Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЭКАНАМІ́ЧНАЙ РАЎНАВА́ГІ ТЭО́РЫЯ,
тэорыя, якая тлумачыць механізм функцыянавання ўзнаўлення. Аб’ядноўвае гранічнай карыснасці тэорыю, тэорыі гранічнай прадукцыйнасці і попыту — прапановы, на падставе якіх будуецца сістэма эканоміка-матэм. мадэлей раўнавагі. Склалася ў выніку спалучэння дзвюх плыней у рамках матэм. школы: тэорый і мадэлей частковай раўнавагі ў працах эканамістаў англ. У.С.Джэванса і франц. А.Курно; тэорый агульнай раўнавагі ў працах прадстаўнікоў лазанскай эканам. школы (М.Э.Л.Вальрас, В.Парэта), а таксама стакгольмскай школы (К.Віксель, Э.Ліндаль і інш.). Вальрас упершыню ў матэм. форме (у выглядзе сістэмы ўраўненняў) апісаў устанаўленне раўнавагі на двух вядучых рынках — вытв. паслуг і прадметаў спажывання. На яго думку, уласнікі фактараў вытв-сці ў адным выпадку выступаюць у ролі прадаўцоў, а прадпрымальнікі — у ролі пакупнікоў фактараў вытв-сці, у другім — уласнікі з’яўляюцца пакупнікамі, а прадпрымальнікі — прадаўцамі прадметаў спажывання. Паводле Э.р.т., адбываецца адначасовае вызначэнне цаны на спажывецкія тавары і фактары вытв-сці; пры раўнаважным становішчы попыт і прапановавытв. паслуг, прадуктаў харчавання роўныя, а прадажная цана прадуктаў адпавядае выдаткам, што выяўляецца ў вытв. паслугах; першыя дзве ўмовы адносяцца да раўнавагі абмену, а трэцяя — да раўнавагі вытв-сці. Мадэлі агульнай эканам. раўнавагі аналізуюцца ў працах Г.Каселя, А.Вальда, К.Эраў, Дж.Дэбро, Л.Макензі, Р.Раднера.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пажада́нне, ‑я, н.
1. Выказанае словамі жаданне, часцей чаго‑н. добрага, адрасаванае каму‑н. Пажаданне поспеху. □ Для кожнага ў.. [італьянкі] было напагатове слова падзякі ці проста пажаданне ўсяго добрага ў жыцці і працы.Лынькоў.
2.Прапанова, патрабаванне. Выказаць свае пажаданні. □ Адзін за адным .. [наведвальнікі] заходзілі ў кабінет, выкладвалі свае просьбы, меркаванні, пажаданні.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rationale
[,ræʃəˈnæl]
n.
1) асно́ўная прычы́на
2) абгрунтава́ньне n.
What is the rationale for your suggestion? — чым ва́шая прапано́ва абгрунтава́ная?
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
oferta
ofert|a
ж. прапанаванне; пpaпaнова;
~a pracy — прапанова працы;
złożyć ~ę — зрабіць прапанову
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Тост ’застольная здравіца, прапанова выпіць у гонар каго-небудзь’. Запазычана праз рускую мову з ням.Toast ці франц.toste альбо непасрэдна з англ.toast ’тс’, што з лац.panis tostus ’падсмажаны хлеб’, скібку якога разам са шклянкай (вады) у Англіі ставілі перад выступоўцам або перад тым, хто будзе абвяшчаць здравіцу (Фасмер, 4, 88; ЕСУМ, 5, 609; Чарных, 2, 253). Сюды ж то́сцер, то́стэр ’прыстасаванне для падсмажвання хлеба’.