beflíegen*vt аблята́ць; пралята́ць (уздоўж чаго-н., над чым-н.);
das Flúgzeug beflíegt die Strécke… самалёт выко́нвае рэ́йсы па лі́ніі…
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аба́пал,
1.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназ. выражае прасторавыя адносіны. Паказвае на размяшчэнне з абодвух бакоў чаго‑н. Часам па лесе, што абапал выбоістага шляху, пройдзецца Лясун і засвішча, застогне.Лупсякоў.Над ракою, над лугамі абапал ракі ні клубочка ні каснічка — палоскі туману.Янкоўскі.
2.прысл. З абодвух бакоў. Абапал пацягнуліся сады, агароды, ягаднікі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́на, ‑а, н.
1.Уст. Грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі.
2.перан. Паверхня ці нетры вады, зямлі. Човен борзда і роўна слізгаціць па шырокаму лону спакойнай Прыпяці.Колас.А над рэчкаю, Над крыніцаю Хутары стаяць, Ўсміхаюцца, Вачмі-зорамі, Зараніцамі, светла-чыстымі, Прамяністымі У лона сініх вод Углядаюцца.Трус.
•••
На лоне прыроды — на адкрытым паветры, сярод прыроды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усхо́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца на ўсходзе, ідзе з усходу. Усходнія вобласці. Усходні вецер. □ Над усходнім краем лесу стаяла чорнае воблака.Кулакоўскі.Домікі ўсходняй ускраіны горада стаяць над самым Дняпром.Брыль.
2. Які мае адносіны да Усходу. Усходняя архітэктура. Усходняя культура. □ [Свіліс:] — Шкада, кальяна ў мяне няма пачаставаць вас па ўсходняму звычаю.Машара.
•••
Усходнія крэсыгл. крэсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брыво́, ‑а; мн. бровы; Р броў, броваў і брывоў, Д бровам і брывам, Т бровамі і брывамі, М аб бровах і брывах; н.
Дугападобная палоска валасоў над вачамі. Маня набірала ў прыгаршчы вады і са смехам палівала на хлопчыка, лёгенька шлёпала яго па тоўстых ручках, ледзь чутна праводзіла пальцам па чорных дугах броў.Васілевіч.Тодар паблісквалі вачамі з-пад пасівелых броваў.Чорны.Ты прайшла з касою чорнай Над малінавым берагам, Пад крылатымі брывамі Хітравата ззялі вочы.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАПЯЧЫ́ЦЕЛЬСТВА,
форма абароны асабістых і маёмасных правоў і інтарэсаў грамадзян. Устанаўліваецца над непаўналетнімі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, а таксама над асобамі, абмежаванымі судом у дзеяздольнасці ў выніку злоўжывання спіртнымі напіткамі, наркатычнымі сродкамі або псіхатропнымі рэчывамі. Рэгуляванне адносін паапецы і П. ажыццяўляецца цывільным і сямейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. П. ўстанаўліваецца па месцы жыхарства падапечнай асобы або папячыцеля. Органамі апекі і П. з’яўляюцца мясц. выканаўчыя і распарадчыя органы і папячыцель можа прызначацца толькі з іх згоды. Папячыцелі аказваюць падапечным садзеянне ў ажыццяўленні імі сваіх правоў і выкананні абавязкаў, а таксама ахоўваюць іх ад злоўжыванняў з боку інш. асоб. Парадак устанаўлення П., кола правоў і абавязкаў папячыцеляў, рэгламентацыя іх адносін з падапечнымі вызначаюцца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
малі́ны, ‑лін.
1. Кустовая ягадная расліна сямейства ружакветных. Па вішнях і яблынях сонца разліта, Яно над кустамі парэчак, малін.Броўка.
2.зб. Пахучыя салодкія ягады гэтай расліны, звычайна цёмна-чырвонага колеру. Збіраць маліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падла́сы, ‑ая, ‑ае.
З белай поўсцю на жываце (звычайна пра карову). Падласая карова.. і трацячка-цялушка стаяць з аднаго боку, а па другую руку, звесіўшы губу, дрэмле над жолабам рахманы чырвоненькі конік.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Утварыць шастанне. Прашастаўшы нагамі па стружках, .. [Ян Лайзан] падышоў да сваёй калодкі.Броўка.Я ляпнуў далонямі, крыкнуў, і качкі, узарваўшы роўнядзь вады, прашасталі крыламі зусім нізка над маёй галавой.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёсігна́л, ‑у, м.
1. Тое, што і радыёхвалі. Атрыманыя з космасу радыёсігналы ператвараюцца ў фотаздымкі, на якіх бачны воблакі, што навісаюць над рознымі раёнамі Еўропы, Азіі, Афрыкі.«Маладосць».
2. Сігнал, перададзены па радыё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)