1. У мовазнаўстве — вымаўляць ненаціскны гук «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.
2.Разм. Выхваляючыся, вельмі часта паўтараць у размове «я». Не звык я змалку якаць, Ды ў справе важна — Якасць!Барадулін.[Яўген:] — Не тое што, як другі — каторы любіць выстаўляцца, штосьці якаць: — Я! я!Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрадні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Стаць блізкімі, пасябраваць. Дзеці добрыя ўсюды, нелюбіць іх нельга, але гэтых, з якімі за дні вучобы .. [Святлана] паспела зрадніцца, пакідаць цяжка.Шахавец.// Прывыкнуць да чаго‑н., зжыцца з чым‑н. Да МТС [Лукаш] прывык, як да ўласнай хаты. Ён зрадніўся з ёю.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
object
1.[ˈɑ:bdʒekt]
n.
1) прадме́т -у m., рэч f.
2) аб’е́кт -у m. (вывучэ́ньня)
3) сьме́шны або́ дзіўны́ тып чалаве́ка
4) мэ́та f.
to fail in one’s object — не асягну́ць мэ́ты
5) дапаўне́ньне n.
direct object — про́стае дапаўне́ньне
indirect object — уско́снае дапаўне́ньне
2.[əbˈdʒekt]
v.
1) пярэ́чыць; не згаджа́цца з кім, выступа́ць супро́ць, супраціўля́цца
I object to smoking — Я супро́ць курэ́ньня
2) нелюбі́ць, не цярпе́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
валацу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Бяздомны чалавек, які не мае пэўнага прыстанішча і заняткаў; бадзяга. Бежанства зблытала.. [Сёмкавы] разлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — перад.. [Рыгорам] бяздомны валацуга.Гартны.//Лаянк. Пра таго, хто любіць валачыцца, цягацца без справы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыро́к1, ‑рка, м.
1.Разм.Памянш.-ласк.да сыр.
2. Невялікі брусок плаўленага сыру ці сырковай масы ў расфасоўцы. Плаўлены сырок. □ [Галя] ж заўсёды ледзь не са слязамі ўпрошвае сына з’есці кавалачак шакаладнага сырка, які ён любіць найбольш.Радкевіч.
сыро́к2, ‑рка, м.
Азёрна-рачная рыба сямейства ласасёвых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nabożeństwo
nabożeństw|o
н. набажэнства;
nie mieć (szczególnego, zbytniego) ~a do kogo/czego — кніжн.іран.не вельмі любіцькаго/што;
nie miałem szczególnego ~a do Kierkegaarda — мне не асабліва падабаўся К’еркегор
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ду́мацца, ‑аецца; безас.незак.
1. Уяўляцца ў думках; здавацца. Не то сніцца, не то думаецца Агею пра тое страшнае, што здарылася з ім у асеннюю раніцу.Крапіва.[Любе] думалася, што з кожнага акна на яе паказваюць пальцамі.Чорны.
2. Аб стане роздуму, разважання, абдумвання чаго‑н. [Косцік] любіць марыць у адзіноце. Тады неяк лёгка і раздольна думаецца.С. Александровіч.Дзе ўзяў бацька ключ, каб адамкнуць хату — аб гэтым не думалася.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атру́та, ‑ы, ДМ ‑руце, ж.
1. Ядавітае рэчыва, якое згубна дзейнічае на жывы арганізм; яд. Атрута для мышэй.
2.перан. Тое, што шкодна ўплывае на каго‑, што‑н. [Пан Зяленскі:] — О-о... пан любіць жарты, але старыя жартаў не любяць, навошта яны, яны атрута старому сэрцу.Лынькоў.[Дзядзька:] — Ну ж і балота! Вось атрута, То не работа мне — пакута: Ступіў два крокі і спыняйся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Мець вялікае сардэчнае пачуццё да асобы другога полу; любіць (у 2 знач.). [Маша] не проста была ўлюбёна ў гэтага дужага, разумнага, таленавітага чалавека. Яна кахала яго, глыбока, тайна, безнадзейна.Шамякін.Люблю маладых І люблю пасівелых, Вясёлых люблю, А кахаю адну.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разме́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад размераць.
2. Рытмічны, павольны. Размераныя крокі. □ Невысокі хударлявы чалавек размеранаю роўнаю хадою ідзе лесам.Колас.
3. Падпарадкаваны пэўным правілам, распарадку. Міця любіць тлум, беганіну вялікіх школьных зборышч, зусім не падобных на размераныя вучэбныя дні з дзяжурнымі на калідорах, строгімі позіркамі настаўнікаў, званкамі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)