Ліма́к ’кара вяза’ (Маш., Пятк. 1). Да лем (гл.). Параўн. таксама ільмак ’кара вяза, з якой можна плесці лапці’ (Бяльк.). Аднак у лексеме ліман можна бачыць замену н > му тады яна выглядала б ліпак і з’яўлялася б роднаснай да ўкр. линити (у рашэтнікаў: знімаць слой кары з папярэдне распараных у печы ліпавых ствалоў, агаляючы слой лыка), што ў сваю чаргу можна было б суаднесці з ліняць, лінька, лініва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

voráus=

аддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на дзеянне, якое папярэднічае чаму-н.: voráusbestellen папярэ́дне зака́зваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЖАЛЕЗАБЕТО́Н,

штучны будаўнічы матэрыял з бетону і стальной арматуры, якія маналітна злучаны і працуюць у канструкцыі як адно цэлае. Сумесная работа бетону і арматуры забяспечваецца іх трывалым счапленнем, амаль аднолькавымі каэф. лінейнага расшырэння. Бетон успрымае ў асн. сціскальныя намаганні, надае канструкцыі жорсткасць, ахоўвае арматуру ад карозіі; арматура (падоўжаныя стрыжні, папярочныя хамуты, мантажная для каркасаў) успрымае расцягвальныя намаганні. Вызначаецца высокай трываласцю, даўгавечнасцю, вогнеўстойлівасцю, прастатой формаўтварэння. Выкарыстоўваецца ў жыллёвым і прамысл. буд-ве, мостабудаванні, гідратэхн. буд-ве і інш. З Ж. робяць разнастайныя жалезабетонныя вырабы і канструкцыі.

Ж. бывае звычайны і папярэдне напружаны (яго арматуру перад бетанаваннем штучна нацягваюць, што абціскае бетон, павялічвае яго трываласць і трэшчынаўстойлівасць; гл. Папярэдне напружаныя канструкцыі), саманапружаны (робіцца з выкарыстаннем т.зв. напружвальнага цэменту, які пры цвярдзенні расшыраецца), зборны, маналітны і інш. Патэнт на Ж. атрымаў франц. вучоны Ж.​Манье ў 1867. Канструкцыі з Ж. хутка пашырыліся ў Англіі, ЗША, Расіі (з 1885) і інш. краінах. У 1901—02 на чыг. лініі Віцебск—Жлобін было пабудавана 27 жалезабетонных мастоў і пуцеправодаў. Ж. стаў адным з найб. пашыраных матэрыялаў у буд-ве, які выкарыстоўваецца ў розных канструкцыях будынкаў і збудаванняў (фундаментаў, пліт, сцен, труб, мастоў, плацін і г.д.), ва ўсіх кліматычных зонах (фіз.-мех. ўласцівасці Ж. пры т-рах ад -40 да + 60 °C практычна не змяняюцца). Значны ўклад у развіццё навукі пра Ж. зрабілі рас. і сав. вучоныя М.​А.​Белялюбскі, А.​Ф.​Лалейт, Р.​П.​Перадзерый, В.​В.​Міхайлаў, А.​А.​Гвоздзеў, бел. вучоныя І.​М.​Ахвердаў, Я.​І.​Дрозд і інш.

Літ.:

Гл. пры арт. Жалезабетонныя вырабы і канструкцыі.

П.​М.​Багаслаўчык.

т. 6, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

афо́рт

(фр. eau-forte = азотная кіслата)

від гравюры на метале, атрыманай траўленнем азотнай кіслатой папярэдне нанесенага на ім малюнка, а таксама адбітак з такой гравюры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АКІСЛЕ́ННЕ ў хіміі,

працэс злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам; хімічная рэакцыя, пры якой адбываецца адыманне электронаў ад атамаў, пераразмеркаванне электроннай шчыльнасці паміж атамамі (гл. Акісленне-аднаўленне). Ступень акіслення не заўсёды адпавядае валентнасці атама і можа быць адмоўнай або дадатнай велічынёй. Сярод працэсаў акіслення вылучаюцца: акісленне арган. злучэнняў, у т. л. нафтапрадуктаў, акісленне металаў і акісленне біялагічнае. Сучаснае разуменне механізма акіслення арган. злучэнняў засн. на пераксіднай тэорыі, паводле якой з кіслародам рэагуюць злучэнні, што папярэдне перайшлі ў актыўны стан (гл. Пераксіды арганічныя). Пачатковая стадыя акіслення — ланцуговая хімічная рэакцыя. Актыўныя акісляльнікі — кісларод O2, азон O3, пераксід вадароду H2O2, хлор Cl2, фтор F2, перманганат калію KMnO4 і інш.

