адзін са старэйшых і найбуйнейшых ун-таў Еўропы. Засн. ў 1303 папам рымскім Баніфацыем VIII. Пасля аб’яднання Італіі (1870) буйнейшы навуч. і навук.цэнтр. Каля 1575 для ун-та пабудаваны спец. палац «Сапіенца» (арх. Дж. дэла Порта), назву якога іншы раз пераносяць і на ун-т. Новы комплекс будынкаў узведзены ў 1935. Ун-т з’яўляецца дзярж. установай, мае адм. аўтаномію. Навучанне вядзецца на італьян. мове. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: права; паліталогіі; эканомікі і камерцыі; статыстыкі, дэмаграфіі і актуарнай навукі; філалогіі і філасофіі; псіхалогіі; матэматыкі, фізікі і прыродазнаўчых дысцыплін; сацыялогіі; тэхн. дысцыплін; архітэктуры; медыцыны, хірургіі, стаматалогіі; фармакалогіі. У складзе ун-та школы (аэракасмічнай тэхнікі, архіў і бібліятэчныя навукі), музеі (мінералогіі, геалогіі, палеанталогіі, фізікі, антрапалогіі, класічнага мастацтва, заалогіі, гісторыі медыцыны, ін-таў), б-ка (1 млн. тамоў), б-кі ф-таў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фернамбу́к
(ісп. Fernambuco = назва порта ў Бразіліі)
дрэва сям. бабовых з жоўта-чырвонай каштоўнай драўнінай, якая пры высыханні робіцца цёмна-чырвонай, пашыранае ў Бразіліі; выкарыстоўваецца для вырабу каштоўнай мэблі і для атрымання чырвонай фарбы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
портI порт, род.по́ртам., мн. по́рты, -таў;
войти́ в порт увайсці́ ў порт;
есте́ственный порт прыро́дны порт;
возду́шный порт паве́траны порт, аэрапо́рт;
торго́вый порт гандлёвы порт;
морско́й порт марскі́ порт.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГА́МА ((Gama) Васка да) (1469, г. Сініш, Партугалія — 24.12.1524),
партугальскі мараплавец, які ўпершыню праклаў марскі шлях з Еўропы ў Індыю. Адмірал (1502). Граф Відыгейра (1519). На чале экспедыцыі з 4 караблёў (выйшла з Лісабона ў ліп. 1497) абагнуў з Пд Афрыку і з дапамогай араб. лоцмана Ахмеда ібн Маджыда ў маі 1498 дасягнуў інд.порта Калікут. Са 168 маракоў у Партугалію жывымі вярнуліся 55 (вер. 1499). У час экспедыцыі 1502—03 на чале армады (20 караблёў з дэсантам пяхоты і артылерыі) разбурыў Калікут, стварыў крэпасць у порце Кочын, заснаваў шэраг апорных баз-факторый на Малабарскім беразе, усх. узбярэжжы Афрыкі і інш. У 1524 прызначаны віцэ-каралём Індыі і здзейсніў туды апошняе плаванне. Памёр у крэпасці Кочын. Экспедыцыі Гамы садзейнічалі каланізацыі Індыі партугальцамі і ўстанаўленню іх кантролю за міжнар. гандлем у Індыйскім акіяне.
Літ.:
Магидович И.П., Магидович В.И. Очерки по истории географических открытий. 3 изд. М., 1983. Т. 2. С. 39—44, 84—85.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РЭССААРЭ (Kuressaare),
горад у Эстоніі, на Пд в-ва Саарэмаа. Каля 16 тыс.ж. (1995). Знаходзіцца на беразе Рыжскага зал., за 5 км ад порта Роамассаарэ. Прам-сць: мясная, малочная, лясная, дрэваапрацоўчая. Краязнаўчы музей. Замак (14—15 ст.), ратуша (17 ст.), царква св. Мікалая (18 ст.). Гразевы і кліматычны курорт.
