыціхнуць; уціхамірыцца;
stracić na humorze — засумаваць;
stracić na sile — аслабець;
nic nie stracić na urodzie — заставацца прыгожым (прыгожай);