скрэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Пакрыць рознымі штрыхамі, неакуратна, невыразна спісаць, счыркаць. Вунь колькі ўжо старонак у сшытку скрэмзаў, а канца не відно! Шыловіч.

2. Закрэсліць у многіх месцах, зрабіць многа паправак, дапісванняў. На яго думку, артыкул быў напісаны востра, дасціпна, але калі я ўзяўся чытаць, дык рука мая мімаволі скрэмзала кожны сказ. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мармыта́ць, мармата́ць, марміта́ць, мормота́ць ’выдаваць невыразныя гукі’, ’гугнявіць’, ’муркаць’, ’бурчэць (аб сабаку, мядзведзі)’, ’муркаць, варкатаць (пра ката)’, ’гаварыць ціха і невыразна’, ’бубніць’, ’гаварыць незадаволена, праз зубы’, ’ціха мыкаць (аб карове)’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС, Мал.; КЭС, лаг.; полац., Нар. лекс.), шчуч. мармату́н (Сл. ПЗБ, КЭС, лаг.), мармота ’воўк (у загадцы)’ (ТС), мармуту́н ’чалавек, які невыразна гаворыць, бубніць’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’хто гаворыць сам з сабой’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. момотати, мормотати ’мармытаць’, рус. алан., валаг., пск., цвяр. мормотать ’тс’. Гукапераймальнае, як літ. murmė́ti ’тс’, ст.-інд. murmuras ’трэскае (пра агонь)’, marmaras ’шаматлівы’, лац. murmurāre ’мармытаць, шалясцець’, ст.-грэч. μορμύρω, арм. mṙmṙam, mṙmṙim ’мармычу, бурчу, раву’, ст.-в.-ням. murmulôn ’мармытаць’ (Фасмер, 2, 656).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пукчэ́ць ’утвараць пуканне ад бражэння; гаварыць невыразна, пра сябе’ (Нас.) ’брадзіць; бурчаць’ (в.-дзв., паст., трок., рас., Сл. ПЗБ), ’незадаволена бурчаць’ (полац., Нар. лекс.; Яўс.), сюды ж путаць ’дэманструючы незадавальненне, гаварыць сабе пад нос; бурчаць (у жываце)’ (Нас., Сл. ПЗБ), пукцець (пукцЬць) ’незадаволена гаварыць сам з сабою’ (Шымк. Собр.), пуктаць ’брадзіць; бурчаць’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), зліт, pukšėti ’стагнаць, бурчаць’ або pukščioti ’тс’, гукапераймальнага паходжання (гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 126); словы з ‑w‑ (-г/-), магчыма, утвораны на славянскай глебе як інтэнсівы да пу́каць (ад гукапераймальнага пу(к)!), параўн. укр. пу́кти ’лопнуць’, рус. пск., наўг. пуктаць ’гаварыць невыразна, мармытаць’, пуктосіць ’нашэптваць, нагаворваць, калдаваць’ і паралельныя пухтеть ’бурчаць, пучыць (у жываце)’, пыхать/пыхтеть ’цяжка дыхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лапата́ць, -пачу́, -по́чаш, -по́ча; -пачы́; незак.

1. Удараць па якой-н. паверхні, ствараючы аднастайныя, прыглушаныя гукі; шалясцець.

Л. крыламі па вадзе.

Дождж лапоча па страсе.

2. Хутка, нязвязна гаварыць, паспешліва расказваць (разм.).

Вінавата л.

3. Гаварыць многа, бесперастанку аб чым-н. пустым, нязначным; балбатаць (разм.).

Яна цэлы дзень бегала па вёсцы і лапатала.

4. Незразумела гаварыць, гаварыць на чужой, незнаёмай для каго-н. мове; невыразна вымаўляць.

Дзяўчынка лапатала на сваёй дзіцячай мове.

Немец лапатаў нешта незразумелае.

|| зак. пралапата́ць, -пачу́, -по́чаш, -по́ча; -пачы́.

