ГЕРАСТРА́Т (Hērostratos, г. Эфес, Малая Азія, цяпер Турцыя),
грэк, які спаліў у 356 да н.э. храм Артэміды Эфескай (прылічаны грэкамі да аднаго з 7 дзівосаў свету), каб абяссмерціць сваё імя. Паводле падання, храм згарэў у ноч нараджэння Аляксандра Македонскага. Герастрат быў забіты. Па рашэнні жыхароў іанійскіх гарадоў імя Герастрата было аддадзена вечнаму забыццю; стала сімвалам ганебна набытай славы.
т. 5, с. 171
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСАН (Anderson) Карл Дэвід (3.9.1905, Нью-Йорк — 1991),
амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН (1938). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал. ін-т (1927), дзе і працаваў (у 1939—78 — праф.). Навук. працы па фізіцы рэнтгенаўскіх і касм. прамянёў, элементарных часціц. Адкрыў пазітрон (1932), з’яву нараджэння электронна-пазітроннай пары з гама-кванта (1933), мюон (1936) і вызначыў яго масу. Нобелеўская прэмія 1936.
т. 1, с. 363
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПНО́Э (ад а... + грэч. pnoē дыханне),
часовае спыненне дыхальных рухаў у чалавека і жывёл. Настае пасля фарсіраванага дыхання пры недахопе ў крыві вуглякіслага газу, моцнага павышэння артэрыяльнага крывянога ціску або раздражненнямі скуры (напр., халоднай вадой), у нованароджаных — адразу пасля нараджэння ад лішку кіслароду ў крыві. Адрозніваецца ад асфіксіі, якая ўзнікае пры кіслародным галаданні і лішку вуглякіслага газу.
т. 1, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТУРНА́ЛІІ (лац. Satumalia),
у Старажытным Рыме штогадовыя святы ў гонар бога Сатурна. Наладжваліся пасля збору ўраджаю ў час зімовага сонцастаяння. Суправаджаліся карнавалам, у час якога рабы «ўраўноўваліся» са сваімі гаспадарамі і нават абслугоўваліся імі, бедным грамадзянам раздаваліся грошы. Рытуал С., у т. л. звычай рабіць адзін аднаму падарункі, захаваўся ў калядах і абрадах хрысц. свята Божага нараджэння.
т. 14, с. 193
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ДРЫ,
ніжэйшае з 4 саслоўяў (варнаў) стараж. Індыі. Фарміравалася з людзей пакораных плямён і прынятых у абшчыну чужынцаў. Ім было забаронена праходзіць абрад ініцыяцыі («другога нараджэння») і яны назаўсёды заставаліся непаўнапраўнымі («аднойчынароджанымі») членамі абшчыны, дзе былі слугамі, рамеснікамі, інш. залежнымі і падначаленымі работнікамі. У 1-я ст. н.э. статус Ш. павысіўся і яны па сваім становішчы наблізіліся да вайшыяў.
т. 17, с. 481
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
юбілей, гадавіна / чалавека: імяніны; угодкі (уст.) □ дзень нараджэння
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ГАСТРАПТО́З (ад гастра... + птоз),
апушчэнне страўніка ніжэй за нармальнае яго месцазнаходжанне. Адрозніваюць гастраптоз канстытуцыянальны (ад нараджэння, або прыроджаны) і набыты. Прычынай канстытуцыянальнага бывае слабае развіццё падтрымліваючага звязачнага і мышачнага апарата страўніка, набытага — яго аслабленне ці расцяжэнне пры працяглых цяжкіх фіз. нагрузках, рэзкім схудненні арганізма, паўторных цяжарнасцях. Выяўляецца непастаянным адчуваннем цяжару пад лыжачкай у верт. становішчы, уздуццямі жывата, адрыжкамі. Зрэдку ўзнікае неабходнасць хірург. лячэння.
т. 5, с. 84
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТХУРА,
горад у Паўн. Індыі, на р. Джамна, у штаце Утар-Прадэш. Засн. ў 4 ст. да н.э., адзін з найстараж. гарадоў Індыі; паводле індускай традыцыі, месца нараджэння бога Крышны; да 1948 наз. Матра. Нас. 227 тыс. ж. (1991). Чыг. вузел. Прам-сць: тэкст., алейная, нафтахім., металаапрацоўчая. Археал. музей. Стараж. будыйскія помнікі (3—4 ст. да н.э.) і індуісцкія храмы.
т. 10, с. 208
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ната́льны
(лац. natalis = які адносіцца да нараджэння)
1) мед. звязаны з родамі (напр. у акушэрскай практыцы антэнатальная і перынатальная паталогія);
2) прыроджаны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНЁЛЫ (ад грэч. angelos вястун),
у хрысціянстве, іудаізме, ісламе бесцялесныя звышнатуральныя істоты, створаныя Богам; пасрэднікі паміж Богам і людзьмі праз якіх ён абвяшчае людзям сваю волю. Паводле прынятай у хрысціянстве «нябеснай іерархіі», анёлы падзяляюцца на 9 чыноў, згрупаваных у 3 абліччах: серафімы, херувімы, прастолы; панавання, сілы і ўлады; пачаткі, анёлы і архангелы. Паводле ўяўленняў веруючых, да кожнага чалавека ад нараджэння Бог прыстаўляе асобнага анёла-ахоўніка.
т. 1, с. 367
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)