манера паводзін, знешняя вытанчанасць, характэрныя арыстакратам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эты́чны
(гр. ethikos)
які адпавядае правілам этыкі, нормам паводзін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НЕАБІХЕВІЯРЫ́ЗМ (ад неа... + біхевіярызм),
адзін з кірункаў у заходняй, пераважна амер. паводзінскай псіхалогіі. Узнік у 1930-я г. (К.Хал, Э.Толмен). У адрозненне ад ранняга біхевіярызму (даследаваў рэакцыі арганізма на знешнія ўздзеянні без аналізу ўнутр. рэгулюючых механізмаў паводзін) Н. дапоўніў формулу «стымул-рэакцыя» прамежкавым звяном «прамежкавыя пераменныя» — унутрыпсіхічныя кампаненты паводзін, якія праламляліся пад знешнім уздзеяннем. Да іх адносяцца веды, намеры, надзеі, звычкі, патэнцыялы ўзбуджэння і тармажэння. Гэта была спроба зблізіць біхевіярызм з гештальтпсіхалогіяй і фрэйдызмам, растлумачыць цэласнасць і мэтазгоднасць паводзін яго рэгуляваннем інфармацыяй пра навакольнае асяроддзе і залежнасцю ад патрэб арганізма. Аднак асн. біхевіярысцкая ўстаноўка на біялагізацыю чалавечай псіхікі захавалася. Не ўлічваліся сац. патрэбнасці і інтарэсы, звязаныя з імі погляды, перакананні, ідэалы і імкненні. Сац. прыроду псіхікі чалавека прымяншаў і т.зв. сацыяльны Н. (Б.Скінер і інш.), які разглядаў грамадства і яго культуру як некаторыя наборы знешніх стымулаў і ўнутр. рэгулятараў, арыентаваных на задавальненне і выжыванне. Гал. асаблівасць усіх варыянтаў сучаснага біхевіярысцкага падыходу — прызнанне таго, што асн. ініцыятарам і рэгулятарам паводзін з’яўляецца знешняе ў адносінах да яго падмацаванне; роля ўнутр. матывацый прымяншаецца.
Літ.:
Ярошевский М.Г. Психология в XX столетии. 2 изд. М., 1974;
Толмен Э. Поведение как молярный феномен: Пер. с англ. // Хрестоматия по истории психологии. М., 1980;
Рубинштейн С.Л. Основы общей психологии. [2 изд.] СПб. и др., 1999;
Чирков В.И. Самодетерминация и внутренняя мотивация поведения человека // Вопр. психологии. 1996. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бру́дэр ’няпэўны чалавек’, бру́дэрка ’сатаварышка; жанчына дрэнных паводзін’ (Нас.). З ням.Bruder ’брат’ (аргатычнае слова?). Таго ж паходжання і бру́дэр ’брудны, неахайны’, бру́дэрка ’брудная, неахайная’, якія асацыіраваліся з бруд.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заканада́вец, ‑даўца, м.
1. Той, хто ўкладае законы.
2.перан. Той, хто аказвае ўплыў на ўстанаўленне норм грамадскіх паводзін, моды і пад. Заканадавец мод.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
джэнтльме́н, ‑а, м.
1. У Англіі — чалавек, які строга прытрымліваецца правіл і норм паводзін буржуазная-арыстакратычнага асяроддзя.
2. Пра карэктнага, добра выхаванага, элегантнага чалавека.
[Англ. gentleman.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свінава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Схільны да свінства, свінскіх паводзін; няўдзячны, нахабны, грубы. Аканом запнуўся, падбіраючы слова. Усе ведалі яго як служаку грубага, свінаватага.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прывы́кнуць, прывыка́ць ’набыць прывычку; прывучыцца; асвоіцца’ (Бяльк., ТСБМ). Працягвае ст.-бел.привыкнути, привыкати, якое ад выкнути, гл. вы́кнуць (< прасл.*vyknǫti); сюды ж прывы́чка ’схільнасць, манера паводзін, звычай’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПРЭСТЫ́Ж САЦЫЯ́ЛЬНЫ,
параўнальная ацэнка грамадствам і яе членамі сац. значнасці розных аб’ектаў, з’яў, іх становішча ў грамадстве, уласцівасцей і характарыстык; адзін з гал. рэгулятараў сац.паводзін, пераваг, рашэнняў, якія прымаюцца. У аснове П.с. ляжыць пэўная сістэма каштоўнасцей, П.с. выяўляецца ў ацэнках, з дапамогай якіх людзі ранжыруюць аб’екты, а таксама ў дзеяннях, дзе яны паказваюць свае перавагі. Існуе складаная сістэма прэстыжных ацэнак фактараў і бакоў жыццядзейнасці грамадства. Як рэгулятар паводзін П.с. ўплывае на важныя сац. працэсы, напр., прафес. занятак, сац. перамяшчэнні, структуру спажывання і ўлічваецца ў галінах сац. кіравання, пры распрацоўцы сац. палітыкі.