т. 1, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСІМПТАТЫ́ЧНЫ ВЫ́РАЗ у матэматыцы,

параўнальна простая элементарная функцыя, набліжана роўная (з любой папярэдне зададзенай дакладнасцю) больш складанай функцыі пры імкненні яе аргумента да пэўнага значэння (напр., пры вял. значэннях аргумента). Напрыклад, пры x→0 ln (1 + x) ~ x, sin x ~ x, калі ўраўненне y = kx — асімптатычны выраз функцыі y = 𝑓(x) пры малых значэннях x, то такую функцыю можна вызначыць як 𝑓(x) = kx + a(x), дзе a(x)→0 пры x→0. У самым агульным выпадку асімптатычны выраз — гал. член больш складаных (і дакладных) набліжаных выразаў, якія наз. асімптатычнымі шэрагамі або раскладаннямі. Выкарыстоўваецца ў лікавых задачах у матэматыцы, механіцы, фізіцы.

т. 2, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІНАЗДЫ́МКА,

бесперапыннае фатаграфаванне на кінаплёнку шэрагу паслядоўных кадраў, якія адлюстроўваюць фазы руху аб’екта ці змены яго стану; этап стварэння кінафільма. Выконваецца з дапамогай кіназдымачнага апарата.

Бывае К. сінхронная (робіцца адначасова з гуказапісам) і нямая (без гуказапісу, з наступным агучваннем ці пад папярэдне запісаную фанаграму). Адрозніваюць К. пакадравую, запаволеную (менш як 24 кадры за секунду), нармальную (24—25), паскораную (да 120—150), скарасную (750—10 000) і высокаскарасную (больш за 10 000). Да спец. відаў К. адносяць падводную, камбінаваную, мікра-, рэнтгена-, стэрэакіназдымку, здымку ў інфрачырвоных і ультрафіялетавых прамянях. Паводле пазіцыі кіназдымачнай камеры адрозніваюць К. статычную, дынамічную і панарамную, паводле месца выканання — натурную і павільённую (гл. Кінастудыя).

т. 8, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАЛЬНО́Е,

радовішча трэпелу ў Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл., каля ўсх. ускраіны в. Васілеўка 1-я. Назва ад урочышча Стальное. Пластападобны паклад звязаны з адкладамі каньякскага яруса верхняга аддзела мелавой сістэмы. Трэпел шэры, вапнавы, з гнёздамі апокі, шчыльны, месцамі трэшчынаваты, тонкадысперсны. Складзены з мінералаў апал-крыстабаліту, рэнтгенаморфнага апалу, цэалітаў, кальцыту і мантмарыланіту. Папярэдне разведаныя запасы 79,9 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 5,9—23,6 м, ускрышы (супескі, суглінкі, пяскі) 0,8—15,1 м. Трэпел прыдатны як гідраўлічная актыўная мінер. дабаўка пры вытв-сці цэменту, як натуральны фільтр пры ачыстцы вод, газаў і інш., пры рэкультывацыі забруджаных зямель, у жывёлагадоўлі.

А.​П.​Шчураў.

т. 15, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЛАДЗІ́МІР (?—1216),

князь полацкі. Яго дзейнасць апісана ў «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага, дзе ён названы каралём Полацка (Woldemaro de Ploceke; на думку М.​І.​Ермаловіча, яд імя было Валадар). Вёў барацьбу супраць ням. крыжакоў, якія ўварваліся ві Усх. Прыбалтыку, папярэдне дазволіўшы немцам-католікам прапаведніцкую дзейнасць у землях ліваў. У пач. 13 ст. атрымліваў даніну ад ліваў і латгалаў. У 1203 і 1206 у саюзе з лівамі рабіў паходы на Рыгу, асаджаў ням. крэпасці Ікскюль і Гольм. У 1210 і 1212 вымушаны заключыць дагаворы з крыжакамі, паводле якіх Полацк страціў Ніжняе Падзвінне. Падрыхтаваў сумесны паход палачан і літоўцаў на Рыгу, у дзень выступлення нечакана памёр.

Г.​В.​Штыхаў.

т. 16, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

zastrzeżony

zastrzeżon|y

1. папярэдне абумоўлены;

2. забраніраваны;

wszystkie (wszelkie) prawa ~e — усе правы абароненыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)