Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АНФІЛА́ДА (франц. enfilade) у архітэктуры, шэраг паслядоўна прылеглых адно да аднаго памяшканняў, дзвярныя праёмы якіх размешчаны на адной восі, што пры адчыненых дзвярах стварае скразную перспектыву ўсіх інтэр’ераў, звязаных у адзіную арх.-пластычную сістэму.
Анфіладная планіроўка ўзнікла ў Стараж. Егіпце. Пашырана ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока і класіцызму. У яе аснове — прынцып стварэння пышна аздобленых інтэр’ераў з эфектам бясконцасці, глыбокай перспектывы арх. прасторы (Гальшанскі палац, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Жыліцкі палац і інш.). У сучаснай архітэктуры выкарыстоўваецца ў буйных грамадзянскіх збудаваннях, пераважна музейных і выставачных (Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Палац мастацтваў у Мінску і інш.). Анфіладай называюць таксама шэраг прасторава раскрытых адна да адной плошчаў, якія ўтвараюць сістэму арх. ансамбляў (праспект Ф.Скарыны ў Мінску).
А.М.Кулагін.
Анфілада ў Жыліцкім палацы. Кіраўскі раён Магілёўскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫЗА́ЙЛЬ (франц. grisaille ад gris шэры),
від дэкаратыўнага жывапісу, які выконваецца ў розных адценнях якога-н. аднаго колеру (пераважна шэрага). Выкарыстоўваецца ў насценных размалёўках і пано. Імітуе скульпт. рэльеф або арх. кампазіцыі, вызначаецца выразнай святлоценявой мадэліроўкай выяў. Грызайлю называюць і размалёўкі аднаколернай эмаллю (шэрай, карычневай, ружовай) з прамалёўкай золатам, у якіх таксама дасягаецца эфект рэльефнасці выявы (гл.Ліможская эмаль). Вядома з 17 ст., найб. пашырана ў размалёўках класіцызму. На Беларусі грызайль шырока ўжывалася ў дэкарыраванні культавых і палацавых будынкаў канца 18 — пач. 19 ст. (палацы ў Гомелі, Свяцку Гродзенскага, Залессі Смаргонскага р-наў; касцёлы езуітаў у Гродне, у вёсках Гальшаны Астравецкага, Будслаў Мядзельскага р-наў; цэрквы Варварынская ў Пінску, у в. Дубай Пінскага р-на і інш.).
Размалёўка ў тэхніцы грызайль інтэр’ера касцёла бернардзінцаў у в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЦКО́Ў (Міхаіл Нічыпаравіч) (н. 25.9.1946, с. Каменскі Хутар Клімаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). З 1978 на Камбінаце мастацтваў у Гомелі. Працуе ў манум. і дэкар. прыкладным мастацтве, пераважна ў галіне керамікі. Аўтар манум. пано «Вясна» (1984) у цэнтр. паліклініцы, «Праца», «Свята» (абодва 1985) у Палацы культуры «Гомсельмаша», размалёвак у прафес.-тэхн. вучылішчы № 67 (1986; усе ў Гомелі) і інш. Станковыя работы вызначаюцца пластычнай выразнасцю форм, імкненнем да выяўлення натуральнай прыгажосці матэрыялу: дэкар. наборы «Беларусіка» (1977), «Сялянскі» (1978), «Вячэрні» (1981), вазы «Вясенняе абуджэнне» (1975), «Лета» (1982), дэкар. пластыка «Памяць народная» і «Свята на сяле» (1978), «Сельскія эцюды» (1980), «Успаміны пра дзяцінства» (1985), дэкар. скульптура «Маці Палесся» (1980), «Мая Беларусь» (1989), «Францыск Скарына» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́ЙСКІ МУЗЕ́Й СТАРАЖЫ́ТНАСЦЕЙ,
адзін з першых на Беларусі гісторыка-археал. музеяў. Засн. ў 1842 братамі К.П.Тышкевічам і Я.П.Тышкевічам у родавым маёнтку ў Лагойску. Размяшчаўся ў іх двухпавярховым палацы. Яго аснову склалі археал. знаходкі Тышкевічаў пры даследаванні курганоў, гарадзішчаў, замчышчаў Мінскай губ. У музеі былі багатыя калекцыі зброі, манет, медалёў; захоўваліся таксама крыж з серабра і золата, 2 мячы з мініяцюрнымі партрэтамі Стафана Баторыя (16 ст.), шведскія сцягі, адваяваныя С.Чарнецкім у 1656 у шведскага караля Густава, шпага Пятра 1 і многае інш. Паводле звестак П.М.Шпілеўскага, у нумізматычнай калекцыі музея было больш за 1 тыс. манет і медалёў, 3 тыс. кніг, з якіх каля 500 — помнікі айч. кнігадрукавання. Захоўваліся стараж. рукапісы, карты. У 1855 на базе экспанатаў Л.м.с. заснаваны Віленскі музей старажытнасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯРУ́К (Юрый Міхайлавіч) (н. 12.10.1957, г. Стоўбцы Мінскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1981). У 1981—95 працаваў на Магілёўскім камбінаце «Мастацтва», адначасова ў 1988—93 выкладаў у Магілёўскім вучылішчы культуры. З 1995 старшыня Магілёўскай абл. арганізацыі Бел. саюза мастакоў. Працуе ў жывапісе і манум. мастацтве. Аўтар жывапісных твораў «Партрэт Паўліны Мядзёлкі» (1982), «Крыж у Давыд-Гарадку» (1988), «Сон Палешука» (1990), «Мост на Гарыні» (1995), «Фотаздымак з вёскі Вепрын» (1996), «Беларускія могілкі» (1997), вітражоў «Музыка» (1984), «Беларускія асветнікі» ў Ін-це ўдасканалення настаўнікаў у Магілёве (1986), серыі вітражоў «Майстры» (1988), аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі ў Палацы шлюбу (1987), мазаічнага пано на фасадзе шпіталя №1 (1994; абодва ў Магілёве). Творам характэрны стрыманая каляровая гама, пошукі пластычнай выразнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́гнішча, ‑а, н.
