ЛЫ́СКАЎСКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР МІСІЯНЕ́РАЎ помнік архітэктуры позняга барока ў в. Лыскава Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Першы драўляны касцёл засн. ў 1527 па фундацыі Мацея Клочкі, у 1751 Ян Быхавец перадаў яго місіянерам. У 1763—85 узведзены мураваны касцёл, у 1818 перабудавана вежа. У 1866 пераабсталяваны пад правасл. царкву. У 1881 ён абгарэў, у 1883—84 пад наглядам арх. П.​Залатарова праводзіліся работы па яго аднаўленні. Касцёл — мураваны 1-нефавы, 1-вежавы крыжападобны ў плане будынак з 2 сакрысціямі абапал апсіды. Яго дамінанта — шмат’ярусная вежа. Развіты гарыз. пояс падзяляе аб’ёмы (акрамя апсіды) на 2 часткі, больш нізкая трактавана як цокаль. Аконныя праёмы лучковыя. Інтэр’ер касцёла аформлены пілястрамі і калонамі іанічнага і кампазітнага ордэраў, размаляваны пад мармур. У 2-й пал. 18 ст. перад касцёлам (па адзінай восі) узведзены 2-павярховы сіметрычны ў плане П-падобны мураваны будынак кляштара. Гал. фасад яго вылучаны рызалітам. Сцены рытмічна расчлянёны пілястрамі.

Т.​В.​Габрусь.

Лыскаўскі Троіцкі касцёл і кляштар місіянераў. Вежа касцёла.

т. 9, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУХАВЕ́Ц,

рака ў Брэсцкай вобл., правы прыток р. Зах Буг. Даўж. 112,6 км. Пл. вадазбору 6600 км². Цячэ па Прыбугскай раўніне (вярхоўе) і Брэсцкім Палессі. Пачынаецца ў сутоках рэк Myxa і Вец у г. Пружаны. Уваходзіць у Дняпроўска-Бугскі водны шлях.

Асн. прытокі: Дахлоўка, Жабінка (справа), Дняпроўска-Бугскі канал, рэкі Трасцяніца, Асіпоўка, Рыта (злева). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, шыр. ў сярэднім цячэнні 400—600 м, ніжэй 1,5—2 км. Схілы ўмерана стромкія, выш. 4—8 м (у ніжнім цячэнні 3—6 м). Пойма двухбаковая, нізкая, парэзаная старыцамі і меліярац. каналамі, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У верхнім цячэнні рака называецца канал Мухавец. Ад г. Кобрын да Брэста рака зарэгуляваная. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у 2-й пал. сакавіка. Сярэднегадавы расход вады каля Брэста 34,9 м³/с. Суднаходства ад г. Кобрын (64 км ад вусця), працягласць навігацыйнага перыяду 230—240 сутак. На рацэ гарады Брэст, Пружаны, Жабінка, Кобрын.

Рака Мухавец.

т. 11, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫКАСПІ́ЙСКАЯ НІЗІ́НА.

На ПдУ Усх.-Еўрапейскай раўніны, на паўн. узбярэжжы Каспійскага мора, у Расіі і Зах. Казахстане. Пл. каля 200 тыс. км². Асн. яе ч. — глыбокая тэктанічная ўпадзіна на паўд.-ўсх. ускраіне Усх.-Еўрапейскай платформы. Нізкая, плоская раўніна ва ўнутр. прыморскай частцы, паўд. частка якой ніжэй узр. акіяна (ад 0 да 28 м); на ўскраінах падымаецца да 100 м, у паўн. частцы — саляныя купалы (выш. да 149 м — г. Вялікае Багдо). У зах. частцы перасякаецца Волга-Ахтубінскай поймай. Уключае дэльты рэк Волга, Церак, Сулак, нізоўі Урала, Эмбы, Кумы, Саляныя азёры. Паверхня складзена з гліністых і сугліністых, а паўд. — з пясчаных адкладаў. Характэрны бэраўскія бугры (у вусцях Кума і Эмба), западзіны і лагчыны на З ад р. Волга. Клімат сухі, кантынентальны. Колькасць ападкаў на Пд і У менш за 200 мм у год. Пераважаюць пустыні і паўпустыні. У Волга-Ахтубінскай пойме бахчаводства, садаводства, агародніцтва. Здабыча нафты і газу (Урала-Эмбінскі нафтагазаносны раён), у азёрах (Эльтон і Баскунчак) — кухоннай солі. Астраханскі запаведнік.

