Слу́хаць ‘успрымаць слыхам’, ‘разглядаць (судовую справу)’, ‘прымаць пад увагу чые-небудзь указанні’ (ТСБМ, Ласт., Нас., Шымк. Собр., Касп., Байк. і Некр., ТС, Сл. ПЗБ), ст.-бел. слухати, слышати, слышети ‘тс’ (Альтбаўэр). Укр. слу́хати, рус. слу́шать, дыял. слу́хать, польск. słuchać ‘слухаць’, słuszać ‘слухацца’, в.-луж. posłuchać, słušeć, н.-луж. słuchać, słušaś, чэш. slušeti ‘падыходзіць, быць да твару’, славац. slušať, серб.-харв. слушати, славен. slúšati, балг. слу́шам, макед. слуша, ст.-слав. слоушати. Прасл. *sluchati і *slušati < *sluxěti, якія ад *sluchъ ‘слых’ (Фасмер, 3, 679), гл. слых. Адпаведнікі літ. klausýti ‘слухаць, слухацца’, ст.-прус. klausitonпачуць’, ст.-в.-ням. hlosên ‘слухаць, слухацца’; з іншай ступенню вакалізму: ст.-інд. śróṣati ‘ён чуе’, ст.-сакс. hlust ‘слых; вуха; слуханне’, якія працягваюць і.-е. *kʼleu̯‑s‑ ‘чуць’. Гл. яшчэ Махэк₂, 558–559; Сной₁, 583; Глухак, 564; Борысь, 560; ЕСУМ, 5, 310–311.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што. Успрыняць слыхам. Праслухаць оперу. Праслухаць прамову. Праслухаць лектара.

2. што. Прайсці курс якой‑н. навукі, слухаючы лекцыі. Праслухаць курс батанікі. Праслухаць курс літаратуры.

3. каго-што. Абследаваць, вызначыць на слых стан якога‑н. унутранага органа. Праслухаць лёгкія. Праслухаць хворага.

4. што. Не пачуць, прапусціць. Прыліп на месцы і Паўлюк, нават пабаяўся павярнуцца, каб раптам не праслухаць галоўнага. Шамякін.

5. Выведаць што‑н. Праслухаць аб прыездзе артыстаў.

6. што і без дап. Слухаць некаторы час. Праслухаць дзве гадзіны радыё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hear [hɪə] v. (heard)

1. чуць

2. слу́хаць;

hear from smb. атрыма́ць ліст, ве́стку ад каго́-н.;

hear of smb./smth. даве́дацца пра каго́-н./што-н.

Hear! Hear! Слу́шна! Пра́вільна! (перадае згоду з чалавекам, які выступае);

hear tell (of smth.) dated or infml даве́дацца (пра што-н.) ад і́ншых людзе́й, пачу́ць (што-н. ад каго́-н.)

hear out [ˌhɪərˈaʊt] phr. v. даслу́хаць (каго-н.) да канца́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

understand [ˌʌndəˈstænd] v. (understood)

1. разуме́ць

2. ахо́пліваць (розумам), уяўля́ць;

Try and understand my difficulties. Паспрабуй зразумець мае цяжкасці.

3. fml пачу́ць, даве́дацца;

I understand that he is in Oxford. Я чуў, што ён у Оксфардзе;

give (smb.) to understand fml даць (каму́-н.) зразуме́ць

make oneself understood уме́ць вы́тлумачыцца;

Can you make yourself understood in German? Вы можаце гаварыць па-нямецку так, каб вас разумелі?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

odczuć

зак.

1. адчуць; пачуць;

dać komu co odczuć — даць каму адчуць што;

w pokoju dało się odczuć napięcie — у пакоі адчулася напружанасць;

2. успрыняць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ло́гіка, ‑і, ДМ ‑гіцы, ж.

1. Навука аб законах і формах мыслення. Фармальная логіка. Дыялектычная логіка. Матэматычная логіка.

