2.Наўмысна павялічыць размеры або значэнне чаго‑н. Раздуць штаты. □ Гэтыя людзі выпадак з Раманюковай каўбасой і бочкай піва раздулі да легенды.Карпюк.
3.безас.Разм. Хваравіта павялічыць у аб’ёме, зрабіць уздутым. Жывот раздула.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.
1.што. Наўмысна сарваць (зрываць) што‑н.; дзейнічаць супроць чаго‑н. шляхам сабатажу. Кулакі сабатавалі ўсе загады Савецкай улады: хавалі хлеб, дзе толькі маглі.Сяргейчык.
2.толькінезак. Займацца сабатажам. [Даніла:] — Але ты быў упэўнены, што хлопчык сабатуе.Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліхадзе́й ’вораг’ (Грыг., Бяльк., Шат.; шальч., навагр., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; пух., З нар. сл.), ’чалавек, які наўмысна робіць зло’ (Растарг.), ліхадзейства ’благія ўчынкі’ (КЭС, лаг.). Укр.лиході́й, рус.лиходей, ст.-рус., ц.-слав.лиходѣи. Прасл.lixodějь (Трубачоў, Эт. сл., 15, 92). Да lixo > ліха і dějati > дзе́яць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перадражні́ць, ‑дражню, ‑дражніш, ‑дражніць; зак., каго і без дап.
Падрабляючыся пад каго‑н., падаць у наўмысна смешным, з’едлівым тоне, выглядзе чые‑н. рухі, голас, мову і пад. — Бу-бу-бу-бу! — перадражніла Лідзін голас Люся.Карпюк.— Расказвалі, — няпэўна сказаў чырвонаармеец. — «Расказвалі», — перадражніў Чыжык. — Расказваць усякае могуць.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эско́рт, ‑у, М ‑рце, м.
Канвой, ахова, якая суправаджае каго‑, што‑н. Паказаўся ганаровы эскорт і картэж чорных бліскучых «Чаек».Карпаў.Камедыя з паліцэйскім эскортам была разыграна ўладай наўмысна, каб выдаць за сапраўднасць версію аб тым, што на канферэнцыю напаў натоўп людзей і разграміў яе.Машара.
[Фр. escorte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нарочна ’знарок, спецыяльна’ (Сл. ПЗБ), на́рачна ’тс’ (Яруш.), нарошна ’тс’ (Бяльк.), нарошне ’знарок, наўмысна’ (ТС, Ян.), нарошні ’тс’ (Яўс., Мат. Маг.), нарошня ’тс’ (Мат. Маг.). Гл. нарок. Адрозненні ў фанетыцы адлюстроўваюць пераход чн > шн, параўн. рушнік, і розныя склонавыя формы прыметніка нарочны, ад якога ўтвораны прыслоўі (гл. Карскі 2–3, 73).
2) уяўны, які наўмысна выдаецца за сапраўднае, напр.: ілжэатака, ілжэвучоны, ілжэпрарок, ілжэтрывога;
3) які лжэ, хавае ісціну, напр.: ілжэсведка, ілжэсведчанне;
4) у саставе складаных назваў: які мае адносіны да відаў, часткова падобных да іншых, асноўных відаў, напр.: ілжэакацыя, ілжэгарлачык, ілжэлістоўніца, ілжэскарпіён, ілжэязмін.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)