кальвінісцкі тэолаг, педагог у ВКЛ. Адукацыю атрымаў у Лейдэнскім ун-це (Нідэрланды). Выкладаў у Слуцкай школе. Адзін з аўтараў выдадзеных у Любчы статута, праграмы і раскладу заняткаў для гэтай школы (1628), аўтар дапаможнікаў па рыторыцы і гісторыі (1629). У кнігах Адама ёсць звесткі аб прыродзе і жыхарах Беларусі. З 1642 працаваў на Беларусі інспектарам школ і бібліятэкарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖЫВА́Я ГАЗЕ́ТА»,
тэатралізаваны паказ, заснаваны на паліт. газетным матэрыяле ці на мясц. надзённых фактах жыцця. Узнікла ў пач. 1920-х г. у клубнай маст. самадзейнасці Масквы з т.зв. «вуснай газеты» (чытанне ў голас інфарм. матэрыялаў з перыяд. друку). На ўзор «Ж.г.» ў далейшым складаліся праграмы «Сіняй блузы» (літ.-маст. мантаж, агляд, сатыр. сцэнкі, харавыя і танц. нумары). У пач. 20 ст. своеасаблівай «Ж.г.» была Докшыцкая батлейка Патупчыка.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЖО́ДЗІШСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР Існаваў пры езуіцкім калегіуме ў в. Жодзішкі Смаргонскага р-на ў 1-й трэці 18 ст. Захаваліся праграмы трох пастановак 1716—30: канікулярная драма «Вянец духа-красамоўства» (са стараж.-рым. гісторыі) з інтэрлюдыямі пасля 1-га і 2-га актаў; масленічная «Палемонія за сталом, якую, па прыкладу Вітэлія, спасцігла смерць» з аргументам П.Каяловіча (1724, з алегарычным антыпралогам, харамі і інтэрлюдыямі паміж актамі) і «Перамога саюзу любві» (1730).
|| незак.адпрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
|| наз.адпрацо́ўванне, -я, н. (да 1, 2 і 4 знач.) іадпрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
атракцыёнм.
1. (эфектны нумар праграмы) Attraktión f -, -en, Schláger m -s, -;
2. (каруселі, гушкалкіі г. д.) Rúmmelplatzattraktion f -, -en; Fáhrgeschäft n -es, -e (фірма, якая займаецца атракцыёнамі)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
экумені́зм
(ад гр. oikumene = Сусвет)
рух за аб’яднанне хрысціянскіх цэркваў, які ўзнік у пач. 20 ст.; лічыць сваёй мэтай выпрацоўку агульнахрысціянскай сацыяльнай праграмы, прыгоднай для вернікаў розных краін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
асе́мблер
(англ. assembler)
інф. дапаможная праграма 5 для аўтаматычнага пераводу зыходнай праграмы з аўтакода на машынную мову.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КАМП’Ю́ТЭРНЫЯ СІСТЭ́МЫ выдавецкія, спецыялізаваныя прыкладныя праграмыЭВМ для падрыхтоўкі і афармлення паліграф. выданняў (кніг, газет, часопісаў і інш.). Асн. іх функцыя — вёрстка (размяшчэнне тэксту, ілюстрацый, розных выяўл. эфектаў і інш.) па старонках выдання. Дазваляюць паказваць падрыхтаваны дакумент (без раздрукоўкі, напр., на паперы) з дапамогай камп’ютэра (на маніторы вял. памераў ці спец. дэманстрацыйнай панэлі). Зыходныя матэрыялы (тэксты, малюнкі, формулы і інш.) папярэдне апрацоўваюцца з дапамогай адпаведных рэдактараў дакументаў (тэкставых, графічных, формульных і інш.).