|| наз. лапата́нне, -я, н. і ло́пат, -у, М -паце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мазгата́ць ’біць, разбіваць, мажджэрыць’, ’грукаць дамагаючыся’ (Нас.). Рус. мозгота́ть ’тс’, ’балбатаць’, ’смактаць, есці’, ’хутка бегаць’, зах.-укр. москота́тиневыразна гаварыць, дрэнна вымаўляючы’, моско́та ’няясная вымова’. Да ⁺мозгот, утвораны, як стукот, лёскат, грукат, ад мазга́ць, параўн. славен. серб.-харв. мо̀згати ’ламаць галаву’ (звычайна такія дзеясловы выступаюць у пары: грукацьгрукатаць, ляскацьлескатаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэпетава́ць ’злавацца, сердаваць’ (Ян.), рыпытова́тэ ’крычаць, лямантаваць’ (драг., Нар. лекс.). Укр. репетова́ть ’крычаць з усяе моцы; плакаць’, репетувати ’лямантаваць; лаяцца’, рус. репетитъ ’хутка гаварыць’, репетиться ’выказваць незадаволенасць’, чэш. repetit ’хутка і невыразна гаварыць’ экспрэсіўнае ад reptati ’рашаць’ < прасл. *rъptati, дзе rъp‑ — гукапераймальная аснова. (Махэк₂, 512–513; Рэйзак, 536–537). Гл. яшчэ рэптаці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́мкаць ‘трэнькаць, брынкаць струнамі’ (Шат., Сцяшк. Сл., Кал., ТС), ‘невыразна вымаўляць’ (ТС), тру́мкало ‘балбатлівы чалавек’ (Руб.), ‘скрыпка’ (ТС), сюды ж таксама перан. тру́мкаць ‘плакаць, ныць, раўці’ (ТС). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. тру́мкати ‘пачынаць плакаць (пра дзіця), безупынна ныць, балець (пра стомленыя ногі)’, параўн. таксама імітатыў трум‑трум (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 86). Гл. таксама трумцець, трымцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прахалды́кнуць, прохалды́кнуць ’праглынуць’ (ТС). Фармальных адпаведнікаў слову няма. Відаць, нейкая кантамінацыя. Частку кораня хал‑ можна звязаць з рус. ха́лкать ’прагна глытаць’, якое, паводле Ільінскага, мае гукапераймальнае паходжанне (гл. Фасмер, 4, 218), параўн. і ўкр. прохала́вкнути ’праглынуць з прагнасцю’, адкуль можа выводзіцца і гукапераймальнае *халдык, параўн. кульдыкацьневыразна гаварыць’, кулды́к (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.), што імітуе перакульванне і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́ні ’маўляў, моў’ (Яруш., Гарэц., Бяльк.), выклічнік (націск залежыць ад папярэдняга слова) ’та, вось, моў’’: я пыни не таковскій; ’прыяцель, вашэць’: тобе, пыни, можно гето сказаць (Нас.). Магчыма, гукапераймальнае, параўн. рус. пынь‑пынь ’пра чалавека, які гаворыць невыразна, заікаючыся’, або дэфармаванае слова-паразіт, што ўзыходзіць да звароту пане ці васпане (гл.), пра гэта сведчыць заўвага Ярушэвіча “гор.” (гарадское).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Е́ЛКА (Picea),

род голанасенных раслін сям. хваёвых; адна з гал. лесаўтваральных парод. Каля 45 відаў. Пашырана пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 дзікарослы від — Е. звычайная, або еўрапейская (P. abies), і 13 інтрадукаваных: Е. калючая (P. pungens), канадская, або белая (P. canadensis), сербская, або балканская (P. omorica), Энгельмана (P. engelmannii), сібірская (P. obovata), усходняя (P. orientalis) і інш. Е. звычайная распаўсюджана амаль па ўсёй тэр. Беларусі і мае паўд. мяжу арэала (адначасова гэта і паўд. мяжа Еўразіяцкай хвойна-лясной геабат. падвобласці). На Палессі трапляецца ў выглядзе ізаляваных астравоў. Вядома 31 астраўное насаджэнне, 5 з іх — ельнікі Гарбавіцкія, Добрушскія, Маларыцкія, Мяднянскія і Пажэжынскія — помнікі прыроды рэсп. значэння.

Даўгавечныя (жывуць да 300—500 і больш гадоў); аднадомныя, шматгадовазялёныя дрэвы з прамым ствалом і густой конусападобнай кронай. Е. звычайная мае мноства дэкар. форм: з пірамідальнай, ніцай, шарападобнай і інш. кронамі. Каранёвая сістэма часцей паверхневая. Кара тонкая, у маладых дрэў гладкая, потым пласціністая. Галінкі размешчаны даволі правільнымі кальчакамі. Лісце (ігліца) 4-граннае, радзей пляскатае, востраканцовае, спіральна або невыразна двухрадкова размешчанае, трымаецца на галінках 7—9 і больш гадоў. Стробілы (шышкі) паяўляюцца ўвесну на леташніх парастках: мікрастробілы (мужч. шышкі) — па некалькі ў пазухах лускападобнага лісця; мегастробілы (жан. шышкі) — адзіночныя, размешчаны бліжэй да верхавінак. Спелыя шышкі падоўжана-цыліндрычныя, верацёна- або яйцападобныя, звіслыя, ападаюць пасля выспявання насення. Насенне з лыжкападобнымі крыльцамі, выспявае восенню ў год апылення. Размнажаецца насеннем і зрэдку вегетатыўна (атожылкамі). Драўніна мяккая, выкарыстоўваецца ў буд-ве, вытв-сці цэлюлозы, муз. інструментаў; з яе атрымліваюць смалу, шкіпінар, каніфоль, дзёгаць. Кара — асн. сыравіна ў вытв-сці дубільнікаў (танідаў). Большасць відаў — дэкар. дрэвы, выкарыстоўваюцца ў садова-паркавым буд-ве і як ахоўныя насаджэнні ўздоўж дарог.

Г.​У.​Вынаеў.

Елка звычайная.

т. 6, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)