зме́на, -ы, мн. -ы, змен, ж.
1. гл. змяніцца, змяніць.
2. Прамежак часу, пасля заканчэння якога група людзей (якія працуюць, вучацца і пад.) зменьваецца другой такой групай.
Вячэрняя з.
Працаваць у тры змены.
3. Група людзей, што працуе, вучыцца і пад. ў гэты прамежак.
Прыступіла да працы начная з.
4. Той (тыя), хто прыходзіць на змену каму-, чаму-н.
Рыхтаваць сабе змену.
Маладая з.
5. Камплект абутку, адзення, якія час ад часу мяняюцца.
Дзве змены бялізны.
◊
На змену каму-чаму — услед за кім-, чым-н.; замяніць сабой каго-, што-н.
|| прым. зме́нны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сямідзесяціго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу, тэрмін у семдзесят гадоў. Прайшло цэлае сямідзесяцігоддзе.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося семдзесят год назад. Сямідзесяцігоддзе навуковай дзейнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыццаціго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу ў трыццаць год. Мінулае трыццацігоддзе.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося трыццаць год таму назад. Адзначыць трыццацігоддзе працоўнай дзейнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Люз ’невялікі прамежак паміж чым-небудзь’ (брасл., драг., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. luz ’зазор, шчыліна’. Гл. таксама наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стопяцідзесяціго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу ў сто пяцьдзесят гадоў. Мінулае стопяцідзесяцігоддзе.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося сто пяцьдзесят гадоў таму назад. Стопяцідзесяцігоддзе заснавання горада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяміго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу, тэрмін у сем год. План на сямігоддзе.
2. Гадавіна якой‑н. падзеі, што была сем гадоў назад. Сямігоддзе з дня заснавання інстытута.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасціго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу, тэрмін у шэсць гадоў. Апошняе шасцігоддзе.
2. Гадавіна якой‑н. падзеі, што была шэсць гадоў назад. Шасцігоддзе пераходу на новыя метады працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАСІ́НІ (Cassini) Джавані Даменіка
(Жан Дамінік) (8.6.1625, Перынальда, каля г. Ніца, Францыя — 14.9.1712),
французскі астраном італьян. паходжання. Чл. Парыжскай АН (1669), першы дырэктар Парыжскай астр. абсерваторыі (з 1669). Адкрыў вярчэнне Юпітэра і Марса (1665—66), 4 спадарожнікі Сатурна (1671—84). Выявіў цёмны прамежак у кольцах Сатурна (т.зв. дзяленне, або шчыліна К.), даследаваў лібрацыю Месяца, даў першае надзейнае вызначэнне паралакса Сонца. Імем К. названа аўтам. міжпланетная станцыя.
т. 8, с. 141
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯТА́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. letalis смяротны),
смяротнасць, паказчык мед. статыстыкі: адносіны колькасці людзей, што памерлі ад хваробы, ранення ці няшчаснага выпадку да колькасці людзей, што хварэлі гэтай хваробай (параненыя, пацярпелыя, у %) за пэўны прамежак часу. Адрозніваюць Л. бальнічную, пазабальнічную, агульную і інш. Л. — адзін з паказчыкаў эфектыўнасці тэрапеўт. прэпаратаў, метадаў лячэння, тэрмінаў і паўнаты шпіталізацыі і інш. Л. адрозніваецца ад смяротнасці — частаты смерцяў сярод насельніцтва.
т. 9, с. 432
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дваццаціго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу ў дваццаць гадоў. Мінулае дваццацігоддзе.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дваццаць гадоў таму назад. Адзначыць дваццацігоддзе з пачатку працоўнай дзейнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)