1. Распаленая куча ламачча, дроў; агонь. Каля высокай меднастволай сасны палала вогнішча.Сіняўскі.З’явіліся першыя сем палатак на беразе Дзвіны, вечарамі загараліся вогнішчы, засынаючы іскрамі зорнае неба, у кацялках булькаў чай і ў змроку плыла.. песня.Грахоўскі.
2. Месца, дзе гарэў агонь. Патух агонь, пра яго ўсе забыліся, толькі белы попел ляжаў на вогнішчы.Чарнышэвіч.Збоку на вогнішчы ледзь-ледзь дымілася галавешка.Кулакоўскі.// Пажарышча. У рукі ўласныя свой лёс Узяў народ вольналюбівы, На вогнішчы палацы ўзнёс, Ператварыў балоты ў нівы.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛУ́ШТА,
горад на Украіне, у горнай даліне на Паўд. беразе Крыма. За 45 км ад чыг. ст. Сімферопаль. 33 тыс.ж. (1992). Прыморскі кліматычны курорт. Развіваецца з 19 ст. Адметны надзвычай спрыяльнымі для паўнацэннага адпачынку, лячэння лёгачных і нерв. хвароб умовамі: клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу з мяккай зімой, цёплым малавоблачным летам, цёплай і працяглай восенню; марскія купанні з чэрвеня да кастрычніка; багатая вечназялёная расліннасць у далінах рэк, букавыя і хваёвыя лясы, вінаграднікі на схілах велічных горных масіваў Дэмерджы; адзін з найлепшых у Крыме пясчана-галечны пляж працягласцю каля 5 км. Шмат санаторыяў, пансіянатаў, турбаз і дамоў адпачынку. Прыродныя і архю-гіст. помнікі (пячоры Чатырдага, «Даліна прывідаў», рэшткі візант. і генуэзскіх крэпасцяў, умацаванняў і паселішчаў, палацы, маёнткі і сядзібы Раеўскіх, Гагарыных і інш.рус. вяльможаў). Музеі краязнаўчы і С.М.Сяргеева-Цэнскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАКО́Б (Jacob),
сям’я франц. майстроў маст. мэблі.
Жорж (6.7.1739, Шэні, Францыя — 5.7.1814). Ствараў свой стыль мэблі ў стылі класіцызму (разная з пазалотай, пазней з паліраванага чырв. дрэва і пазалочанай бронзы з ант. матывамі). Працаваў таксама па эскізах Ж.Л.Давіда (мэбля для майстэрні жывапісца, 1789—90), Ш.Персье і П.Фантэна (мэбля для залы пасяджэнняў Канвента ў парыжскім палацы Цюільры, 1793) і інш.
Франсуа Анарэ (празваны Жакоб Дэмальтэр; 6.2.1770, Парыж — 15.8.1841). Сын Жоржа. Пасля 1803 заснаваў разам з бацькам фірму (існавала да 1812), якая праславілася сваёй мэбляй у стылі ампір для палацаў Напалеона I, Цюільры.
Жорж Альфонс (21.2.1799, Парыж — 7.6.1870). Сын Франсуа Анарэ. З сярэдзіны 19 ст. вырабы яго майстэрні вызначаліся як «стыль жакоб» (мэбля з чырв. дрэва з наклеенымі палоскамі латуні).
Да арт.Жакоб. Ф.А.Жакоб. Туалет з палаца Цюільры. 1805—10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наўкру́г, прысл. і прыназ.
Разм.
1.прысл. Навокал, кругом. Мне здавалася тады, што гарэла ўсё наўкруг, гарэў увесь свет...Сачанка.Паглядзі, як прасторна наўкруг, Як прыціхлі палацы, касцёлы!Колас.
2.прысл. Не прама, а ў абход ці ў аб’езд; укругавую. Пажылыя з косамі, граблямі і харчамі ехалі на калёсах наўкруг за пятнаццаць вёрст, а моладзь ішла напрасткі цераз раку і балота.Чарнышэвіч.
3.прыназ.зР. Вакол, кругом каго‑, чаго‑н. [Дрэвы] утваралі зялёную агаро[д]жу наўкруг усяго парку.Чарнышэвіч.Калі Варанецкі скончыў, Парамонаў устаў і захадзіў па пакоі наўкруг стала.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)