аргенцінскі дзярж. дзеяч. Генерал (1828). З 1820 нач. міліцыі, у 1828—32 і 1835—1852 губернатар прав. Буэнас-Айрэс, фактычна вярх. правіцель Аргенціны. Лідэр Федэралісцкай партыі. Пры Р. адбылася стабілізацыя ўнутр. становішча Аргенціны пасля грамадз. войнаў, якія краіна перажыла пасля заваявання незалежнасці. Адначасова ўсталяваў асабістую дыктатуру, жорстка душыў усялякую апазіцыю. Ініцыіраваў працяглыўзбр. канфлікт з Уругваем. У лют. 1852 армія Р. разбіта аб’яднанымі войскамі Уругвая, Бразіліі і арг. паўстанцаў, пасля чаго ён уцёк у Вялікабрытанію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рык, ‑у, м.
Моцны працяглы напружаны роў (жывёл). Выпушчаныя з хлявоў каровы, агалошваючы наваколле мычаннем, рыкам, ашалела несліся ў сасоннік.Навуменка.// Дзікі роў, злоснае рыканне (лясных жывёл). Мядзведзі выходзілі з пушчы і сваім рыкам наводзілі жудасць на людзей.Хромчанка.Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Dáuerf - праця́гласць, (вялі́кі) тэ́рмін;
auf die ~ на праця́глы тэ́рмін
2) моц, трыва́ласць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Разго́гаць ’разбіць’, разго́гацца ’разбіцца’ (Нас.). Да го́гаць ’біць адно аб другое’, го́гнуць ’стукнуць’, го́ганне ’удар аднаго звонкага прадмета аб другі’ (Нас.), укр.го́гіт ’іржанне’, ’моцны і працяглы гук, шум’. Гукапераймальныя ўтварэнні, параўн. ЭССЯ, 6, 194–195. Звонкі варыянт у раско́каць ’разбіць’ (што звязана з кока ’яйка’, ко́кнуць, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІНБРЫ́ДЗІНГ (англ. inbreeding ад in у, унутры + breeding развядзенне),
скрыжаванне блізкароднасных паводле паходжання арганізмаў. Адна з найб. цесных форм І. — самаапладненне, уласцівае прыблізна 1/3 усіх культ. раслін (пшаніцы, ячменю, цытрусавым і інш.). У жывёл і перакрыжаванаапыляльных раслін працяглы І. вядзе да павелічэння гомазіготнасці патомства ў папуляцыі, генет. дыферэнцыяцыі зыходнага матэрыялу, зніжэння жыццяздольнасці і прадукцыйнасці; магчыма ўзнікненне выродстваў або гібель патомства. У раслінаводстве І. наз. інцухтам. У селекцыі І. выкарыстоўваюць для атрымання самаапыляльных (інбрэдных), ці інцухтліній, стварэння роднасных форм, гомазіготных па адной або некалькіх каштоўных прыкметах, як этап селекцыі на гетэрозіс. Процілегласць І. — аўтбрыдзінг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯКАРДЫ́Т (ад мія... + грэч. kardia сэрца),
запаленне мышцы сэрца (міякарда) у чалавека і жывёл. Бывае востры, падвостры і хранічны, дыфузны і ачаговы. Паводле ступені цяжкасці — лёгкі, сярэднецяжкі, цяжкі. Прычыны: інфекцыя (ангіна, дыфтэрыя, шкарлятына, туберкулёз і інш.), алергія, інтаксікацыя. У дзяцей можа развіцца пры рэўматызме. Рэўматычны М. нярэдка спалучаецца з эндакардытам. Прыкметы М. залежаць ад парушэння сардэчнага рытму і недастатковай скарачальнай функцыі міякарда (агульная слабасць, задышка ў спакоі, набраканне шыйных вен, працяглы «ныючы» боль у вобласці сэрца, сэрцабіццё, хуткая стамляльнасць). Ускладненні: кардыясклероз, сардэчная недастатковасць. Лячэнне: пасцельны рэжым, вітаміны, сардэчна-сасудзістыя сродкі, ліквідацыя асн. хваробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМЕРЫКА́НСКІ САЮ́З,
міжнародная арг-цыя, якая існавала ў 1910—48 і ўключала большасць амер. дзяржаў. Узнік на аснове створанага 1-й Панамерыканскай канферэнцыяй 1889 (гл.Міжамерыканскія канферэнцыі) Міжнар. саюза амер. рэспублік (у 1902—10 наз.Міжнар. бюро амер. рэспублік). Створаны па ініцыятыве ЗША, якія працяглы час выкарыстоўвалі яго механізм для правядзення ў жыццё дактрыны панамерыканізму. У 1930-я г. пад націскам краін Лац. Амерыкі ператварыўся ў паліт. арг-цыю. Правапераемніца П.с. — Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (з 1948), адм. апарат якой дзейнічаў пад назвай «П.с.» да лют. 1970, калі быў перайменаваны ў Ген. сакратарыят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎВЫ́ВАДКАВЫЯ ПТУ́ШКІ,
група відаў птушак, у якіх птушаняты ад моманту вылуплення да пачатку самастойнага жыцця больш-менш працяглы перыяд развіваюцца ў гняздзе або паблізу ад яго і першапачаткова выкормліваюцца бацькамі. Займаюць прамежкавае становішча паміж птушанятнымі птушкамі і вывадкавымі птушкамі, біялагічна блізкія да птушанятных, марфалагічна — да вывадкавых. У арнітафауне Беларусі да П.п. належаць дзённыя драпежнікі, чайкі, чаплі і інш.
Птушаняты П.п. выходзяць з яец з адкрытымі зрокавымі і слыхавымі праходамі, з развітым эмбрыянальным пухам, здольныя праз 20—30 гадз. трымаць галаву і стаяць на нагах, але яшчэ не могуць хадзіць за дарослымі птушкамі і самастойна карміцца.
Стаць насцярожаным, напружана-ўважлівым. Вось ледзь пачуўся асцярожны працяглы свіст. Чалавек сеў і насцеражыўся.Крапіва.Алесь насцеражыўся і застыў у грознай, ваяўнічай позе.В. Вольскі.Пачуўшы словы на незнаёмай ім мове, дзяўчаты адразу насцярожыліся.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бескане́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае пачатку і канца (у прасторы і часе). Час і прастора бесканечныя.
2. Празмерна доўгі, шырокі, глыбокі, працяглы і пад. Зноў сярод ніў бесканечных, шырокіх Іду, як калісь, у задуме цяпер я.Танк.Лес адвечны бесканечны Цягне, цягне гоман свой.Купала.
•••
Бесканечны дзесятковы дробгл. дроб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)