Існавала з кастр. 1930 да мая 1933 у Мінску. Створана на базе вышэйшага опернага класа Бел.муз. тэхнікума з мэтай падрыхтаваць адкрыццё на Беларусі т-ра оперы і балета. Кіраўнікі: дырыжор І.Гітгарц, балетмайстар Л.Крамарэўскі, хормайстар і гал. канцэртмайстар Г.Пятроў, рэжысёр-асістэнт В.Барысевіч, вакальны кансультант і педагог А.Баначыч. Пастаўлены оперы «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава (рэж. У.Тазаўроўскі), «Кармэн» Ж.Бізэ (рэж. Б.Норд), балет «Чырвоны мак» Р.Гліэра (усе на сцэне БДТ-1). Рэарганізавана ў сталы тэатр (гл.Дзяржаўны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь).
Смольский Б.С. Белорусский музыкальный театр. Мн., 1963.
Б.С.Смольскі.
Група кіраўнікоў і салістаў Беларускай студыі оперы і балета: у першым радзе справа налева — 1-ы А.Баначыч, 2-і Г.Пятроў, 3-я А.Зайцава, 4-ы І.Гітгарц; у другім радзе — 2-і М.Дзянісаў, 3-і М.Пігулеўскі, 5-я Т.Баначыч, 6-ы У.Тазаўроўскі. 1931.
|| незак.урабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.) іуро́бліваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 і 4 знач.).
|| наз.урабля́нне, -я, н. (да 1 знач.) іуро́бліванне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Даць неабходныя навыкі, навучыць паводзіць сябе. Выхаваць дзяцей.//Падрыхтаваць да якой‑н. дзейнасці; вырасціць. Выхаваць кадры інтэлігенцыі.
2. Сфарміраваць чый‑н. характар, зрабіць уплыў на склад думак, пачуцці. Выхаваць мужнага барацьбіта. Выхаваць надзейнага памочніка. Выхаваць пачуццё адказнасці. □ [Галубовіч:] — Трэба абудзіць народ, выхаваць, згуртаваць і павесці на рашучы і ўжо астатні штурм царызму.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загатава́ць1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.
Разм.
1. Стварыць запас чаго‑н.; нарыхтаваць. Загатаваць дроў на зіму. □ Вось, каб не галадаваць, Трэ’ табе загатаваць за ўраджай запасы збожжа.Крапіва.
2. Зрабіць, падрыхтаваць. — Я прыйшоў сюды, дык не ўмеў нават як след раствор загатаваць.Кулакоўскі.
загатава́ць2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.
Давесці да кіпення; закіпяціць. Загатаваць ваду. Загатаваць чаю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяжу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
1. Быць дзяжурным (у 1 знач.). Дзяжурыць ля тэлефона. □ У гарачыя дні малацьбы і адпраўкі хлеба дзяржаве Грысь сам і дзяжурыў на пароме, бо ніхто так не ўмеў наладзіць усе пераправачныя прылады, як гэта мог зрабіць стары Вячэра.Кулакоўскі.
2. Неадлучна знаходзіцца дзе‑н. пры кім‑, чым‑н. з якой‑н. мэтай. [Пан Яндрыхоўскі:] Падрыхтаваць сорак фурманак, каб дзяжурылі тут, у маёнтку.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Разгладзіўшы, зрабіць роўным, гладкім. [Заранік] заглянуў у люстэрка на сцяне, прыгладзіў ускалмачаныя валасы.Хадкевіч.[Ганна] прыгладзіла пасцель і паправіла накідку на падушках.Гартны.
2.перан.Разм. Зрабіць менш адчувальным, змякчыць, згладзіць. [Мірон Сцяпанавіч] падымаецца, каб падрыхтаваць сабе што-небудзь на вячэру, і спрабуе прыгладзіць усё выказанае жартам.Ракітны.// Падправіўшы, выраўняць, зрабіць адпаведным да прынятых норм (мову якога‑н. твора і пад.). Прыгладзіць стыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разагрэ́ць, ‑грэю, ‑граеш, ‑грэе; зак., каго-што.
Зрабіць цёплым, гарачым. Заварыць бы гарачай гарбаты, Разагрэць бы хутчэй самавар.Багдановіч.// Сагрэць зноў што‑н. астыўшае. Разагрэць суп.//Разм. Выклікаць адчуванне цяпла ў целе. Пасекла .. [дзяўчыну] мяцеліца, разагрэла варушкая, ахвотная работа, і цяпер, зірнуўшы на дзяўчыну, здавалася — во зараз капне кроў з поўных, здаровых шчок.Калюга.// Нагрэўшы, падрыхтаваць да дзеяння, выкарыстання. Разагрэць матор аўтамабіля. Разагрэць мёд. Разагрэць сталярскі клей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
5.чаго. Вырабіць, падрыхтаваць ліццём нейкую колькасць чаго-н.
Н. свінцовых куль.
|| незак.наліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.налі́ў, -лі́ву, м. (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нарыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
1.чаго. Назапасіць у нейкай колькасці. Нарыхтаваць корму на зіму. □ З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць стар[эй]шая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, .. то нарыхтаваць дроў.Шамякін.
2.што. Падрыхтаваць; прывесці ў гатоўнасць. Калі ўсе разбегліся, Чыжык шпарка заваліў уваход цэглаю, запоўз у яміну і нарыхтаваў гранаты.Лупсякоў.
3.каго-што. Разм. Прыгатаваць усё патрэбнае, сабраць. Нарыхтаваць гаспадара ў дарогу. Нарыхтаваць экспедыцыю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)