БАШЫНДЖАГЯ́Н (Геворк Захаравіч) (28.9.1857, г. Сігнахі, Грузія — 4.10.1925),
армянскі жывапісец-пейзажыст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1879—83) у М.К.Клота.Зазнаў уплыў А.І.Куінджы. Працаваў у Тыфлісе. Лепшыя пейзажы прасякнуты эпічным адчуваннем прыроды, па-майстэрску перадаюць эфекты асвятлення («Бярозавы гай», 1883, «Севан у пахмурны дзень» (1897), «Возера Севан у летні дзень», 1903, «Арарат», 1912, «Севан у месячную ноч», 1914).
узбекскі казачнік. Нар. паэт Узбекістана (1940). У дастанах, вершах расказваў пра цяжкую долю ўзб. народа на пач. 20 ст., перамены ў яго жыцці, светапоглядзе ў сав.час. Творы, тэматычна звязаныя з падзеямі Вял.Айч. вайны, заклікалі да барацьбы, услаўлялі подзвіг народа. Пасляваен. вершы прасякнуты гуманізмам, імкненнем да міру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аптымісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Прасякнуты аптымізмам, жыццярадасны. Але, нягледзячы на такое гарэнне і завіруху ў думках, пасля таго як убачыў таполі і раку, да.. [Шыковіча] вярнулася звычайная аптымістычная здольнасць любавацца навакольным: зімой, дрэвамі, жанчынамі, дзецьмі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экзальтава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў стане павышанай узрушанасці, узбуджанасці, схільны да экзальтацыі. // Які выражае экзальтацыю. Экзальтаваны погляд. Экзальтаваны твар.// Выкліканы, прасякнуты экзальтацыяй. Вершы [А. Лойкі] рамантычна экзальтаваныя, але ў іх ёсць і сапраўдная ўсхваляванасць.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадро́бны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і непадроблены (у 2 знач.). Маці, маці! Я люблю цябе чыстай душой сваёй. Я прысягаю табе ў непадробнай сваёй шчырасці.Ермаловіч.«Дрыгва» — высокапаэтычны твор, прасякнуты непадробным духам народнасці.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гума́нны
(лац. humanus)
чулы, дабрачынны, чалавечны, прасякнуты павагай да людзей (напр. г-ыя адносіны).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АЛТЫНСАРЫ́Н (Ібрай) (20.10.1841 — 17.7.1899),
казахскі педагог-асветнік, пісьменнік, этнограф. Яго намаганнямі адкрыты шэраг школ з каз. мовай навучання. Распрацаваў сістэму школьнай адукацыі; на аснове рус. графікі склаў праект каз. алфавіта, падручнікі роднай і рус. мовы для дзяцей («Пачатковы дапаможнік па навучанні кіргізаў рускай мове», 1871; «Кіргізская хрэстаматыя», 1879 і інш.). Арыгінальныя і перакладныя маст. творы Алтынсарына, змешчаныя ў падручніках, прасякнутыдэмакр. і гуманіст. ідэямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фарма́льны, -ая, -ае.
1.гл. форма.
2.Прасякнуты фармалізмам (у 1 знач.).
Ф. падыход да справы.
3. Заснаваны на прынцыпах фармалізму (у 2 знач.).
Ф. метад.
4. Зроблены афіцыйна, законна.
Ф. дазвол.
Фармальная прычына.
5. Такі, дзе захавана толькі знешняя форма, які існуе толькі па форме, для выгляду.
Ф. падыход.
Фармальнае права.
|| наз.фарма́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
утыліта́рны
(фр. utilitaire, ад лац. utilitas = карысць)
1) прасякнуты імкненнем да матэрыяльнай выгады, карысці;
2) які мае практычнае значэнне, прыкладны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАЗБЕ́ГІ (Аляксандр) (20.1.1848, г.п. Казбегі, Грузія — 22.12.1893),
грузінскі пісьменнік. Друкаваўся з 1880. Майстар псіхалагізаванага пейзажу. У рамане «Элгуджа» (1881), аповесцях «Элісо» (1882), «Ціко» (1883), «Хевісберы Гоча» (1884), «Пастыр» (1885), п’есах «Адзін з няшчасных» (паст. 1880), «Раніца пасля вяселля», «Арсен» (абедзве паст. 1882) і, інш. адлюстраваў драм. старонкі жыцця і змагання горцаў за сваю свабоду, незалежнасць, чалавечую годнасць. Яго творы прасякнуты ідэямі гуманізму, верай у нязломнасць духу груз. народа.