Вядомы з 12 ст. пад назвай Арэнсбург (да 1917). Насялялі эсты-мараплаўцы. Пасля захопу датчанамі кароль Вальдэмар II у 1205 пабудаваў тут драўляны горад, які хутка згарэў У 1221 адбудаваны, засн. епіскапства. У 1334 рыжскі епіскап пабудаваў у К. каменную крэпасць, рэзідэнцыю лівонскіх епіскапаў. З 1561 уладанне Даніі, з 1645 — Швецыі. У 1563 атрымаў гар. правы. У Паўн. вайну 1700—21 заняты (1710) войскам Пятра I, у 1721 далучаны да Расіі, пав. горад Ліфляндскай губ. Да 1836 важная крэпасць Расіі на Балтыйскім м Вядомы курорт (у 1840 адкрыта гразелячэбніца). З 1919 у складзе Эстоніі. У 1941—44 акупіраваны ням.-фаш. войскамі. У 1952—88 наз. Кінгісеп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́НЗІ (Mackenzie),
рака на ПнЗ Канады. Даўж. ўласна М. каля 1770 км, разам з р.Піс (ад вытокаў р. Фінлі) 4250 км. Пл. басейна (уключае сістэму рэк Нявольніцкая, Піс і Атабаска, якія належаць бас.Вял. Нявольніцкага воз.) 1804 тыс.км². Пачынаецца з Вял. Нявольніцкага воз., цячэ па нізіне Макензі, упадае ў м. Бофарта Паўн. Ледавітага ак., утварае дэльту (пл. каля 12 тыс.км²). Даліна М. складзена з тоўшчаў алювіяльных і водна-ледавіковых адкладаў, моцна забалочаная, укрытая яловымі лясамі. Гал. прытокі: Ліярд, Арктык-Рэд-Рывер, Піл (злева), Вял. Мядзведжая (справа). Жыўленне снегава-дажджавое. Вясенне-летняя паводка. Ледастаў з кастр. да мая. Сярэдні расход вады 11 тыс. м3/с.Даўж. суднаходных шляхоў усёй сістэмы 2200 км (ад Уотэруэйса на р. Атабаска да порта Тактаяктук на ўзбярэжжы Паўн. Ледавітага ак.). Найб. населеныя пункты: Аклавік, Інувік, Норман-Уэлс, Форт-Норман, Форт-Провідэнс. Адкрыта і ўпершыню пройдзена ад вытокаў да вусця А.Макензі ў 1789, названа ў яго гонар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэрміна́л
(лац. terminalis = які мае адносіны да канца)
1) адзін з пультаў у складзе вылічальнай сістэмы, які прызначаны для ўводу інфармацыі ў сістэму і вываду інфармацыі з яе;
2) частка порта, дзе апрацоўваюцца кантэйнерныя і пакетаваныя грузы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бу́хта1, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
1. Невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі суднаў. Заставацца ў адкрытым моры было нельга, да свайго порта далекавата, і капітан прыняў рашэнне схавацца ў зручнай бухце.Б. Стральцоў.
2.Абл. Глыбокае месца ў рэчцы. І ёсць загадка такая: Ні смяецца, ні гукае, Жыве ў бухце пад ракітай, На ім світа, Ды не сшыта.Колас.
[Ням. Bucht.]
бу́хта2, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
Вялікі скрутак дроту, каната і пад. Калгаснікі, убачыўшы.. прывезеныя Дзямідам Сычам турбіны і генератар, цяжкія бухты меднага дроту, кінуліся на пошукі электрычнага шнура.Паслядовіч.
[Гал. bocht.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Падысці, прыстаць да берага, прыстані (пра параход, лодку і пад.). Карабель прычаліў да берага, і ў ягоны борт ляніва біла стомленая хваля.М. Стральцоў.Пакуль я стаяў на палубе і любаваўся прыгожай панарамай горада і порта, наш цеплаход прыпаліў.В. Вольскі.// Наблізіцца на лодцы, параходзе і пад. да берага, прыстані і пад. Сухаў між тым спакойна прычаліў да берага, памог Картыжову завесці ў лодку матацыкл.Чыгрынаў.Дзеці, ледзь толькі мы прычалілі да берага, акружылі наш цеплаход.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДМІРАЛЦЕ́ЙСТВА,
1) ранейшая назва тэрыторыі порта з верфямі, стапелямі, майстэрнямі, складамі, пад’язнымі шляхамі і інш. для рамонту і забеспячэння ваенных караблёў. У Расіі ў канцы 17 — пач. 19 ст.дзярж. адміралцействы былі ў Варонежы, Санкт-Пецярбургу (Галоўнае адміралцейства), Архангельску, Астрахані, Кранштаце, Севастопалі і Нікалаеве.
2) У Вялікабрытаніі вышэйшы орган кіравання ВМС, які адпавядае марскому мін-ву. Існаваў з 1690 як калегія з часовых членаў адміралцейства замест былога адзінаўладнага кіравання лорда вярхоўнага адмірала. З 1869 адміралцейства ўзначальвае першы лорд адміралцейства, ён жа марскі міністр, якому падначалены савет адміралцейства з вышэйшых марскіх афіцэраў.
3) Будынак у Санкт-Пецярбургу (кампазіцыйны цэнтр, да якога сыходзяцца тры гал. магістралі горада), выдатны твор архітэктуры рускага ампіру. Закладзены ў 1704 паводле задумы Пятра I як карабельная верф. Пазней перабудоўваўся рас. архітэктарамі І.К.Корабавым у 1727—38 і А.Дз.Захаравым у 1806—23. З 19 ст. тут размяшчаліся цэнтр. ўстановы Марскога мін-ва, пасля 1917 — установы ВМФ.
Да арт.Адміралцейства. Вежа Адміралцейства ў Санкт-Пецярбургу. 1806—23. Архітэктар А.Дз.Захараў.