перахля́біна, ‑ы, ж.

Разм. Неглыбокая ўпадзіна, паглыбленне паміж двума ўзвышшамі. На палях.. запелі раўчукі, талай вадой напаўняліся перахлябіны, канавы на ўзбочыне шляху. Навуменка. // Пераходнае патанчэнне на чым‑н. Перахлябіна ў паясніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наддзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; наддзёўб, -дзяўбла́, -ло́; -дзяўбі́; -дзёўбаны; зак., што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вырваць дзюбай кавалачак чаго-н. зверху, з краю.

Н. спелую грушу.

2. Зрабіць долатам або якім-н. іншым інструментам паглыбленне на чым-н.

|| незак. наддзёўбваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плёсна, плесня ’частка ступні нагі каня пальцаў; корткі, кортачкі, кукішкі’, ’паглыбленне на далоні’ (Дразд.; беласт., Стан.), плёсьня, плёсткня ’пшёнка’ (слонім., іван., ЛА, 3). Гл. плесна, плюсна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разво́рваць ’араць, раскідваць плугам зямлю’ (ТСБМ), ’араць зямлю пад грады’ (Сцяшк.). Ад раз- і ара́ць (гл.) з прыстаўным в‑. Сюды ж разво́ракпаглыбленне паміж разорамі’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗАБРЭ́ЗСКІ ВАЛУ́Н,

геалагічны помнік прыроды ў Беларусі, каля аўтадарогі Мінск—Ашмяны. За 2 км на Пд ад в. Забрэззе Валожынскага р-на Мінскай вобл. Вялікі ледавіковы валун ружавата-шэрага сярэднезярністага мігматыту. Даўж. 4,6 м, шыр. 3,6 м, выш. 1,7 м, у абводзе 12,8 м, аб’ём 15 м³, маса каля 40 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс. г. назад з паўд. Карэліі. На паверхні З.в. захавалася вял. паглыбленне (50—70 см у папярочніку, да 10 см глыбіні).

В.​Ф.​Вінакураў.

т. 6, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́ША (ад франц. niche гняздо) у архітэктуры, паглыбленне ў сцяне будынка ці збудавання для пластычнага ўзбагачэння фасадаў і інтэр’ераў, аблягчэння канструкцыі, устаноўкі статуй, ваз і інш. Бываюць прамавугольныя, лучковыя, арачныя, круглыя, паўцыркульныя, складанай формы, без абрамленняў або ўпрыгожаныя прафіляванымі архівольтамі, сандрыкамі і інш. Н. ў ваеннай справе — заглыбленне ў сценцы акопа, траншэі і інш. для захоўвання боепрыпасаў, харчавання, аховы ваеннаслужачых ад паражальных сродкаў і непагоды. У слабых грунтах сценкі і столь Н. часам абшываюць дошкамі ці падручным матэрыялам.

Ніша.
Ніша ў сценцы траншэі.

т. 11, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лаку́на, ‑ы, ж.

Спец.

1. У анатоміі — паглыбленне, пустата паміж танкамі або органамі. Лакуны міндалін.

2. Прагал, прапушчанае месца ў якім‑н. тэксце.

3. У бібліятэчнай справе — пропуск, адсутнасць кнігі ў камплекце.

[Ад лац. lacuna — паглыбленне, упадзіна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́міна ’невялікая пожня, залітая вадой’, ’сажалка’ (полац., Нар. лекс.), ’нізіна’, ’яма, паглыбленне на дне рэчкі, возера’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’лужына, упадзіна, яма’, ’нізіна з адным відам расліннасці’ (Касп.), лу́мкапаглыбленне ў зямлі’, ’палонка’ (чашн., Касп.; шум., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lomà ’даліна, яр’, ’лагчына’, ’яма’, а таксама lóbas ’тс’, ’склон’, ’лужа’, ’рэчышча’. Менш верагодна Фасмер (2, 533), які для рус. лу́мка ’ямка, пелька’ дапускаў у якасці крыніцы запазычання ням. Luhme ’палонка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэпрэ́сія2

(лац. depressio = паніжэнне, паглыбленне)

участак зямной паверхні, які ляжыць ніжэй узроўню мора (параўн. крыптадэпрэсія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпіко́тыль

(ад эпі- + гр. kotyle = паглыбленне)

частка сцябла ў расткоў раслін паміж семядолямі і першымі лістамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)