зацьме́нне н. астр. Fnsternis f -, -se;

со́нечнае зацьме́нне Snnenfinsternis f;

по́ўнае ме́сячнае зацьме́нне totle Mndfinsternis f;

частко́вае зацьме́нне parti¦lle Fnsternis

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэмілітарыза́цыя

(фр. démilitarisation)

поўнае або частковае раззбраенне якой-н. дзяржавы, забарона ёй мець рэгулярную армію, ваенную прамысловасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэрэапанара́ма

(ад стэрэа- + панарама)

панарама са стэрэаскопам, дзякуючы якому ствараецца поўнае ўражанне аб’ёмнасці аб’екта з адчуваннем перспектывы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАТАЦЭНО́З (ад грэч. kata уніз + koinos агульны),

заключная стадыя дыгрэсіі біятычнага згуртавання, пасля якой настае яго поўнае знікненне (напр., пасля працяглага затаплення, засалення і інш.). Для К. характэрна малая колькасць відаў, што захаваліся ў пэўным згуртаванні, і дэградацыя біятычнага асяроддзя (напр., дэградацыя пашы пры парушэннях пашазвароту, якія могуць прывесці да яе поўнага знішчэння).

т. 8, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАТУРАЛІЗА́ЦЫЯ (франц. naturalisation ад лац. naturalis прыродны, сапраўдны, законны) у біялогіі, поўнае ўжыванне новага для дадзенага біяцэнозу віду; выпрацоўка або замяшчэнне ім экалагічнай нішы ў згуртаванні. Суправаджаецца ўзнікненнем новых адаптацый, абумоўлена мяжой нормы рэакцыі арганізма. Генет. структура папуляцыі або віду пры гэтым не змяняецца. Звязана з акліматызацыяй і інтрадукцыяй.

Р.​Г.​Заяц.

т. 11, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

свядо́масць, -і, ж.

1. гл. свядомы.

2. Чалавечая здольнасць да ўзнаўлення рэчаіснасці ў мысленні; псіхічная дзейнасць як адлюстраванне рэчаіснасці.

Быццё вызначае с.

3. Стан чалавека пры здаровым розуме і памяці, здольнасць кантраляваць свае ўчынкі і пачуцці.

Страціць с.

4. Думка, пачуццё, поўнае разуменне чаго-н., уменне ацэньваць з’явы жыцця, разбірацца ў рэчаіснасці.

С. мас.

С. учынкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разры́ў, -ры́ву, мн.ы́вы, -ры́ваў, м.

1. гл. разарвацца, разарваць.

2. Месца, дзе што-н. разарвана; прамежак, які ўтварыўся паміж разарванымі часткамі чаго-н.

Знайсці р. проваду.

3. Перапынак, прамежак у часе.

4. перан. Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым-н.

Р. паміж тэорыяй і практыкай.

5. Поўнае спыненне якіх-н. адносін паміж кім-н.

Балюча перанесці р. з сябрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пнеўмаэктамі́я

(ад гр. pneumon = лёгкія + ektome = выразанне)

поўнае выразанне аднаго лёгкага пры злаякаснай пухліне, бронхаэктазіі і іншых хваробах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВЕНАСЕ́КЦЫЯ,

раскрыццё прасвету вены разрэзам для ўвядзення ў яе канюлі, іголкі ці катэтэра. Робяць венасекцыю пры неабходнасці працяглай інфузійнай тэрапіі і дрэнна выяўленых венах для ўнутрывеннага ўвядзення лек. прэпаратаў, крыві, кровазаменнікаў або для дыягнастычных даследаванняў. Выкарыстоўваюць вены локцевай ямкі, ступні, радзей падскурную вену бядра. Пры венасекцыі магчымы ўскладненні (трамбіраванне канюлі, флебіт, інфіцыраванне раны, тромбафлебіт, поўнае перасячэнне вены і інш.).

т. 4, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ДАМАСТРО́Й»,

помнік стараж.-рус. л-ры 16 ст., збор жыццёвых правіл і павучанняў. Узнік у асяроддзі наўгародскага баярства. У сярэдзіне 16 ст. яго апрацаваў святар Сільвестр, прыбліжаны цара Івана Грознага. «Д.» — своеасаблівы маральна-этычны кодэкс, які адлюстроўваў прынцыпы тагачаснага патрыярхальнага побыту, сцвярджаў поўнае падначаленне ўладзе гаспадара ў сям’і і інш.

Да арт. «Дамастрой». Аркуш з застаўкай. Фрагмент.

т. 6, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)