т. 13, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пляска́ты ’без звычайнай пукатасці, прыплюснуты’, ’які мае невялікую вышыню або таўшчыню пры прамой і роўнай паверхні’ (ТСБМ; слонім., КЭС; пух., Сл. ПЗБ; Шат.; беласт., Стан.), плеска́ты ’пляскаты’ (ТС), плыска́ты ’прыплюснуты, плоскі’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), плеска́тая ’нізкая, пакатая (страха)’ (стаўб., карэліц., ЛА, 4). Хаця не выключана ўтварэнне ад пляска́ць (гл.), аднак больш імаверна, што лексема запазычана з польск. plaskaty ’плоскі’ (з XVI ст.). Параўн., аднак, пляска́ны ’пляскаты (пра авёс)’, пля́сканькі ’пляскаценькі’ (швянч., трак., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ні́зкі

1. níedrig; klein;

ні́зкі рост kléiner Wuchs;

ні́зкі пакло́н tíefe Verbéugung;

ні́зкі гук tíefer Ton;

2. перан. (подлы, ганебны) níederträchtig, níedrig; geméin;

3. (дрэнны) níedrig, schlecht;

ні́зкая я́касць schléchte Qualität;

ні́зкі гату́нак schléchte Sórte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падса́да

1. Збажына другога ўсходу ці пасля кушчэння (Ветк., Рэч., Слаўг.).

2. Маладая і нізкая трава ў высокім травастоі (Рэч., Слаўг., Смален. Дабр.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

low​1 [ləʊ] adj.

1. ні́зкі, невысо́кі;

a low building/table ні́зкі буды́нак/стол

2. ні́зкі, недастатко́вы; малы́, дрэ́нны, слабы́;

a low price ні́зкая цана́;

low wages ні́зкая зарпла́та;

a low income малы́ дахо́д;

a low pulse сла́бы пульс;

a low attendance дрэ́ннае наве́дванне;

The river is low. Рака абмялела;

be low on smth. не хапа́ць чаго́-н.;

We are getting low on sugаr. У нас застаецца мала цукру.

3. ці́хі;

speak in a low voice гавары́ць ці́хім го́ласам

4. ні́зкага пахо́джання; на ні́зкай ступе́ні цывіліза́цыі

5. infml прыгне́чаны (пра настрой);

be in low spirits быць у дрэ́нным настро́і

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сака́ Балоцістая, нізкая сенажаць, дзе расце асака Carex (Грыг. 1838—1840, Слаўг.).

□ ур. Сака́ (грыва на лузе каля р. Проні) недалёка ад г. Слаўгарада.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

quality​1 [ˈkwɒləti] n.

1. я́касць, гату́нак; уласці́васць;

adequate quality дабрая́каснасць;

low/high quality ні́зкая/высо́кая я́касць;

premium/prime quality вышэ́йшая я́касць

2. я́касць, уласці́васць, адзна́ка, характэ́рная асаблі́васць, прыме́та;

You need special qualities to work as a nurse. Каб працаваць медыцынскай сястрой, вам патрэбна мець пэўныя асабістыя якасці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДЗІ́СЕНСКАЯ НІЗІ́НА,

частка Полацкай нізіны на ПнЗ Віцебскай вобл. Мяжуе на Пн з Браслаўскай, на Пд са Свянцянскімі градамі. Абс. выш. 135—145 м, найб. нізкая адзнака 130 м (ніжняе цячэнне р. Дзісна). Складзена з азёрных ледавіковых, пераважна стужачных, пясчана-гліністых адкладаў. Фарміраванне нізіны звязана з утварэннем Дзісенска-Полацкага прыледавіковага вадаёма ў браслаўскую стадыю паазерскага зледзянення. Паверхня сучаснай Дз.н. плоска-ўвагнутая, парэзаная далінамі рэк, часта трапляюцца забалочаныя катлавіны з астаткавымі азёрамі. Рачныя даліны слабаўрэзаныя, нявыпрацаваныя, у нізоўях глыбіня ўрэзу да 10 м і больш. У рэльефе вылучаюцца ўчасткі марэнных узвышшаў — былыя астравы Дзісенска-Полацкага вадаёма. Карысныя выкапні: торф, легкаплаўкія гліны. Асн. рака Дзісна з прытокамі Дрысвята, Янка (злева), Бірвета (з Мядзелкай), Галбіца, Бярозаўка, Мнюта, Авута (справа). Азёры: Ельня, Чорнае, Асвята, часткова Богінскае. Сярэдняя т-ра студз. -7 °C, ліп. 17,8 °C, ападкаў 560 мм за год. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя слабаглеяватыя, глеяватыя гліністыя і цяжкасугліністыя глебы. На У і З нізіны вял. лясныя масівы з хвоі, драбналістых парод і елкі, трапляецца алешнік. Балоты пераходныя і вярховыя. На тэр. Дз.н. гідралагічны заказнік Ельня.

В.​П.​Якушка.

т. 6, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)