ПЁТР I ПЕ́ТРАВІЧ НЕ́ГАШ (1747, Негушы, Чарнагорыя — 18.10.1830),
уладыка (свецкі і духоўны правіцель) Чарнагорыі [1781—1830]. З дынастыі Негашаў. Вучыўся ў Расіі (1762—66). З 1766 архімандрыт, з 1781 мітрапаліт. Кіраваў барацьбой чарнагорцаў супраць тур. панавання, дамогся (1796) фактычнай незалежнасці Чарнагорыі ад Турцыі. Выступаў за ўмацаванне цэнтр. ўлады, выдаў збор законаў «Законнік» (1798). У знешняй палітыцы прытрымліваўся прарас. арыентацыі. Узначальваў атрады чарнагорцаў, якія сумесна з рас. экспедыцыйнымі сіламі змагаліся супраць франц. войск, што ў 1805 акупіравалі Далмацыю. У час першага сербскага паўстання 1804—13 падтрымліваў сувязь з Карагеоргіем, імкнуўся аб’яднаць сілы чарнагорцаў і сербаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
князь, ‑я; мн. князі, ‑ёў; м.
1. Правадыр войска і правіцель вобласці ў феадальнай Русі. Маскоўскі князь. Полацкі князь.
2. Тытул, які перадаваўся ў спадчыну патомкам такіх людзей або прысвойваўся ўказам цара як ўзнагарода. // Асоба, якая мела гэты тытул.
•••
Вялікі князь — а) старшы з удзельных князёў у Старажытнай Русі; б) тытул сына, брата або ўнука рускіх цароў; асоба, якая мела гэты тытул.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аліга́рх
(гр. oligarches, ад oligos = нямногі + arche = улада)
1) правіцельалігархіі 1;
2) прадстаўнік алігархіі 2.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
аўтакра́т
(гр. autokrates, ад autos = сам + kratos = улада)
правіцель з неабмежаванай і бескантрольнай вярхоўнай уладай, самадзержац.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
тыра́н
(гр. tyrannos)
1) правіцель, улада якога заснавана на дэспатызме і гвалце;
2) перан. прыгнятальнік, мучыцель.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГО́ФЕР ((Hofer) Андрэас) (22.11.1767, г. Сан-Леанарда-ін-Пасірыя, Італія — 20.2.1810),
кіраўнік узбр. выступлення супраць баварскага панавання ў аўстр. Ціролі ў 1809. Карчмар. У пач. 1809 наведаў Вену, дзе ўзгадніў план паўстання. Пад яго кіраўніцтвам паўстанцы (пераважна сяляне) тройчы вызвалялі Ціроль ад баварскіх і саюзных ім франц. войск (поспеху паўстанцаў спрыялі падзеі аўстра-франц. вайны 1809). У жн. — кастр. 1809 Гофер — фактычны правіцель Ціроля. Пасля заключэння 14.10.1809 Шонбрунскага міру паміж Аўстрыяй і Францыяй паўстанне задушана ваен. сіламі французаў. У выніку здрады Гофер трапіў у палон, паводле загаду Напалеона I расстраляны.
Літ.:
Пристер Е. Краткая история Австрии: Пер. с нем. М., 1952. С. 325, 328—330.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫКТА́ТАР (лац. dictator ад dicto дыктую, прадпісваю),
1) у лац. гарадах стараж. Італіі штогадова абраны правіцель, які меў неабмежаваную ўладу, у т. л. кіраўнік Лацінскага саюза.
2) У Стараж. Рыме перыяду Рэспублікі (5—2-я пал. 1 ст. да н.э.) надзвычайная службовая асоба (магістрат) з неабмежаванымі грамадскімі і вайск. паўнамоцтвамі, якая прызначалася консуламі паводле рашэння сената ў выключных выпадках (унутр. беспарадкі, ваен. небяспека) максімальна на 6 месяцаў. У 2—1 ст. да н.э. былі выпадкі бестэрміновай дыктатуры (Карнелій Сула, Юлій Цэзар). Пасада скасавана ў 44 да н.э. Маркам Антоніем.
3) Носьбіт дзярж. улады ў краінах з недэмакр. (аўтарытарным бо таталітарным) праўленнем (гл.Дыктатура).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОМ (ад грэч. nomos вобласць, акруга),
1) адміністрацыйная акруга ў Стараж. Егіпце. Уяўляе сабой паліт. аб’яднанне, неабходнае для ўтварэння і функцыянавання адзінай ірыгацыйнай сістэмы. Кожны Н. меў дакладна вызначаныя межы, паліт. і рэліг. цэнтр, войска, герб і багоў-апекуноў. Адм. апаратам кіраваў намарх (правіцель Н.). Колькасць Н. і іх плошча не былі пастаяннымі. У спісах Н. Стараж. царства (28—23 ст. да н.э.) у храмах фараонаў Снофру і Неусера пералічаны 37 Н. У «Кнізе мёртвых» (стараж.-егіп. зборнік заклінанняў і гімнаў) названы 42 багі, што адпавядала 42 Н. Новага царства (каля 1580 — каля 1070 да н.э.).
2) Адм.-тэр. адзінка ў сучаснай Грэцыі (52 у 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКБА́Р (Джэлаль-ад-дзін) (1542—1605),
правіцельМагольскай імперыі ў Індыі [1556—1605]. Пры ім дзяржава Вялікіх Маголаў дасягнула найб. магутнасці. Значна пашырыў яе межы, заваяваўшы тэр. ад Балха на Пн да р. Гадавары на Пд (у т. л.Кашмір і тэр. сучаснага Афганістана) і ад мора на З да мора на У. Вёў барацьбу з сепаратызмам феадалаў, у 1574 імкнуўся ліквідаваць сістэму джагіраў, што выклікала супраціўленне мусульм. джагірдараў. Упершыню стаў прызначаць індусаў на важныя дзярж. пасты, дынастычнымі шлюбамі ўмацаваў сувязі з раджпуцкімі княствамі, конніца раджпутаў стала асновай арміі. Увёў новую рэлігію «дзін-і ілахі» («божая вера») з элементамі ісламу, індуізму, парсізму і джайнізму.
Акбар са сваім сынам Джахангірам і ўнукам Шахам-Джаханам. Мініяцюра. Каля 1630.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛХІ́ДСКАЕ ЦА́РСТВА,
палітычнае ўтварэнне на ПдЗ Закаўказзя ў 6—2 ст. да н.э.Засн.стараж.-груз. плямёнамі колхаў. Асн. занятак насельніцтва — земляробства, былі развіты металургія жалеза, апрацоўка лёну, дрэва, ювелірнае, керамічнае і інш. рамёствы, чаканіліся сярэбраныя манеты (калхідкі). Існавалі гандл.-рамесныя пункты гар. тыпу і гарады. У канцы 6 — пач. 5 ст. да н.э. К.ц. знаходзілася ў залежнасці ад Персіі. У 4 ст. да н.э.правіцель К.ц. Куджы ўзначаліў рух за аб’яднанне стараж.-груз. плямён у адзіную дзяржаву. У 2 ст. да н.э. заваявана Пантыйскім царствам, у 1 ст. да н.э. — Рымам. На мяжы 1—2 ст.н.э. на месцы К.ц. ўзнікла царства Лазіка, якое паступова падпарадкавала і насельніцтва паўн. Калхіды.