1. Спускавы механізм у агнястрэльнай зброі. Сабачка рэвальвера.
2. Прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху назад зубчастага кола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акупі́цца, акупіцца; зак.
Аплаціцца; прынесці даход, які пакрывае зробленыя расходы. Давайце запросім вучоных, няхай зробяць эканамічны аналіз гаспадаркі, дадуць навуковыя прагнозы. Далібог, акупяцца затраты.Шамякін.//перан.Разм. Апраўдаць сябе, даць станоўчыя вынікі. Твар [айца Міколы] робіцца тужлівым. Але гэта цягнецца толькі момант, бо яго турбота, яго, можна сказаць, пакута шчодра акупілася вынікам намаганняў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уне́сці, унясу́, унясе́ш, унясе́; унясём, унесяце́, унясу́ць; унёс, уне́сла і унясла́, уне́сла і унясло́; унясі́; уне́сены; зак.
1.каго-што. Прынесці ўнутр.
У. рэчы ў дом.
2.што. Заплаціць.
У. плату.
3.што. Перадаць на чыё-н. меркаванне.
У. прапанову ў прэзідыум.
4.каго-што. Уключыць, дабавіць.
У. змены ў праект пастановы.
У. кампост у глебу.
5.што. Выклікаць, зрабіць.
У. жвавасць у размову.
У. разлад у сям’ю.
|| незак.уно́сіць, уно́шу, уно́сіш, уно́сіць.
|| наз.унясе́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
даста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што і чаго.
Прынесці, прывезці, даслаць куды‑н. Даставіць тавары ў магазін. Даставіць пасажыраў на вакзал. □ І кабан і воўк — каштоўны здабытак. З воўка можна злупіць [ш]куру, а кабана разабраць і даставіць дадому.Колас.Стала боязна не цемнаты — Весткі трэба даставіць у часць, І прайсці праз варожы тыл.Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зрабіць каго‑н. шчаслівым; прынесці радасць каму‑н. Кіра, відаць, баіцца не за шчасце, а самога шчасця — ці справіцца з ім, ці будзе варта яго, ці таксама ашчаслівіць таго, хто ашчаслівіў яе.Карпаў.[Тварыцкаму] хацелася і ашчаслівіць дачку, і адарвацца, адрачыся, ачысціцца ад свайго мінулага, знішчыць у сабе ўсе яго сляды. Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.чаго. Сапсаваць нейкую колькасць чаго‑н. Напсаваць паперы. □ Стары ўскіпеў: «Вядома, род мышыны Мне столькі напсаваў вашчыны!»Корбан.
2.Прынесці шкоду. [Гендарсан:] — А я вас затрымаю тут на пару дзён. Вы ў мяне пагасцюеце, гер Пфэрдсан! У нас знойдзецца аб чым пагаварыць. Спадзяюся, што гэта не напсуе вашай практыцы.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
donieść
зак.
1. данесці, прынесці;
2. данесці; паведаміць;
3. (пра гукі і да т.п.) даляцець; данесціся
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
крыні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.
1. Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі, а таксама вадаём, які ўтварыўся на месцы выхаду падземных натуральных вод.
Прынесці вады з крыніцы.
2.перан., чаго. Тое, што дае пачатак чаму-н., служыць асновай для чаго-н.
К. святла.
К. дабра.
3. Пісьмовыя помнікі, дакументы, на аснове якіх пішуцца навуковыя даследаванні (спец.).
Мовазнаўчыя крыніцы.
◊
Біць крыніцай — бурна развівацца, квітнець.
Жывая крыніца — пра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане.
|| прым.крыні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)