2. Ход разважанняў, вывадаў. У выступленні Тамары менш было запалу і рашучасці, затое логіка якая! Ермаловіч. // Правільнасць, разумнасць мыслення. [Міхал] ніколі не вызначаўся асаблівай выдатнасцю логікі ў думках. Чорны. Фронт быў ад нас яшчэ за сотні кіламетраў, але насуперак логіцы ўсім захацелася пачуць у гэтых выбухах грукат сваёй артылерыі. Карпюк.

3. Унутраная заканамернасць. Логіка рэчаў. □ Дзіўныя справы .. захапляюць мяне сваёй навізной, такім незвычайным для нашага жыцця паваротам падзей і логікай з’яў. Быкаў.

[Грэч. logikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вядо́ма,

1. безас. у знач. вык. Аб наяўнасці якіх‑н. звестак. Імя гэтага чалавека было вядома таму, хто хоць зрэдку чытаў сельскагаспадарчую літаратуру. Сабаленка. [Кавалёва] усміхнулася, схавала насенне ў кішэню і прамовіла: — Мне ўжо ўсё вядома. Дуброўскі.

2. у знач. пабочн. Зразумела; канечне. Я быў за старшага ў атрадзе і, вядома, усе чакалі маёй каманды. Якімовіч. Хацелася мне, вядома, пачуць ад Коласа нешта незвычайнае, важнае. Брыль.

3. часціца сцвярджальная. Бясспрэчна. Ты напішаш мне? — Вядома, напішу.

•••

Аднаму богу вядома — пра тое, што нікому не вядома.

Як вядома (у знач. пабочн.) — пра тое, што ўсе ведаюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пухі́р, ‑а, м.

1. Балючае ўздуцце скуры (ад апёку, трэння, укусу і пад.). На далонях ускочылі і палопаліся вадзяныя пухіры. Грахоўскі. [Мароз:] — Не быў жа я такі, не было ў мяне гэтай мяшчанскай далікатнай скуры, на якой ад дотыку крапівы ўсхопліваюцца пухіры. Лобан.

2. Тое, што і пузыр (у 1 знач.). Пачуць ён хоча голас мужны, Махнуць рукой на цёмны вір, Бо ў ім ты — бурбалка-пухір, Пакуль пануе звон ланцужны. Колас. Хваля.. разбіваецца з шумам, уся ў белых пухірах, якія растаюць у момант, і цяпер там, дзе былі яны, блакітны вір вады. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазбы́цца, ‑збудуся, ‑збудзешся, ‑збудзецца; зак., каго-чаго і ад каго-чаго.

1. Збавіцца, вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Пазбыцца клопатаў. Пазбыцца памылак. □ Кожнаму хацелася пачуць больш дакладна: як будзе з зямлёю для сялян? Калі пазбудземся асаднікаў? Пестрак. Гэты жудасны малюнак стаіць у мяне перад вачыма, і я не магу ад яго пазбыцца. Жычка. Лес пасвятлеў, пабялеў і пазбыўся свае хмурай панурасці пад белаю чысцюткаю посцілкаю. Колас. // Пазбегнуць чаго‑н. Пазбыцца хочаш ты бяды і хочаш праўду бачыць вокам? Дубоўка.

2. Разм. Страціць што‑н. Пазбыцца спакою. □ Як старым-старым стаў Янка, Як пазбыўся сілы ўдалай, — Баяў байкі-казкі ўнукам. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прызнаваць — прызнаць (у 3, 4 і 5 знач.) і прызнавацца — прызнацца (у 1 знач.).

2. Расказ, словы, у якіх хто‑н. прызнаецца ў чым‑н. Маёр Ладуцька слухаў прызнанні Філістовіча і не перапыняў яго нават тады, калі той паўтараў ужо вядомае. Паслядовіч. [Следчыя] чакалі ад Саўкі пачуць пра самае важнае для іх і такім прызнаннем не задаволіліся. Колас. Хлапец з дзяўчынаю сваёй Тут месца выбралі спатканняў І чула яблынька вясной Іх пацалункі і прызнанні. Танк.

3. Станоўчая ацэнка, адабрэнне. Атрымаць прызнанне ў чытача. □ [Гаворка:] Дзякую за такое высокае прызнанне майго таленту. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)