про́шва, ‑ы, ж.
Карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць у настольнік, ручнік і пад. [Дзяўчына] пачала расціраць ружаватую пляму, якую пакінула прошва на яе шчацэ. Стаховіч. [Волька] стаяла ля свайго дома ў сіняй спадніцы і белай вышыванай кофтачцы і або вышывала, або пляла з нітак прошвы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лугаві́на, ‑ы, ж.
1. Невялікі луг, палоска лугу сярод чаго‑н. Бялела на лугавінах разасланая льнотраста, побач чарнелі квадраты ўзаранага ржышча. Хадкевіч. На лугавіне ў алешніку пачуліся галасы. С. Александровіч.
2. Разм. Тое, што і луг 1. Коні пасвіліся на лугавіне ля ракі. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ля́мты ’стужкі ці вузкія палоскі матэрыялу, нашытыя ў некалькі радоў на спадніцы’ (ельск., Хрэст. дыял.). У выніку кантамінацыі лексем ля́мка ’аблямоўка, палоска тканіны’ і ле́нты ’стужкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лі́штва
(ст.-польск. lisztwa, ад с.-в.-ням. liste)
1) накладная планка вакол дзвярнога ці аконнага праёма;
2) нашытая палоска матэрыі для аддзелкі, падрубкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
◎ Пёска (памянш.) ’палоска’ (гродз., Сл. ПЗБ). Пяясна. Магчыма. у выніку кантамінацыі бел. палоска і польск. pasek, pas ’тс’. Відаць, можа быць збліжалі з рус. песика ’цёмная паласа ў шэрсці пушных звяроў’, песики ’восць у футры’ або са славен. peša ’доўгае букавае сцябло, з якога рэжуць дошкі’, якое Бязлай (Etyma, 10) збліжае з рус. дыял. лёс ’палка для размешвання гліны’ і выводзіць з pešlafi ’націскаць, ступаць, таўчы’ (< і.-е. *pe[s‑ ’растаўчы’), роднаснае піхаць, пест (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абуго́нка Палоска пасеву, раллі, поля (Ветк.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
лы́ка, ‑а, н.
Луб з карой маладых лісцевых дрэў (пераважна ліпы); палоска такога лубу з карой. Драць лыка. □ Бацька з адменнага лыка Лапці малым нам пляце; Цень з барадою вялікай Лёг ад яго на куце. Смагаровіч.
•••
Лыка не вяжа гл. вязаць.
Не лыкам шыты гл. шыты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальц, ‑а, м.
Спец.
1. Шво на месцы змацавання тонкіх металічных лістоў.
2. Прамавугольная канаўка ўздоўж краю дошкі, бруска; паз.
3. Месца згібу аддрукаваных аркушаў кнігі, часопіса і пад. пры фальцаванні.
4. Палоска тканіны, якой абклейваецца форзац для далучэння да ўнутраных краёў аркушаў кнігі пры пераплятанні.
[Ням. Falz.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляшчотка ’трашчотка’ (Гарэц.), ’раздвоеная на адным канцы палоска кары, якая ўжываецца для біцця ў гульні’ (Нас.), ’аплявуха’ (Шат.). Да ляскаць, лёскат (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 62).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руш ’палоска лёгкай тканіны, сабранай у зборкі, для абшыўкі чаго-небудзь’ (ТСБМ). Праз рускае рюш ’тс’ або непасрэдна з ням. Rüsche ’фальбона на сукенцы’ < франц. ruche. (Фасмер, 3, 534).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)